Як у Ганцавічах гадуюць будучых паэтаў
Ужо 40 гадоў на базе раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці дзейнічае літаратурнае аб`яднанне «Верасок», удзельнікамі якога з`яўляюцца юныя паэты Ганцаўшчыны.
Фото: Анатоль Ціхан
А бярэ свой пачатак гэтае аб`яднанне ў далёкім 1978 годзе. Першым кіраўніком аб`яднання была Паляшчук Вера Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Востраўскай сярэдняй школы, выдатнік народнай адукацыі БССР, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь,чалавек, прасякнуты любоўю да сваёй Радзімы, Бацькаўшчыны, якая пісала вершы і аб`яднала вакол сябе прыхільнікаў паэзіі.
Дзякуючы Веры Уладзіміраўне Паляшчук літаратурнае аб`яднанне «Верасок» Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці ў 1996 годзе атрымала ганаровае званне «Узорны».
На жаль, Веры Уладзіміраўны ў 2006 годзе не стала, але яе «Верасок» жыве і сёння.

Пэўна, няма чалавека, у сэрцы якога хтосьці не пакінуў бы добры след. Мне ў жыцці пашчасціла сустрэцца з Верай Уладзіміраўнай Паляшчук у той далёкі 1986 год на раённым пасяджэнні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. І з гэтага года мы сустракаліся вельмі часта. Чым уразіла пры першай сустрэчы Вера Уладзіміраўна? А тым, што пасля заканчэння пасяджэння яна адразу склала цудоўны верш пра нашу сустрэчу. Пасля Вера Уладзіміраўна прысвяціла верш нам, сваім калегам, настаўнікам роднай мовы. Радкі якога я помню і зараз:
Даверам Вашым даражу,
Спагадай Вашай і пяшчотай.
Я з гэтым усім даўно жыву,
Дзялюся радасцю і самотай.
Жыццё маё на існаванне
Без Вас падобнае было б.
Нібы агеньчык у тумане,
Я бачу Вашае святло.
Ёсць людзі, пра якіх кажуць: «Таленавіты чалавек». Дык вось пра Веру Уладзіміраўну так сказаць мала. Яна не проста таленавіты чалавек. Гэта настаўнік-прафесіянал, які свой талент і любоў да роднай мовы перадавала сваім вучням і выгадавала не адно пакаленне настаўнікаў роднай мовы і літаратуры. А сваім паэтычным словам Вера Уладзіміраўна захапіла юных паэтаў, стварыўшы ў тым далёкім 1978 годзе літаратурнае аб`яднанне «Верасок», якое жыве і сёння. Таму пратаптанай ёю ў паэзію сцяжынкай ёсць каму ісці і сёння. Насенне, якое яна пасеяла, прарастае.
Дык якая ж яна, Вера Уладзіміраўна Паляшчук?
Настаўнік ад бога, паэтка-рамантык, вершы якой, акрыленыя чысцінёй і мудрасцю, жывуць і будуць жыць у сэрцах яе вучняў і людзей, у якіх Вера Уладзіміраўна пакінула добры след.
Работа літаратурнага аб`яднання не абмяжоўваецца толькі напісаннем вершаў. Яны ўдзельнічаюць у розных паэтычных конкурсах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, сустракаюцца з пісьменнікамі, прымаюць удзел у мерапрыемствах, што ладзяцца ў раёне. Вераскоўцамі сабраны багаты матэрыял аб Веры Уладзіміраўне Паляшчук і жыццёвым і творчым шляху літаратараў Ганцаўшчыны. Акрамя гэтага, удзельнікі літаратурнага аб`яднання «Верасок» двойчы былі героямі Брэсцкай абласной праграмы «Край» з Міколам Пракаповічам.
Штогод вераскоўцы выдаюць зборнік сваіх вершаў, тэматыка якіх разнастайная. Кожны радок вершаў прасякнуты чыстымі пачуццямі. Чытаючы вершы «вераскоўцаў», захапляешся іх мілагучнасцю. Таму што рабяты ўкладваюць у верш часцінку сябе, сваёй душы. Многія вершы вераскоўцаў пакладзены на музыку і гэтыя цудоўныя песні ўжо неаднойчы гучалі на раённых святах і вечарынах. Яны перыядычна друкуюцца ў раённай i абласной газетах, часопісах «Вясёлка» і «Маладосць».
Вераскоўцы, здавалася б, нічым не адрозніваюцца ад іншых школьнікаў, але праз свае вершы яны адлюстроўваюць любоў да малой радзімы.

І зусім не важна, што сярод некалькіх пакаленняў гурткоўцаў няма прафесійных паэтаў. Затое ёсць настаўнікі і проста добрыя людзі, якія любяць сваю радзіму, свой родны дом, сваіх родных і школу. І гэта самае галоўнае.
Валянціна Мурашка, педагог дадатковай адукацыi ДУА «Ганцавцкi раённы цэнтр дзiцячай i юнацкай творчасцi».

