Марозаў ёсць і ў наш час
Усе, хто застаў гады перабудовы пасля развалу СССР, памятаюць пра пустыя прылаўкі ў крамах, абслугоўванне па талонах у вялікіх чэргах ці па знаёмстве.
Людзі пачалі сеяць большыя ніўкі і самі пяклі хлеб, садзілі вялікія агароды, трымалі па некалькі кароў і свіней, дзясяткі курэй – усё гэта для таго, каб забяспечыць сябе ежай. Мужчынам стала значна цяжэй жыць, бо трэба было падыміць цыгарэткай і ляснуць шкляначкі тры-чатыры гарэлачкі хоць раз на тыдзень – а дзе ўзяць? – крамы ж пустыя. І вось пачалі вырошчваць на сваіх агародах тытунь і гнаць гарэлачку для сваіх патрэб.
Малыя ж дзеці заўсёды ўсім цікавяцца і хочуць усё паспытаць. Гоніць гаспадыня, напрыклад, Ганна, гарэлачку, а ля ног круціцца маленькі сынок-падшыванец Юрык і кожныя пяць хвілін рэмжа: “Мамка, дай пакаштаваць, ну дай пакаштаваць…” А маці яго адганяе ўбок і дае па патыліцы: “не блытайся, маўляў, між нагамі, алканаўт малы, у бацьку ўвесь пайшоў”. Сама падкідае далей у парнічок дровы ды слоікі падстаўляе, а тут яе суседка Матрона кліча: “Ганна, ідзі сюды, спытаць нешта трэба!” Пакуль хадзіла наша Ганна да суседкі, пакуль гаманіла з ёю, Юрык наш улез у шкоду…. Сядзіць у варыўні ля самагоннага апарата, заціснуўшы балён з гарэлкай між ног, мачае туды палец, а потым аблізвае яго. Ганна, убачыўшы гэта, аж узвілася: “Ах ты, алканаўт, ах ты, падшыванец!” – і натаўкла яму-такі добра шыю. Юрась жа наш, хлапец гадкоў 5–7, ад гэтай крыўды падхапіўся і, віхляючыся з боку ў бок, пабег па дарозе ў слязах, выкрыкваючы сваю крыўду на ўвесь голас: “…Скнара, гарэлкі ёй шкада даць сыночку свайму паспытаць, а як ёй самой з татам дык можна?” Галасіў хлапчук на ўсё сяло. У гэты час праязджаў на веласіпедзе “добры дзядзька” – участковы Мітрафан. Бачыць, хлопчык у істэрыцы, да таго ж нешта пра гарэлку лапоча. Ён спыніўся і завёў з ім гутарку. “Як цябе завуць?” – “Юрась”, – плача хлопчык. “А чаму ты плачаш?”– “Мамка набіла”, – кажа Юрась. “А за што?” – “Гарэлкі паспытаў”. – “Гарэлкі?! – перапытаў Мітрафан, і ажно вочы загарэліся ў яго, – Ану паказвай, дзе твая матуля, пойдзем разбірацца”. І павёў наш Юрась добрага дзядзьку на разборку з матуляй. Заходзяць яны ў варыўню, а там Ганна завіхаецца ля парніка і балёнамі грыміць. “Што ж вы, грамадзянка, дзіця пакрыўдзілі, ды яшчэ і закон парушаеце? – пытаецца Мітрафан, – Пратакольчык будзе!”
У выніку брагу вылілі, самагон канфіскавалі, а Ганне выпісалі штраф. Жанчына потым доўга яшчэ хадзіла і бубнела: “Вось нягоднік, родную мамку здаў, а паспрабуй надаваць ніжэй майкі, зноў здасць гэты “Марозаў”. З таго часу і прыліпла да хлопца мянушка Юрык “Марозаў”, з якой ён і жыве ўжо гадоў дваццаць.
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах
Из рубрики
Как добывали фальшивую победу, чтобы брестская ёлка стала лучшей в Беларуси
31 декабря 2025 года в отчёты брестской идеологической вертикали улетела «победа» брестской ёлки – с фанфарами, эмодзи и рассказами о «нешуточной борьбе». Вот только неувязочка произошла... Нашлись те, кто понаблюдать за этими "выборами" и под микроскоп попал весь процесс массовых накруток. Все голоса честных людей, и таких городов, как Минск, Могилёв и Гродно, были превращены в ничто.
Какими увидел Ивацевичи, Берёзу, Беларусь в 1901 году путешественник и художник Петров-Водкин?
Речь идет именно о выдающемся художнике Кузьме Петрове-Водкине и его велопутешествии 1901 года. Велосипед в то время был в диковинку даже больше, чем в наше время "Тесла" на дороге райцентра. А проехать из Москвы ему пришлось отнюдь не по современным дорогам. Впрочем, обо всем по порядку.
Убежала от мужа-тирана
Катерина (имя по этическим соображениям изменено) четыре года прожила с мужем, но уже не в силах терпеть его пьянство и побои. «Горячие» и подкреплённые алкогольным градусом супружеские отношение чуть было не привели к тому, что молодая женщина сама едва не стала алкоголичкой и потеряла дочь.