Вечар памяці паэта Уладзіміра Марука
Шмат вядомых паэтаў, землякоў і родных Уладзіміра Марука сабраліся 23 студзеня 2011 года ў цэнтральнай бібліятэцы імя Праскурава, дзе прайшоў вечар памяці, прысвечаны паэту, рэдактару і перакладчыку Уладзіміру Маруку.
23 студзеня мінулага года перастала біцца сэрца выдатнага паэта. Праз год землякі і родныя Уладзіміра Антонавіча сабраліся, каб адзначыць памінальную гадавіну. На вечар памяці прыйшлі не толькі родныя пісьменніка, але і вядомыя паэты Ганцаўшчыны, такія як Віктар Гардзей, Аляксей Галаскок, Р. Малахоўскі, В. Спрынчан, і іншыя.
Падчас сустрэчы госці падзяляліся ўспамінамі пра дзіцячыя гады паэта, а таксама яго творчую дзейнасць. Шмат цёплых слоў прагучала ў гэты вечар. Было арганізавана чытанне яго вершаў.
Імя Уладзіміра Марука вядома многім жыхарам Ганцаўшчыны: сваю дзейнасць ён пачынаў менавіта ў Ганцавіцкім раёне. Падчас мерапрыемства прысутныя таксама змаглі паглядзець тэатралізаваную пастаноўку ў выкананні лялечнага тэатра «Усмешка» раённай дзіцячай бібліятэкі па кнізе «Ехаў Чыж у Парыж». Таксама была арганізавана невялічкая выстава работ паэта «У вянок успамінаў».
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах
Материалы по теме
Комбайнер Сидоревич из «Любашево» – среди лидеров-хлеборобов Ганцевичского района
Комбайнер Юрий Сидоревич из ОАО «Любашево» – одни из примеров на уборке урожая в Ганцевичском районе. Хозяйство входит в число лидеров по темпам уборки в районе. Он один из тех, кого хвалят и о ком пишут в газетах, как в советские времена.
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
У Ганцавіцкім раёне тармозяць перадавікоў жніва
Ідзе гарачая пара жніва, ці, як прынята ўжо называць, «бітва за ураджай». Сабраць яго – зараз самая галоўная задача, на якой засяроджаюць увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мясцовыя органы ўлады і сотні тысяч работнікаў сельскай гаспадаркі.
У вёсцы Палонь Ганцавіцкага раёна паўсталі за зямлю
Незадаволенасць дзеяннямі мясцовага кіраўніцтва, якое аддало надзел зямлі ў арэнду мясцоваму фермеру, выказалі жыхары вёскі Палонь на стыхійным сходзе. Вяскоўцы вырашылі звярнуцца са зваротам да кіраўніка райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў і старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Кіраўніцтва Люсінскага сельсавета і ААТ "Люсіна-Агра" лічаць скаргі беспадстаўнымі.
Из рубрики
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.

