У вёсцы Палонь Ганцавіцкага раёна паўсталі за зямлю
Незадаволенасць дзеяннямі мясцовага кіраўніцтва, якое аддало надзел зямлі ў арэнду мясцоваму фермеру, выказалі жыхары вёскі Палонь на стыхійным сходзе. Вяскоўцы вырашылі звярнуцца са зваротам да кіраўніка райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў і старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Кіраўніцтва Люсінскага сельсавета і ААТ "Люсіна-Агра" лічаць скаргі беспадстаўнымі.
Фото: Пётр Гузаеўскі
Прэтэнзіі жыхароў Палоні заключаюцца ў тым, што надзел зямлі, агульнай плошчай каля 7,75 га, які знаходзіцца ў межах населенага пункта, не павінны былі аддаваць без уліку іх інтарэсаў. Па словах людзей, насцярожыла тое, што гэта рабілася таемна, нягледзячы на просьбы ўлічваць іх інтарэсы і інфармаваць.
Яны неаднаразова цікавіліся пытаннем пра далейшы лёс зямельнага надзела. Старшыня Люсінскага сельвыканкама Вячаслаў Шкут абяцаў інфармаваць жыхароў вёскі і, у выпадку прыняцця рашэння, сабраць сход, каб абмеркаваць гэтае пытанне. Аднак абяцанні ён не выканаў. Таму ў адрас Вячаслава Аляксандравіча гучала шмат крытыкі.
Жыхары Палоні незадаволены
Аргументы вяскоўцаў былі простыя: на гэтым участку жыхары садзілі бульбу, а калгас засяваў плошчы збожжам, такім чынам рэгулюючы севазварот. Пасля перадачы зямлі фермеру такой магчымасці ў іх не будзе. Эмоцыі на сходзе кіпелі.
«Апошні кавалачак зямлі забралі! Ніхто нікому не сказаў, за закрытымі дзвярыма ўсё вырашылі самі. Так жа не паложана! Чаму яны, як вясной сход рабілі ў Палоні, нічога не сказалі?
І Саланевіч быў, і Дрозд: чаму не прызналіся, што зямлю ўжо аддалі? – сказала пенсіянерка Праскоўя Іосіфаўна Шэмет. – Я Шкуту казала: хочаце рабіць – рабеця, не хочаце – будзеце куры пасвіць і вы, і Саланевіч! А ён у адны канцы – «гэта зямля не ваша!».
Я казала старшыні: калі гэтая справа не вырашыцца, будзем пісаць у «Ганцавіцкі час» спачатку, а потым напішам пісьмо ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Усе падпішамся, і мой сын, які ў Мінску жыве, завязе Лукашэнку. Мне баяцца няма чаго, я кажу праўду!»
Не толькі Праскоўя Іосіфаўна, многія жыхары наперабой выказвалі незадаволенасць. «Старшыня сельсавета нам кажа, што гэта зямля не наша, а гасударственная, што ўжо ўсё вырашана! А мы чые – нямецкія, ці прышэльцы? І навошта тады нас на тыя сходы збіраць? – сказала Любоў Андрэеўна Жалезная, якая 25 гадоў адпрацавала ў калгасе на ферме.

«У нас тут амаль усе пенсіянеры, многія не могуць за 5-6 кіламетраў садзіць соткі, – гучна казала з месца жанчына сярэдніх гадоў. – Тры клачкі зямлі вакол вёскі, дый гэтыя зараз забяруць».
Вяскоўцы казалі: гэта зямля ім патрэбна, каб вырошчваць бульбу, бо лепшай зямлі побач няма. У Палоні жывуць, у асноўным, пенсіянеры, якія ўжо не могуць ездзіць на вялікія адлегласці. Па словах людзей, яны пралічылі, што для вырошчвання бульбы амаль кожнай сям`і хапіла б па 15-20 сотак.
Сёлета амаль ва ўсіх людзей, якім соткі выдзелілі за 4 км ад вёскі, на нізкім участку, з-за даждоў увесь ураджай загінуў. «Я ў сваім родным калгасе прарабіла 44 гады, сем аперацый перанесла. Я – ветэран працы, занесена ў Кнігу славы, медалёў гара – можа, прынясці да высыпаць тут, хай разбіраюць людзі. А што я зарабіла? 15 сотак далі і загналі ў воду…», – сказала жанчына, якой пайшоў дзевяты дзесятак.
