У Ганцавіцкім раёне дадзеныя аб намалотах перадавікоў фальшывыя
Дзіўныя вынікі намалотаў паказваюць ганцавіцкія хлебаробы, калі знаёміцца з імі па табліцах “Перадавікі жніва”, надрукаваных у газеце “Савецкае Палессе”. Каб атрымаць дакладныя звесткі і расказаць чытачам аб выніках жніва ў сельгас-прадпрыемствах, журналіст «Ганцавіцкі чаЧ” у жніўні, звярталася да намесніка старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Юрыя Лелеса. Дарэчы, жніво, згодна справаздач, ужо завяршылася.
Юрый Уладзіміравіч сказаў па тэлефоне, што даныя яшчэ не падсумаваны і ён не зможа даць іх. Юрый Лелес сказаў, што намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ганцавіцкага райвыканкама Іван Янюк падаб`е даныя – і тады можна будзе гаварыць аб выніках жніва.
Адказ намесніка старшыні райвыканкама здзівіў, бо на сайце аблвыканкама інфармацыя аб уборцы збожжавых ў Ганцавіцкім раёне была размешчана яшчэ на дзень раней. Што “падбівалі” ва ўпраўленні райсельгасхарчу Ганцавіцкага райвыканкама і як зводзілі “дэбет з крэдзітам” пасля таго, як падалі даныя ў аблвыканкам, застаецца толькі здагадвацца.
У рэдакцыі GANC-CHAS.BY прааналізавалі інфармацыю аб ходзе ўборачнай кампаніі і перадавіках, якую надрукавала “Савецкае Палессе”. Высветлілася, што колькасць намалочанага збожжа ў перадавікоў раённага жніва з цягам уборачнай кампаніі не павялічвалася, а змяншалася.
ФАКТЫ, ЯКІЯ ПАКАЗВАЮЦЬ АБМАН
Экіпаж камбанераў у складзе Аляксандра Аляксандравіча Курса і Уладзіслава Віктаравіча Прылёпы, згодна звестак, па стане на 11 жніўня на камбайне “КЗС-12” намалаціў 1403,5 тоны, па стане на 14 жніўня – 1514,9 тоны збожжа. А ў канчатковай табліцы ў перадавікоў рахункаводы «адабралі» 177 тон намалочанага збожжа, пакінуўшы толькі 1337,2 тоны.
Пэўна, усохла намалочанае зерне і ў камбайнераў з СВК “Крышылавічы” Аляксандра Віктаравіча Шаматульскага і Уладзіміра Канстанцінавіча Кораня, якія працавалі на камбайне “КЗС-1218”. Спачатку, па інфармацыі, яны намалацілі 1370,1 тоны зерня, а па выніках уборачнай ім «намалявалі» толькі 1358,6 тоны збожжа.
На тры тоны менш засталося збожжа і ў Уладзіміра Ільіча Шамрылы і Сяргея Васільевіча Крупеніча (камбайнеры СВК “Хатынічы”, працавалі на камбайне “КЗС-1218”). Спачатку яны намалацілі 1033 тоны зерня (аб гэтым была інфармацыя ў раёнцы за 15 жніўня), а потым… раптам яго стала 1030,6 тоны. Дзе 2 тоны і 400 кг збожжа?
Вячаслаў Паўлавіч Клявец і Анатоль Мар`янавіч Ясінскі, камбайнеры СВК “Агарэвічы”, якія працавалі на камбайне “КЗС-10” і (па даных раёнкі ад 15 жніўня) намалацілі 1017,7 тоны збожжа, увогуле вылецелі з выніковай табліцы перадавікоў. Затое ў перадавікі вырваўся экіпаж, які намалаціў на сем тон менш – гэта камбайнеры з СГВК “Любашава” Юрый Леанідавіч Сідарэвіч і Іван Іванавіч Зялёнка. Іх намалот склаў 1010 тон збожжа.
Пасля гэтага “Савецкае Палессе” ужо не першы раз апраўдваюцца, што гэта не іх работнікі, а карэспандэнт “ГЧ” не разабралася, бо па словах, Паўла Свістуновіча адныя намалоты перадавікоў жнікава пададзены з улікам рапсу, у другім без яго.
Калегі б мелі сумленне прызнацца, што проста дапусцілі памылку, бо, прынамсці, хто іх не робіць? Але замест гэтага спрабуюць вінаваціць у сваім “касяку” аўтара гэтага артыкула. Назавём рэчы сваімі імёнамі – галоўны рэдактар “СП” Павел Свістуновіч уводзяць у зман чытачоў газеты. І калі ён пасля гэтага не падасць у суд, што гэта не так, то вось і зразумееце, хто не разабраўся.
А даказаць нам гэта вельмі проста. Фактычных дадзеных дастаткова.
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах
Материалы по теме
Комбайнер Сидоревич из «Любашево» – среди лидеров-хлеборобов Ганцевичского района
Комбайнер Юрий Сидоревич из ОАО «Любашево» – одни из примеров на уборке урожая в Ганцевичском районе. Хозяйство входит в число лидеров по темпам уборки в районе. Он один из тех, кого хвалят и о ком пишут в газетах, как в советские времена.
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
У Ганцавіцкім раёне тармозяць перадавікоў жніва
Ідзе гарачая пара жніва, ці, як прынята ўжо называць, «бітва за ураджай». Сабраць яго – зараз самая галоўная задача, на якой засяроджаюць увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мясцовыя органы ўлады і сотні тысяч работнікаў сельскай гаспадаркі.
У вёсцы Палонь Ганцавіцкага раёна паўсталі за зямлю
Незадаволенасць дзеяннямі мясцовага кіраўніцтва, якое аддало надзел зямлі ў арэнду мясцоваму фермеру, выказалі жыхары вёскі Палонь на стыхійным сходзе. Вяскоўцы вырашылі звярнуцца са зваротам да кіраўніка райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў і старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Кіраўніцтва Люсінскага сельсавета і ААТ "Люсіна-Агра" лічаць скаргі беспадстаўнымі.
Из рубрики
Сельский бизнес сохранит налоговые льготы
Предприниматели и компании в сельской местности и малых городских поселениях с 1 января 2027 года сохранят налоговые льготы. Льготы относятся к торговле, общепиту и бытовым услугам. Они будут действовать на прежних условиях. Это закрепил Указ №227, подписанный в августе. Льготы будут действовать до 1 января 2029 года.