У Ясянцы калісьці працавала суконная фабрыка
У фондах Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея захоўваецца досыць цікавы дакумент “Гадавая ведамасць суконнай фабрыкі ў вёсцы Ясянец на зямлі памешчыка Ксаверыя Абуховіча ад 20 лістапада 1832 года”. Цікавы ён не столькі ўпамінаннем у ім дастаткова вядомага шляхецкага роду Абуховічаў, а практычна поўным апісаннем, у большай ступені статыстычным, прадпрыемства па вытворчасці сукна.
Тапонім «Сукон. Фабр. Ясенецъ» на «Ваенна-тапаграфічнай карце Расіі” (трохвярстоўцы). 1850 год / Фото: Виталий Герасименя
Суконная фабрыка размяшчалася ў вёсцы Ясянец Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні на зямлі памешчыка Ксаверыя Абуховіча. Калі яна была пабудавана, невядома, калі закончыла функцыянаваць – таксама, але ў «Журнале генеральнай праверкі гандлёвых і прамысловых устаноў у Круговіцкай воласці за сакавік 1895 года” яна ўжо не згадваецца.
Сама суконная фабрыка, як гаворыцца ў самім дакуменце, складалася з трох драўляных пабудоў, з якіх адна даўжынёю – 16 сажняў (34,1 м), другая – 15 (32 м), трэцяя – 21 (44,1 м) адпаведна.
Сыравінай была поўсць двух гатункаў – гішпанская (менавіта так названа ў дакуменце) і простая. Гішпанская поўсць закуплялася ў Слуцкім павеце ў колькасці 10 пудоў (164 кг) і ў Навагрудскім павеце ў такой жа колькасці. Простая ж поўсць закуплялася ў колькасці да 301 пуда (4 936,4 кг) ў Слуцкім павеце. Таксама купляліся для патрэб вытворчасці: драўляны алей – 4 пуды (65,6 кг), гусінае сала – да 31 пуда (508,4 кг), якое куплялася менавіта ў Клецку, фарбы – 76 пудоў (1 246,4 кг), мыла – 28 пудоў (459,2 кг), жалезнага купарваса – 19 пудоў (311,6 кг), па ўсёй бачнасці купляўся жалезны купарвас, які ў ткацтве выкарыстоўваўся для афарбоўкі поўсці ў чорны колер, свечак – 17 пудоў (278,8 кг) і шмат чаго іншага.
Машын ці ткацкіх станкоў было 10 адзінак, з якіх была адна механічная машына на тры нажніцы. Фарбавальных катлоў на суконнай фабрыцы было чатыры адзінкі, адзін кацёл быў на 70 гарцоў (231 л), другі – на 40 (132 л), трэці – на 20 (66 л), чацвёрты – на 12 гарцоў адпаведна (39,6 л).
Усяго на фабрыцы працавала больш за 30 чалавек: майстроў і падмайстроў – 15, простых рабочых – 21.
Сукна 1-га гатунку выраблялася 160 кускоў агульнай даўжынёй 3 280 аршынаў (2 328,8 м). Даўжыня асобнага куска складала пркладна 20 аршынаў (14,2 м), шырыня – 1 аршын і 11 вяршокоў (0,76 м), а вага – 1 пуд (16,4 кг). 2-га гатунку – 101 кусок агульнай даўжынёй 2 020 аршынаў (1 434,2 м), даўжыня аднаго куска заставалася прыкладна аднолькавай з куском сукна першага гатунку, шырыня – 1 аршын 12 вяршкоў (0,77 м), вага – 35 фунтаў (14,35 кг). Сукна 3-га гатунку выраблялася 41 кусок, агульная даўжыня якіх складала 820 аршынаў (582,2 м), даўжыня асобнага куска – 20 аршынаў (14,2 м), шырыня – 1 аршын 15 вяршкоў (0,78 м), вага – 29 фунтаў (11,89 кг). Сукна 4-га гатунку выраблялася толькі 9 кускоў, агульнай даўжынёю 180 аршынаў (127,8 м), шырыня ў адрозненне ад трох папярэдніх гатункаў была значна большай і складала 2 аршыны (1,42 м), а вага – 27 фунтаў (11,07 кг).
Трэба адзначыць, што на той час Ясянецкая суконная фабрыка – гэта не адзінае падобнае прадпрыемства на тэрыторыі сучаснага Ганцавіцкага раёна. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы на падобнае прадпрыемства ў маёнтку Дзяніскавічы Круговіцкай воласці Слуцкага павета. Валодалі гэтай суконнай фабрыкай князі Радзівілы.
На сённяшні дзень у вёсцы Ясянец ад багатай спадчыны Абуховічаў, калі не лічыць багатыя пахаванні на мясцовых могілках, застаўся адзін здзічэлы і закінуты прысядзібны парк. Толькі прыемны пах расквечанай белай акацыі ў канцы мая і пачатку чэрвеня нагадвае аб багатым гістарычным мінулым гэтага месца.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Даяркі з Кукава ў Ганцавіцкім раёне атрымліваюць адзнакі за малако
Як у школе з амаль «савецкай» сістэмай, ужо два тыдні працуюць даяркі ААТ «Дубнякі» Ганцавіцкага раёна, якім кожны дзень выстаўляюць адзнакі за якасць надояў. Па словах работніц сельгаспрадпрыемства, каб павысіць якасць малака, такую матывацыю ўвёў кіраўнік калгаса Уладзімір Грыгаран.