Падчас сходу ўзнікла парадаксальная сітуацыя. З аднаго боку вяскоўцы казалі, што не супраць таго, каб развіваўся прыватны бізнес, больш таго, цалкам падтрымліваюць ініцыятыву мясцовай улады, каб ў раёне і асабліва ў іх сельсавеце ствараліся новыя прадпрыемствы і працоўныя месцы.
З другога боку, палонаўцы хочуць, каб менавіта гэты ўчастак пакінулі для карыстання людзям, а фермеру выдзелілі любы іншы, дзе ён пажадае, хай сабе хоць ў дзесяць разоў большы. У Ганцавіцкім раёне шмат гектараў, якія або пустуюць, або выкарыстоўваюцца неэфектыўна.
З многагалосся скаргаў высветлілася: фактычна, праблема ў тым, што жыхары хочуць, каб участкі пад соткі давалі як мага бліжэй ад вёскі, а гэты ўчастак – амаль у цэнтры Палоні. І другая праблема – недахоп інфармацыі: людзям як след не патлумачылі, чаму аддалі зямлю, якія выгады з гэтага яны могуць мець.
В. Шкут: «Усё законна!»
Старшыня Люсінскага сельсавета Вячаслаў Шкут сказаў «ГЧ», што гэты ўчастак землі знаходзіцца на балансе ААТ «Люсіна-Агра», і назіральны Савет прыняў рашэнне выдзеліць яго для рэгістрацыі і развіцця фермерскай гаспадаркі. «Працэдура ўся праведзена згодна заканадаўства, – сказаў Вячаслаў Аляксандравіч. – Людзям я прыязджаў і ўсё растлумачыў».
Выгадная здзелка
У панядзелак частку пытанняў растлумачыў і прапанаваў шляхі вырашэння дырэктар ААТ «Люсіна-Агра» Аляксандр Амельяновіч. Па яго словах, праблему людзі надумалі. Ёсць непадалёк ад вёскі другія зямельныя ўчасткі, і, з улікам севаабароту, іх будуць выдзяляць насельніцтву.
Што тычыцца надзела, які перададзены ў арэнду фермерскай гаспадарцы, то ён многія гады выкарыстоўваўся для сельгасвытворчасці. Па словах Аляксандра Цімафеевіча, вясной ён згадзіўся ўступіць гэтую невялікую плошчу бізнесмену Сяргею Малышаву, пры ўмове кампенсацыі, бо зямля штогод апрацоўвалася і не прыйшла ў запусценне.
За 10 тысяч (100 млн недэмінаваных) рублёў. Сродкі востра былі неабходны для правядзення пасяўной ААТ «Люсіна-Агра», таму здзелка была выгаднай. Кампенсацыя аформлена як дабрачынная дапамога, і ўсе сродкі пайшлі на мэтавыя расходы – паліва, запчасткі і іншае.
С. Малышаў: «Забірай-це, але вярніце грошы»
Сітуацыю патлумачыў і бізнесмен Сяргей Малышаў. Ён не ўтойваў, што фермерская гаспадарка зарэгістравана на цесця, Анатолія Яўгенавіча Рытвінскага, які жыве ў Палоні. Гэта задумка сямейнага бізнесу, які патрабуе вялікіх укладанняў і не аднаго года карпатлівай працы.
«Здзіўляе, што людзі так настроены. Няхай узгадаюць, ці шмат гадоў яны на гэтым полі атрымлівалі добрыя ўраджаі? У засушлівыя гады там нічога не вырастала. Мае сваякі жывуць побач, ведаюць гэта, як і кожны жыхар вёскі. Горшай глебы па якасці на тэрыторыі Люсінскага сельсавета, можа, і няма, – кажа Сяргей Леанідавіч. – Былі зроблены пробы зямлі ў лабараторыі, дык спецыялісты здзіўляліся і казалі: дзе вы такую і ўзялі, горшай нам яшчэ не прывозілі».
Па словах С. Малышава, аналізы паказалі, што глеба бедная, а кіслотнасць значна перавышае норму, якая патрэбна для вырошчвання буякоў. Таму на поле яшчэ трэба прывезці з дзесятак велізарных машын торфу з іншага раёна, купіць вагон серы, каб знізіць кіслотнасць.
