Даяркі з Кукава ў Ганцавіцкім раёне атрымліваюць адзнакі за малако
Як у школе з амаль «савецкай» сістэмай, ужо два тыдні працуюць даяркі ААТ «Дубнякі» Ганцавіцкага раёна, якім кожны дзень выстаўляюць адзнакі за якасць надояў. Па словах работніц сельгаспрадпрыемства, каб павысіць якасць малака, такую матывацыю ўвёў кіраўнік калгаса Уладзімір Грыгаран.
Фото: Председатель обучает доярок
Даяркі, якія атрымліваюць адзнаку «пяць» – выдатніцы: іх хоць і не будуць заахвочваць «рублём», але і з зарплаты жанчыны нічога не губляюць, атрымаюць усе грошы за надоеныя тоны малака.
А вось за «чацвёрку», хоць гэта некалі была добрая адзнака, ужо ідзе спагнанне – за гэты дзень з зарплаты даярак плануюць вылічваць 10 працэнтаў.
Зарплату даярак-«троечніц» плануецца зрэзаць на 15 працэнтаў. Аб гэтым новаўвядзенні ў гаспадарцы расказала даярка Марына Раковіч.
Па яе словах, кіраўнік абвясціў ім аб гэтым «ноу-хау» на сходзе і дадаў, што работніцы самі павінны прасочваць, каб не забруджваліся фільтры, не псаваўся даільны аппарат і каб каровы не хварэлі.
Таксама ён паведаміў работніцам, што кожны дзень гаспадарка атрымлівае каля паўтары тоны малака, 700 з якіх ідзе на кармленне цялятак, а астатняе дзяваць няма куды.
«Ваганавіч сказаў нам, што яго хоць на зямлю вылівай… Але ж хіба гэта мы, даяркі, вінаватыя ў гэтым? Для мяне ж кожны літр малака дарагі!»,– расхвалявалася жанчына.
Даяркі і самі былі б рады здаваць больш малака гатункам «экстра», але гэтаму перашкаджаюць пэўныя прычыны. На фермах, па словах работніцы, холадна, каровы кладуцца на мокрую падсцілку. Жывёліны пачынаюць хварэць, іх лечаць антыбіётыкамі, таму іх малако не прыгодна для здачы на пераапрацоўку. Даільныя апараты таксама выклікаюць у работніц нараканні.
Нядаўна Марына Раковіч разабрала даільны аппарат і праверыла фільтр, дзе ўбачыла пракіслае малако. Яна сказала аб гэтым інжынеру і заатэхніку, а на яе насварыліся, сказаўшы, што яна лезе не ў свае справы.
«Сказалі, што гэта малако з хворых кароў. Але і я ж не дурная, колькі гадоў на ферме працую, магу адрозніць пракіслае малако ад масцітнага», – расказала жанчына.
Па словах даяркі, яны задалі пытанні дырэктару ААТ «Дубнякі»: чаму ім ставяць адзнакі за якасць малака, калі хварэюць каровы, і ў чым даяркі вінаватыя, што малако не ідзе гатункам «экстра»? Але пэўнага адказу жанчыны не атрымалі.
Аўтару гэтага артыкула на аналагічнае пытанне Уладзімір Ваганавіч адказаў:
«Я не буду даваць вам інтэрв`ю. Гэта мая асабістая справа», – і паклаў трубку.
Ну, пра «асабістую справу» Уладзімір Грыгаран яўна перабаршчыў. Хоць дзяржава дазваляе дырэктару займець 25% акцый акцыянернага таварыства, але пакуль Уладзімір Ваганавіч не мае ніводнай акцыі. Таму і не асабістая гэта справа, бо прадпрыемства цалкам дзяржаўнае. Дый заканадаўства ў Беларусі адзінае.
А загаду пра адзнакі не было, даяркі пра такі дакумент не чулі. Галоўны заатэхнік ААТ «Дубнякі» Людміла Варган, пачуўшы пытанне, адказала:
«Якія хворыя каровы? Яны тут ні пры чым. Адзнакі даяркам ставяць за чысціню дойкі».
А калі яе спыталі, ці праўда, што кожны дзень гаспадарка атрымлівае каля 1,5 тоны малака ніжэйшага гатунку, яна вельмі эмацыйна адказала:
«Хто вам такое сказаў? Я не магу вам пра гэта гаварыць!» – і таксама паклала трубку.
В.а. кіраўніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Анатоль Бобка патлумачыў, што да ААТ «Дубнякі» па якасці малака прэтэнзій няма: у гэтым годзе 93% малака ў іх ідзе гатункам «Экстра», што на 5% вышэй, чым у мінулым годзе.
«Калі частка малака будзе першым гатункам – не бяда, бо ўсё малако не можа быць найлепшым. Не думаю, што гаспадарка атрымлівае малака першым гатункам больш, чым трэба. Такіх звестак у мяне няма», – патлумачыў Анатоль Лявонцьевіч.
Ён дадаў, што 95% якасці малака і здароўя каровы наогул залежыць ад старанняў даяркі: як яна падрыхтавала жывёлу да дойкі, як дагледзела яе вымя і іншае.
«Старацца, канешне, трэба», – сказаў ён.
Па словах кіраўніка, калі ў якой даяркі ці ў іншага работніка гаспадаркі ўзнікаюць пытанні па аплаце, трэба не замоўчваць іх, а звяртацца да кіраўніцтва, у тым ліку асабіста да яго:
«Я прыеду і будзем вырашаць. Людзей не трэба крыўдзіць, а, наадварот, падтрымліваць, каб яны працавалі сумленна і хацелі зарабляць грошы, вырабляючы якасную прадукцыю», – дадаў Анатоль Бобка.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Безработным заплатят при переезде в деревню
Министерство труда и социальной защиты утвердило новую редакцию Инструкции о порядке и условиях содействия переселению безработных и их семей в другую местность. Согласно документу, безработные, переезжающие в сельскую местность, получат финансовую поддержку.
Спасет ли управляющий сельскохозяйственные организации-банкроты?
Менять прежние традиции приходится бывшим колхозам, включенным в список банкротов. В отличие от остальных сельхозпредприятий района банкроты перенесли отчетные собрания на более позднее время. Хотя в плане райисполкома мероприятия значились в марте. На 24 марта 2017 года было запланировано собрание в ОАО «Дубняки». Тк как оно не состоялось, корреспонденты «ГЧ» в этот день пообщались с работниками в будничной обстановке.
Банкротство в Ганцевичском районе: ОАО «Возрождение» – первый пошел!
Первый «ласточкой» из четырех хозяйств, которые по решению райисполкома были включены в список банкротства в сентябре, стало ОАО «Возрождение» деревни Раздяловичи Ганцевичского района: 21 декабря Экономический суд Брестской области постановил возбудить производство по делу о банкротстве с установлением защитного периода сроком до 28 декабря 2016 года.