Чаму пабудавалі царкву ў Ізбійскім Бары?
Гісторыю аб тым, як было вызначана месца пабудовы царквы на Ізбійскім Бары 9 красавіка расказала карэспандэнту “ГЧ” 95-гадовая жыхарка вёскі Будча Надзея Мышкавец.
Фото: Ирина Домарацкая

“Адзін з жыхароў Будчы пайшоў шукаць свайго вала, ці-то каня. Пакуль шукаў натрапіў на абразок Багародзіцы, які ляжаў пасярод лесу на Ізбійскім Бары. Мужчына падняў абразок, узмаліўся, як гэта прынята ў хрысціянаў, тут жа знайшоў жывёліну і шчаслівы вярнуўся дамоў са святыняй у руках. Абразок гаспадар паклаў дома ў святліцы – гэта значыць на самым галоўным месцы ў хаце і заняўся сваімі штодзённымі справамі.
На наступны дзень наранкі падняўся і пайшоў да абразка, каб зірнуць на святыню, але яго ў хаце не аказалася. Вобраз Багародзіцы цудоўным чынам аказаўся на сваім месцы ў Ізбійскім Бары. Будчак рассказаў пра цуд бацюшку. Кажуць, што бацюшкі параіліся паміж сабой, вырашылі, што гэта не што іншае, як знак звыш і пабудавалі на тым месцы царкву”, – апавядала Надзея Рыгораўна.


“З тых часоў шмат цудаў адбылося на тым месцы. Жыхары з бліжэйшых вёсак пешшу хадзілі на святое месца і прасілі дапамогі ў Бога, – кажа Надзея Мышкавец. – Па шчырых малітвах людзі і па сённяшні дзень атрымліваюць збавенне ад бед.


Некалі я прасіла Бога аберагчы ад смерці ўнука, які служыў ў Афганістане. Слёзна прасіла і абракалася пасціцца кожную сераду і пятніцу. Унук жыве ў Ганцавічах па сённяшні дзень, а я як і абяцала – пашчуся і кожны год прыбіраю крыжы ў Ізбійскім Бары ў знак падзякі ўсявышняму за яго міласць, – дзеліцца Надзея Рыгораўна. – Хто верыць Богу, таму ён дапамагае”.

Больш падрабязна аб жыцці Надзеі Мышкавец чытайце ў друкаваным нумары газеты “Ганцавіцкі час”.
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах
Из рубрики
Даяркі з Кукава ў Ганцавіцкім раёне атрымліваюць адзнакі за малако
Як у школе з амаль «савецкай» сістэмай, ужо два тыдні працуюць даяркі ААТ «Дубнякі» Ганцавіцкага раёна, якім кожны дзень выстаўляюць адзнакі за якасць надояў. Па словах работніц сельгаспрадпрыемства, каб павысіць якасць малака, такую матывацыю ўвёў кіраўнік калгаса Уладзімір Грыгаран.