Георгіеўская царква ў Чудзіне адзначыла юбилей
Паўтара стагоддзя спаўняецца ў гэтым годзе з дня заснавання Георгіеўскай царквы, пабудаванай у вёсцы Чудзін у 1867 годзе. Гэтую падзею вернікі ўзгадаюць падчас прастольнага свята – на Юр`е, якое прыходзіцца на 6 мая.
Шмат падзей адбылося за гісторыю існавання храма. Здаецца, зусім нядаўна былі савецкія часы, калі ўлада руйнавала храмы і спрабавала ўводзіць абмежаванні ў жыццё вяскоўцаў адносна іх набожнасці. Але час няўмольна ідзе, змяніліся пакаленні, і сёння адчуваецца лаяльнасць кіраўніцтва краіны да рэлігіі, што спрыяе захаванню храмаў і аднаўленню іх страчанай гісторыі.
З гісторыі
Будынак Чудзінскай царквы, узведзенай у 1867 годзе ў імя Святога Георгія Перамоганосца, з`яўляецца адной са старэйшых драўляных пабудоў у Ганцавіцкім раёне. Згодна з рапартам Завішчанскага благачыннага святара Іаана Бабарыкіна архіепіскапу Мінскаму і Бабруйскаму Міхаілу, у Чудзіне быў храм і раней. Але ён спарахнеў, і сяляне вёскі Чудзін пабудавалі новую царкву. У 1898 годзе пры царкве была пабудавана царкоўнапрыходская школа, дзе адпаведна спісу ў 1911 годзе вучыліся 57 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі, а настаўнікам быў Аляксандр Ярашэвіч.
Большую частку другой паловы ХХ ст. царква была зачынена. І толькі ў 1989 годзе адрамантаваная царква ўзнавіла сваю працу.
Сучаснасць
Гісторыю храма, пачынаючы з 1989 года, запісала жыхарка вёскі настаўніца хіміі Чудзінскай школы Любоў Фёдараўна Бубнова, якая ўваходзіць у склад царкоўнага хору. Паводле сабраных ёю звестак, з 1989 года першыя чатыры гады ў храме служыў іерэй Георгій Бараноўскі, які сёння нясе служэнне Богу ў Камянецкім раёне. Затым на працягу пяці гадоў настаяцелем храма быў іерэй Васілій Сеген, пры якім у 1994 годзе пачала дзейнічаць нядзельная школа. Іерэй Аляксандр Масяйчук быў настаяцелем царквы да 2005 года. У час яго служэння ў царкве адбыўся цуд аднаўлення іконы “Тайная вячэра”, якая размяшчаецца на іканастасе над царскімі варотамі. З 2005 года па сённяшні дзень настаяцелем храма з`яўляецца іерэй Пётр Сыцэвіч. У час яго служэння царква набыла новы выгляд.
“Наш бацюшка прыкладае шмат сіл для таго, каб жыццё прыхаджан стала больш яркім, цікавым, адметным. Мы верым, што ён будзе служыць у нашым прыходзе нязменна”, – кажа Любоў Фёдараўна.
Па яе словах, у час служэння кожнага з іерэяў чудзінская царква была крыніцай духоўнага ўзрастання прыхаджан.
Разам з настаяцелямі на карысць прыходу працавалі вяскоўцы. Шмат намаганняў, каб аднавіць дзейнасць царквы, якая была адной з першых у раёне, прыклаў Мікалай Міхайлавіч Захарчэня. Ён спрыяў арганізацыі царкоўнага хору і працы нядзельнай школы. Выпускнік нядзельнай школы пры царкве Яўген Анатольевіч Стральчэня стаў студэнтам інстытута тэалогіі імя Кірыла і Мефодзія. Зараз ён працуе настаўнікам гісторыі ў Будчанскай сярэдняй школе.
Царкоўны хор
Пры царкве існуе царкоўны хор, якім кіруе Соф`я Сяргееўна Сергіеня (73 гады). З гадамі хор змяніў свой склад і зараз у хоры ўдзельнічаюць: Таццяна Аляксандраўна Хандрыка, Валянціна Сцяпанаўна Леўчакова, Валянціна Паўлаўна Цалагуз, Таццяна Фёдараўна Сергіеня, Надзея Фёдараўна Паўлюкевіч, Вольга Іванаўна Захарчэня, Ганна Канстанцінаўна Рулінская, Святлана Рыгораўна Коўцік, Валянціна Рыгораўна Хандрыка і іншыя.
Удзельнікі хору складаюць амаль палову прыходу. “Людзі сталі менш хадзіць у храм, – са шкадаваннем кажа Любоў Бубнова, – звыкліся праводзіць час дома. Вось каб пайшлі адзін, другі раз у царкву – і ў іх з`явілася б гэтая цяга. Успомнілі б, які запавет пакінуў Бог: “ Шэсць дзён працуй, а сёмы – Госпаду Богу прысвяці!”
Царква ў Чудзіне – помнік народнага драўлянага дойлідства. Будынак знаходзіцца на старых закрытых могілках у цэнтры вёскі. Прамавугольны выцягнуты па падоўжанай восі зруб завершаны трохграннай апсідай, з супрацьлеглага фасада далучаецца прамавугольны прытвор з ганкам. Яруснасць храма ствараюць розныя па велічыні двухсхільныя дахі зрубаў, цэнтральны дах завершаны граненым барабанам з шатровым верхам. Перад царквой пастаўлена аднаярусная вертыкальна ашаляваная званіца з шатровым пакрыццём.
Іерэй Пётр Сычэвіч:

«На сённяшні дзень прыход храма не павялічваецца і складае каля трыццаці чалавек, калі лічыць тых, хто пастаянна наведвае царкву. Канешне, на царкоўныя святы ў храм прыходзіць больш людзей. Частка вяскоўцаў аддае перавагу іншай канфесіі.
Сярод нешматлікіх прыхаджан ёсць тыя, хто шчыра верыць Богу і на сабе адчуў заступніцтва Святога Духа. А менавіта падчас майго служэння вядомыя два выпадкі, калі жанчыны доўга не маглі мець дзяцей. Яны часта наведвалі храм, прыкладваліся да часцінак мошчаў Манефы Гомельскай і Іаанна Кармянскага, якія ёсць у нашым храме. Жанчыны спавядаліся, прымалі прычасце на Вялікдзень і атрымалі міласць Бога – праз год ужо хрысцілі сваіх дзяцей. Гэты выпадак – сведчанне таго, што калі звяртаешся да Бога з малітвай, то ён дапамагае».
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Даяркі з Кукава ў Ганцавіцкім раёне атрымліваюць адзнакі за малако
Як у школе з амаль «савецкай» сістэмай, ужо два тыдні працуюць даяркі ААТ «Дубнякі» Ганцавіцкага раёна, якім кожны дзень выстаўляюць адзнакі за якасць надояў. Па словах работніц сельгаспрадпрыемства, каб павысіць якасць малака, такую матывацыю ўвёў кіраўнік калгаса Уладзімір Грыгаран.