Першы рад — злева направа Шэпялевіч Лізавета, Руднікевич Аляксандра, Турко Валерыя, Кандратовіч Аляксандра. Другиі рад: Новік Даніла, Псышчаніца Крысціна, Сенюковіч Марына, выкладчык Мурашка Валянціна Адамаўна
Вашай увазе падборка вершаў юных паэтаў Ганцаўшчыны:
Ганцавічы
Прыгожы горад у Беларусі,
Люблю яго, ім ганаруся.
Тут школа родная, сям`я,
Матуля, бацька, сябры, я.
Тут светла сэрцу і чароўна.
Любоў узнікла не раптоўна.
Тут нарадзіліся бацькі.
Праходзяць тут мае дзянькі.
Тут можна бегаць і смяяцца,
Прыгожай прыродай захапляцца.
Мне даражэй няма на свеце
Усяго, што звязана з табой,
Горад Ганцавічы мой!
Анастасія Шапялевіч,
ДУА «Гімназія г. Ганцавічы»
Мой горад
Мой горад – душа мая.
Мой горад – сляза мая.
Мой горад – любоў мая.
Ганцавічы – калыска мая.
Мой горад невялічкі і прыгожы,
А па ўзросце надта ж малады.
Шумяць на вуліцах бярозы,
Варкуюць дружна галубы.
Мой горад ціхі і гасцінны,
Тут добра і ўтульна жыць,
Праводзіць вольныя часіны,
З сябрамі пець і гаманіць.
Мой горад заўжды цябе прыме,
Пяшчотай, цяплом ахіне.
Ты ў горадзе будзеш шчаслівы,
Тут поспех цябе не міне.
Мой горад любіць толькі трэба
Усім сэрцам і шчырай душой.
Тут блакітнейшым бачыцца неба
І раніцы пахнуць расой.
Канановіч Паліна,
ДУА»Сярэдняя школа № 2 г. Ганцавічы»
Мой родны куток
Там, дзе над горадам бусел лятае,
Там, дзе шуміць паўнаводная Цна,
Раніцай сонейка ўсіх нас вітае,
Тут мае дзяды жылі здаўна.
Ганцавічы – куточак родны мой,
Мясціны лепш няма другой!
Шапялевіч Лізавета,
ДУА «Гімназія г. Ганцавічы»
***
Мая маленькая радзіма
Ты ў сэрцы будзеш назаўжды,
Ганцаўшчына мая любіма,
Жыві, жыві, жыві…
Жыві, квітней і маладзей
І з кожным годам прыгажэй.
Хай свеціць сонца над табой,
Мой родны горад — мой герой!
Наумік Лізавета,
ДУА «Хатыніцкая СШ»
Мой горад
Я ад дзядоў сваіх пачуў,
Якія тут жылі здаўна,
Што ў Беларусі шмат рачулак,
А ў нас цячэ сястра іх – Цна.
Вакол яе былі балоты,
Па ўскрайку іх раслі лясы.
Жылося добра тут чароту,
Вусатаму, бы каласы.
Аднойчы ранняю вясною
Ляцелі з выраю буслы.
Яны размову між сабою
Аб тым, дзе жыць, даўно вялі.
Паспалі крыху, усталі зранку
І прыняліся разважаць,
Што можна тут зрабіць буслянку,
Каб сваіх дзетак гадаваць.
Пазней жыць сталі ля іх людзі,
Дзяцей люляючы ўначы.
І з таго часу сонца будзіць
Наш любы горад–Ганцавічы.
Зажэка Мацвей,
ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Ганцавічы»
Герб города Ганцевичи
Два серебристых журавля,
Парящие в высоком небе, —
Чудесный символ. Для меня –
в нём весь наш край в раздольном беге.
По воле русского царя
Лёг путь железный сквозь болота.
И город встал. Взошла заря,
Распахивая в мир ворота.
Бросая в будущее взгляд,
В дали туманной вижу я
Зелёный царственный наряд
Лесов твоих, моя земля.
Пусть птичьи голоса звенят,
Родная милая земля!
Пусть вечно над тобой летят
Два серебристых журавля!
Черняева Анна,
ГУО «Средняя школа № 2 г. Ганцевичи»
***
Свой горад я вельмі люблю,
Даражэй яго няма на свеце.
Няхай квітнее і расце
Самы лепшы горад на планеце!
Сенюковіч Марына,
ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Ганцавічы»
***
Кожнага з нас вядзе дарога
У нязведаны далёкі край.
Ды не забудзь свайго парога,
Хоць на чужыне будзе рай.
Сенюковіч Марына,
ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Ганцавічы»
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.
Як паэт Іван Лагвіновіч вярнуўся на Радзіму з Данбаса
Ёган Вольфганг фон Гётэ – таемны дарадца, паэт і мысліцель – даў нам нам параду: калі хочаце зразумець паэта, пабывайце на яго радзіме. Я ўжо пісаў пра Івана Лагвіновіча («Ганцавіцкі час». 15 студзеня 2015 года). Праўда, не столькі пра паэта, як пра яго род...
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.