Дошка для мыцця і ночвы зноў у модзе?
Ашалець! На дварэ ХХI cтагодддзе – штучны інтэлект, 3D-прынтары друкуюць дамы, у космасе старлінкі, процьма высокатэхналагічных прыбораў з віртуальнай і дапоўненай рэальнасцю, а тут сенсацыя! У продажы з’явілася… дошка для мыцця. Так, тая самая, якой карысталіся пра-прабабулі, што мылі на рацэ ці ў ночвах, коўзаючы вопратку па яе рыфлёнай паверхні.