Вёска Будча перажыла некалькі акупацый, перажыве і крызіс
Упершыню вёска Будча згадваецца ў Лiтоўскай метрыцы пад назвай Буча. У дакуменце гаворыцца, што князь Пётр Мiхайлавiч Дамадканавiч у 1515 г. прадаў “навечна” Фёдару Яраславiчу дзве вёскi, у тым лiку Бучу, за 150 коп лiтоўскiх грошай (Цэнтральны дзяржаўны архiў старажытных актаў РФ, ф. 389, воп. 1, кн.1).
Адкуль пайшла назва вёскі?
Вёска Будча з`явілася на астраўках паміж балотамі і лясамі, каля ракі Лань. Месца гэта калісьці называлі Замошшам. Шмат стагоддзяў назад гэтыя мясціны славіліся тым, што была багатая на драўніну. Па рацэ Лань гналі лес да Прыпяці.
Краязнаўца Фёдар Карпеня быў упэўнены, што назва вёскі пайшла ад слова “буча” – так мясцовыя жыхары называлі крыгаход на рацэ: калі крыгі лёду церліся адна аб другую, ламаліся з трэскам і грукатам над ракой, нагадваючы кананаду.
Першыя ўспаміны пра Будчу ў летапісах
Упершыню вёска Будча ўпамiнаецца ў Лiтоўскай метрыцы пад назвай Буча. У дакуменце гаворыцца, што князь Пётр Мiхайлавiч Дамадканавiч у 1515 г. прадаў “навечна” Фёдару Яраславiчу дзве вёскi, у тым лiку Бучу, за 150 коп лiтоўскiх грошай (Цэнтральны дзяржаўны архiў старажытных актаў РФ, ф. 389, воп.1, кн.1).
У пачатку XVII ст. Буча (Будча) належала Кацярыне Высоцкай. Існуе дакумент аб спрэчцы Высоцкай з уладальнiкам суседняй вёскi Чудзiн наконт таго, каму павiнна належаць Замошша (1603 г.). Ёсць падставы меркаваць, што Кацярына Высоцкая нейкiм чынам звязана з родам Кавячынскiх. Тэрыторыя Бучскага маёнтка тады ўваходзiла ў склад Навагрудскага ваяводства.
У 1623 г., калi вёскай валодала Кацярына Высоцкая, жонка Яна Жука, у Бучы “за пазваленнем пана i дзедзiча тое меснасцi” была пабудавана царква. Яна была ўнiяцкай, аб чым сведчыць блаславенне кiраўнiка ўнiяцкай царквы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм мiтрапалiта Кiеўскага i Галiцкага Вельямiна Руцкага. На карысць царквы належала выконваць “павiннасцi: цяглае i баярскае” – па 2 карцы збожжа (1/2 жыта, 1/2 грэчкi, 1 карац аўса) меры клецкай з кожнай валокi. Тыя, хто меў борцi, давалi па фунту воску.
У Нацыянальным архiве Рэспублiкi Беларусь захавалiся iнвентары за 1643 – 1645 гады. Прычым упершыню ў дакументах ужываецца назва не толькi Буча, але i Будча. У наступных дакументах паралельна ўпамiнаюцца абедзве назвы. Яшчэ адна асаблiвасць iнвентароў у тым, што яны складзены на польскай мове, у той час як папярэднiя дакументы – на старабеларускай мове.
Пад уладай Радзівілаў
У канцы 1642 г. гаспадар Будчы Аляксандр Ян Жук перадаў вёску ў застаўнае валоданне Ярэму Зарэмбе – на тры гады, за 8500 злотых. Але ўжо ў пачатку 1643 г. маёнтак з вёскай пераходзiць да Мiхала Караля Радзiвiла, якi заплацiў заставу ў памеры 11000 злотых.
Наступныя звесткi пра Будчу датуюцца ўжо 1738-м годам. Напэўна, не абмінула вёску крывавая вiхура сярэдзіны XVII ст., вядомая ў гiсторыi пад назвай “патоп”. Ваенныя дзеяннi адбывалiся недалёка ад Будчы. У 1654 г. двухтысячны аддзел казакаў спрабаваў узяць Слуцк, у тым жа 1654 г. аддзел маскоўскага стольнiка Iзмайлава ўзяў Клецк, а “лiтовскiх людей побiлi всех” (цыт. па кнізе: М.Ткачоў. Замкi i людзi. Мн., 1991).
