Ганцавіцкі раён
Комбайнер Сидоревич из «Любашево» – среди лидеров-хлеборобов Ганцевичского района
Комбайнер Юрий Сидоревич из ОАО «Любашево» – одни из примеров на уборке урожая в Ганцевичском районе. Хозяйство входит в число лидеров по темпам уборки в районе. Он один из тех, кого хвалят и о ком пишут в газетах, как в советские времена.
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
У Ганцавіцкім раёне тармозяць перадавікоў жніва
Ідзе гарачая пара жніва, ці, як прынята ўжо называць, «бітва за ураджай». Сабраць яго – зараз самая галоўная задача, на якой засяроджаюць увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мясцовыя органы ўлады і сотні тысяч работнікаў сельскай гаспадаркі.
У вёсцы Палонь Ганцавіцкага раёна паўсталі за зямлю
Незадаволенасць дзеяннямі мясцовага кіраўніцтва, якое аддало надзел зямлі ў арэнду мясцоваму фермеру, выказалі жыхары вёскі Палонь на стыхійным сходзе. Вяскоўцы вырашылі звярнуцца са зваротам да кіраўніка райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў і старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Кіраўніцтва Люсінскага сельсавета і ААТ "Люсіна-Агра" лічаць скаргі беспадстаўнымі.
Любашава: вёска будзе жыць, пакуль у ёй ёсць людзі
Наша вёска Любашава такая прыгожая! Адна назва чаго варта!.. Ды вы самі паглядзіце, і ўсё зразумееце..." Так прэзентавалі сваю вёску Любашава падлеткі, якія сустрэліся карэспандэнту на ўскраіне вёскі. Не толькі моладзь, але і старэйшае пакаленне, і дзеці, таксама ўлюбёныя ў родны куточак.
Пусцеюць вёскі, сірацеюць хаты…
Жыццё ў нашым райцэнтры асабліва не бурліць, аднак жылля на ўсіх не хапае, бо пераехаць жыць у горад імкнецца моладзь з навакольных вёсак. У той жа час з-за адсутнасці жыхароў пусцеюць вёскі, на вясковых вуліцах шмат хат, якія сіратліва пазіраюць на свет забітымі вокнамі і зачыненымі на замок дзвярамі.
У Ганцавіцкім раёне дадзеныя аб намалотах перадавікоў фальшывыя
Дзіўныя вынікі намалотаў паказваюць ганцавіцкія хлебаробы, калі знаёміцца з імі па табліцах “Перадавікі жніва”, надрукаваных у газеце “Савецкае Палессе”. Каб атрымаць дакладныя звесткі і расказаць чытачам аб выніках жніва ў сельгас-прадпрыемствах, журналіст «Ганцавіцкі чаЧ” у жніўні, звярталася да намесніка старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Юрыя Лелеса. Дарэчы, жніво, згодна справаздач, ужо завяршылася.
Выбары без выбару не маюць сэнсу
Добры дзень, паважаная газета «Ганцавіцкі час» і яе чытачы. Можа, не захоча рэдакцыя паставіць маё пісьмо ў газету, бо выбары прайшлі і людзі ўжо забыліся пра іх на наступны дзень. Але вырашыў даслаць. Хачу выказаць свае адносіны да падзеі, якая нядаўна адбылася, – гэтак званых выбараў дэпутатаў. Адразу хачу адзначыць, што ўдзел у іх я не прымаў, не дазволіла сумленне, хоць я лічу, што выбары – важная падзея ў жыцці нашага грамадства.
Пад бел-чырвона -белым крылом Лемяшэўскі праляцеў над Ганцавічамі
Сотні ганцаўчан на мінулым тыдні сталі сведкамі рэдкага відовішча – у паветры над Ганцавічамі на лятальным апараце кружыў чалавек. Рызыкоўны і смелы палёт над асабістым мотапараплане ўвечары, 10 ліпеня, упершыню здзейсніў ганцаўчанін Міхаіл Лемяшэўскі.
2011 год – праз прызму газеты «Ганцавіцкі час»
Стрэлкі гадзіннікаў адлічваюць апошнія дні гэтага года. Якім быў ён, 2011-ы, чым запомніўся? Перагорнем старонкі газеты “Ганцавіцкі час”, успомнім, пра што пісалі яе журналісты, якія ўвесь час стараліся трымаць руку на пульсе часу, быць не толькі назіральнікамі падзей, але і іх удзельнікамі. Згадаем разам аб самых важных дасягненнях і трывогах года, яго клопатах і поспехах, а таксама аб людзях, якім былі прысвечаны старонкі выдання.