А потым закупіць за мяжой сажанцы японскіх і галандскіх сартоў, дзе адзін каштуе 2-3 еўра, купіць палівачную сістэму і шмат чаго. Пройдзе 4-5 гадоў да таго моманту, калі будзе сабраны першы ўраджай ягады.
«Я людзей не разумею, няўжо на гэтым кавалку зямлі свет клінам сышоўся? Калі ўсё атрымаецца, то жыхары ж вёскі і стануць першымі памочнікамі, у іх будзе магчымасць зарабіць на ўборцы ягад ці на нейкіх іншых сезонных працах, – кажа бізнесмен. – А калі вяскоўцам ці камусьці яшчэ так трэба гэтае поле, калі яны неяк лепш яго змогуць выкарыстаць, то няхай вернуць грошы і забіраюць».

Суседзі павінны жыць у згодзе
Жонка фермера Вольга Рытвінская с болем выказалася пра рэакцыю вяскоўцаў. Па яе словах, на гэтым участку, колькі яна помніць, толькі два разы па два гады людзі саджалі бульбу. Шмат гадоў участак пуставаў, потым калгас спрабаваў там вырошваць капусту, ставіў цяпліцы – але нічога не расло.
«Апошнія гады тут сеялі збожжа, ды ўраджаю не было, бо бал зямлі на гэтым полі, калі хтосьці разбіраецца, толькі 2,6. Гэта як на пяску ці асфальце, – сказала Вольга Рыгораўна. – Я сама нарадзілася ў Палоні, у сям`і нас было сямёра, бацькі ўсё жыццё працавалі ў калгасе.
Мой бацька, Сяргейчык Рыгор Маркавіч, – франтавік, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, працаваў тут даглядчыкам, потым пастухом. С вясны да восені ён пасвіў кароў, і не гэтак, як зараз, у электрапастуху, а па лесе. Зарплаты не было, за працу аддавалі збожжам, ды тое не лепшай якасці.
Няўжо ён і наша сям`я не заслужылі павагі?! Мне зараз вельмі крыўдна, што суседзі, аднавяскоўцы, з нейкай зайздрасцю глядзяць на тое, што мы хочам акультурыць гэты кавалак зямлі Няўжо камусьці не хапае зямлі, што гэтае поле лічаць нейкай залатаноснай жылай?! Шкада, што некаторыя і самі не хочуць працаваць, і не даюць іншым».
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
У Ганцавіцкім раёне тармозяць перадавікоў жніва
Ідзе гарачая пара жніва, ці, як прынята ўжо называць, «бітва за ураджай». Сабраць яго – зараз самая галоўная задача, на якой засяроджаюць увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мясцовыя органы ўлады і сотні тысяч работнікаў сельскай гаспадаркі.
Любашава: вёска будзе жыць, пакуль у ёй ёсць людзі
Наша вёска Любашава такая прыгожая! Адна назва чаго варта!.. Ды вы самі паглядзіце, і ўсё зразумееце..." Так прэзентавалі сваю вёску Любашава падлеткі, якія сустрэліся карэспандэнту на ўскраіне вёскі. Не толькі моладзь, але і старэйшае пакаленне, і дзеці, таксама ўлюбёныя ў родны куточак.
Пусцеюць вёскі, сірацеюць хаты…
Жыццё ў нашым райцэнтры асабліва не бурліць, аднак жылля на ўсіх не хапае, бо пераехаць жыць у горад імкнецца моладзь з навакольных вёсак. У той жа час з-за адсутнасці жыхароў пусцеюць вёскі, на вясковых вуліцах шмат хат, якія сіратліва пазіраюць на свет забітымі вокнамі і зачыненымі на замок дзвярамі.
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Семья с 15 детьми показала, сколько стоит поход в магазин
У Саши и Лиры 15 детей, семья известна в TikTok, где ролики о их жизни собирают сотни тысяч и миллионы просмотров. Глава большого семейства показал на видео, как происходит распаковка продуктов после похода в магазин и сколько это стоит. Итоговый чек впечатляет, в комментариях говорят, что у некоторых это зарплата.