100 гадоў з гісторыі Будчы зніклі бясследна
Не засталося зараз нi слядоў панскага двара (акрамя тапонiма Дворышча), нi той першай царквы, што належала нялюбым для казакаў i маскоўскага войска ўнiятам. Больш таго, iснуе паданне, што ў пачатку XVIII ст. нейкiя людзi, што ратавалiся ўжо ад шведскага войска, у другi раз заснавалi Будчу – зноў жа на правым беразе Ланi, але на некалькi кiламетраў нiжэй па цячэнні. Тое месца цяпер называецца Селiшча. Так гэта цi не, але амаль 100 гадоў выпадае з дакументаванай гiсторыi вёскi.
У 1738 г. крайчы лiтоўскi Марцiн Мiкалай Радзiвiл перадаў Будчу зноў жа ў застаўнае валоданне Багуславу Яну Чыжу, суддзi Навагрудскага суда, за 1375 бiтых талераў. У 1740 г. Б. Я.Чыж перадаў заставу Вiктару Ёзафу Хелхоўскаму, а той, у сваю чаргу, Дамiнiку Рэйтану, стражнiку Навагрудскага ваяводства (1754 г.). У 1778 г. менскi ваявода князь Ёзаф Радзiвiл выкупiў заставу ў Станiслава i Антона Рэйтанаў.
Будча у складзе царскай Расіі
Радзiвiлы валодалi Будчай да адмены прыгоннага права. Але яшчэ раней, у 1836 г., Будча прыцягнула ўвагу ўлады. У гэты перыяд царызм iмкнуўся ўсяляк павялiчваць уплыў праваслаўя на беларускiх землях. Жыхары Будчы, гэтак жа, як i ўсiх iншых навакольных вёсак, на той час былi ўнiятамi. Вясковая царква знаходзiлася ў заняпалым стане: сяляне i самi былi беднымi, а пан (Леў Радзiвiл), тым больш – дзяржава не дапамагалi ўнiятам. У вёсцы на той час налiчвалася прыблiзна 50 двароў i каля 350 душ, за пераход у праваслаўе выказаліся толькi 29 чалавек (Нац. архiў РБ, ф.295, в.1)
У XIX ст. у Расiйскай iмперыi перыядычна праводзiлiся своеасаблiвыя перапiсы прыгонных сялян, так званыя «рэвiзскiя сказкi». У Будчы гэтыя сказкi складалiся ў 1816, 1834 i 1850 гадах.
У 1816 г. у вёсцы налiчвалася 60 двароў, акрамя таго, пражывала адна неаседлая сям`я Янкi Цыгана. Мужчынскага сялянскага насельнiцтва налiчвалася 190 душ. Паводле рэвiзскай сказкi 1834 г. у вёсцы было 50 двароў, у тым лiку 3 – без мужчын, усяго сялян пражывала 346 чалавек, у тым лiку 184 мужчыны i 162 жанчыны. У 1850 годзе было 55 двароў i 319 жыхароў, мужчын i жанчын, адпаведна, 164 i 154.
Агульная колькасць насельнiцтва скарачалася. Галоўнай прычынай гэтага была высокая смяротнасць сярод сялян. Дзiцячая смяротнасць слаба адлюстравана ў рэвiзскiх сказках, бо той, хто памiж сказкамi паспеў i нарадзiцца, i памерцi, нi ў якiя дакументы, акрамя царкоўных, не запiсваўся.
Перапiсы паказваюць, што памiралi i ў 10, i ў 20, i ў 30, i ў 40 гадоў. Людзi ў цяжкай працы пры кепскiм харчаваннi згаралi бы свечкi.
Асаблiва гэта датычыцца замужнiх жанчын, здароўем якiх грамадства плацiла за тое, каб зусiм не вымерцi. У 1850 г. узрост больш 50 гадоў мелi 14 мужчын i 10 жанчын, а, па цяперашняму кажучы, «пенсiйны ўзрост» (60 гадоў i болей для мужчын i 55 гадоў i болей для жанчын) мелi, адпаведна, 7 i 6 чалавек.
Самым старэйшым жыхаром вёскi быў 84-гадовы Данiла Стральчэня.
У 1861 г. пачалася сялянская рэформа. Але выкупны акт памiж князем Львом Радзiвiлам i сялянамi Чудзiнскай грамады Круговiцкай воласцi, у якую ўваходзiлi Будча (у дакуменце – Буча) i Чудзiн, быў складзены Слуцкiм мiравым з`ездам толькi праз дзевяць з паловай гадоў, восенню 1870 года.
У адпаведнасцi з актам, у Чудзiне i Будчы тады было 302 мужчынскага полу рэвiзскiх душ i 91 сялянская гаспадарка. Сялянам перадаваўся ў валоданне поўны надзел, якi складаў 1863 дзесяцiны i 18 сажаняў абкладзенай плацяжом зямлi, акрамя таго, 437 (па iншых звестках 637) дзесяцiн, не абкладзеных плацяжом, у асноўным хмызнякоў.
Старшыня Круговiцкага валаснога ўпраўлення Аляксандр Чабатарэнка падпiсаў дакумент на падставе прадпiсання мiравога пасрэднiка. У адпаведнасцi з гэтым актам сяляне Будчы (Бучы) гэтак жа, як суседнiх Чудзiна, Лактышоў, Дзянiскавiч, мелi права лавiць рыбу ў Ланi ў тых месцах, дзе хаця б адзiн бераг належаў сялянам (НА РБ, ф. 242).
У 1870 – 80-х гг. на падставе новага землеўпарадкавання ў вёсцы фармiруюцца асноўныя вулiцы.
У 1890 г. у Будчы была адкрыта школа граматнасцi, у 1893/94 гг. у ёй займаліся 30 хлопчыкаў. Заняткi праводзіў настаўнiк пад наглядам прыходскага праваслаўнага святара з Дзянiскавiч. Царквы ў Будчы на той час не было, яе адчынiлі на Спас (Праабражэнне) у 1896 г. Акрамя царквы i школы, адметным месцам у вёсцы была карчма. На арандаванай у князя Антона Вiльгельмавiча Радзiвiла зямлi ёю валодаў Пейсах Лямперт.
У канцы XIX ст. у Будчы адкрываецца школа, а затым Спаса-Праабражэнская царква, у якой у пачатку XX ст. служыў Фёдар Навіцкі, бацька акадэміка Яўхіма Карскага.
У гэты час колькасць насельніцтва хутка расла і ў 1912 годзе складала 887 жыхароў, у тым ліку – 475 мужчын.
На працягу XX стагоддзя Будча – у складзе чатырох дзяржаў і чатырох акупацый
Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў вёсцы ў лістападзе 1917 г. Не надоўга. У лютым 1918 г. яе акупіравалі германскія войскі, з сакавіка 1919 г. – войскі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ў ліпені – жніўні 1920 г.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 г. Будча апынулася ў складзе Польшчы (Лунінецкі павет Палескага ваяводства). На той момант было 174 дамы, 957 жыхароў (з іх 951 – праваслаўных). З 1939 г. Будча – пад уладай Савецкага Саюза ў складзе БССР. З 1940 г. вёска – у Чудзінскім сельсавеце Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. У 1940 г. тут ужо 320 двароў, 1321 жыхар.
У Вялікую Айчынную вайну, з чэрвеня 1941 г. па 5 ліпеня 1944 г., Будча акупіравана немцамі. На фронце і ў партызанскіх атрадах загінулі падчас баёў, прапалі без вестак, памерлі ад ран 73 воіны-будчакі. Да 1954 г. – у складзе Пінскай, пазней – Брэсцкай абласцей; у 1940 – 1962 гг. і з 1966 – у складзе Ганцавіцкага раёна. У 1962 – 1966 гг. знаходзіцца ў складзе Ляхавіцкага раёна.
У 1949 г. у вёсцы праведзена калектывізацыя. У 1966-м на базе існуючай васьмігадовай школы утворана сярэдняя. У 1977-м каля Будчы створаны вадасховішча і рыбгас Лактышы.
Паводле перапісу 1959 г. у Будчы – 1460 жыхароў. У 1970-м тут – 1479 жыхароў. Па дадзеных перапісу, на 14.10.2009г. у Будчы было 767 жыхароў.
Што ёсць у Будчы зараз
На 01.01.2015 г. у Будчы пражывалі 666 чалавек. У вёсцы працуюць: комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа–дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, гандлёвы цэнтр. Дзейнічае СВК «Будча», у складзе якога тэрыторыя былога чудзінскага калгаса. У цэнтры вёскі стаіць помнік – скульптура воіна, на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Пры падрыхтоўцы матэрыялаў выкарыстаны вытрымкі з артыкулаў сайта gants-region.info аўтараў Аляксандра Кандрацені і Віталія Герасімені.
Журналісты газеты “ГЧ” папрасілі жыхароў вёскі адказаць на пытанне: як вы лічыце, ці праіснуе Будча яшчэ 500 гадоў?






Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Даяркі з Кукава ў Ганцавіцкім раёне атрымліваюць адзнакі за малако
Як у школе з амаль «савецкай» сістэмай, ужо два тыдні працуюць даяркі ААТ «Дубнякі» Ганцавіцкага раёна, якім кожны дзень выстаўляюць адзнакі за якасць надояў. Па словах работніц сельгаспрадпрыемства, каб павысіць якасць малака, такую матывацыю ўвёў кіраўнік калгаса Уладзімір Грыгаран.