Як Васіль раскадзіраваўся
Вострасюжэтны крымінальны баявік, як заўжды на самым цікавым моманце перапыніла набіўшая аскоміну рэклама: “Доктар Тайкоў. Эфектыўны метад лячэння ад алкагалізму. Даведкі па тэлефону..."
Раскадзіравалі / Фото: Раскадзіравалі
Васіль незадаволена бурчаў: “Тайковы, Садароўскія, Таіцкія! Ды зараз гэтых урачоў-кадыроўшчыкаў болей чым алкаголікаў развялося. А чаму ж ім не пладзіцца – гэта ж трэба такія грошы за свае сеансы рвуць! Алкаголік жа ён хто? Як звычайна, такі чалавек, які за душой меднага граша не мае, за што яму кадзіравацца?
Няхай бы для сваёй рэкламы дваіх ці траіх алкаголікаў бясплатна кадзіравалі. А то паспрабуй знайдзі тым алкаголікам такі грашыскі. Стоп, Вася! А чаму тым алкаголікам?! А вось цікава, я хто? Нешта я ці чуў , ці дзе чытаў, што ёсць такія “ціхія” алкаголікі. А можа я да іх адношуся?” Васіль зморшчыў лоб і задумаўся…
Васіль доўгі час працаваў у калгасе шафёрам. Апошняя яго аўтамашына “ ЗІЛ” за доўгія гады працы прыйшла ў такі стан, што ўжо ніякі рамонт ёй дапамагчы не мог. Як кажуць, да пары збан воду носіць. А каб набыць новую ў калгасе грошай не знайшлося. Час такі – крызіс. Вось і пайшоў ён у будаўнічую брыгаду. Трэба ж сям’ю трымаць. Калі працаваў шафёрам, то чарку бокам мінаў. ДАІ ж не дрэмле. А на новай працы без чаркі ніяк не абыходзіцца…
Уладкаваўся Васіль на працу ў калгасную будаўнічую брыгаду, калектыў якой складаўся, акрамя яго, з Мікалая ды Апанаса. У яго адразу ж запыталіся: “Трэцім будзеш?”. Намёк быў зразумелы. Па непісанаму закону прыйшлося прастаўляць “уступныя”. А потым і пайшло, і паехала. Залаталі дзіркі шыферам на жывёлагадоўчай ферме – патрэбна замачыць такую справу. Агароджу ў загоне для цялят памянялі, як жа не адзначыць?
Перагародку з цэглы у зернесховішчы зрабілі, каб стаяла ды не падала, патрэбна ж абмыць. Мікалай сабе шкарпэткі новыя купіў, у Апанаса ў цешчы дзень нараджэння – без сто грамаў не абыдзешся. Грошы ў будаўнікоў былі, заўсёды пасля работы пенсіянеры прасілі нешта ў гаспадарцы падрамантаваць. Аддзяквалі ці барышом ці рублём. І так кожны дзень. Прааналізаваўшы ўсё гэта, Васіль самакрытычна прыйшоў да высновы, што ён і ёсць самы сапраўдны “ціхі” алкаголік.
“Не, хопіць! – сам сабе сказаў Васіль. – Пара завязваць, пакуль чарцей па хаце ганяць не стаў”. Вядома ж, да ўрачоў-кадыроўшчыкаў ён звяртацца не стаў, бо лічыў сябе яшчэ не прапашчым і паклаўся на сваю сілу волі. А трэба сказаць, што быў ён чалавекам з характарам.
У апошні час іх быгада працавала ў лесе на нарыхтоўцы дроў. Надвор’е стаяла сырое, даждлівае. У абед , як звычайна седзячы ля кастра, мужыкі распівалі для сугрэву адну “дарослую” (бутэльку віна 0,7 літра), альбо дзве “дзіцячыя” (пляшкі па 0,5 літра). У той дзень Васіль катэгарычна адмовіўся ад працягнутай яму шклянкі. Ад такой неверагоднай падзеі яго калегі ажно раты параскрывалі.
– Васіль. Можа пайдзі пашукай у лесе, пэўна воўк недзе здох? – сказаў здзіўлены Апанас.
– Ці ты часам не захварэў, небарака? – запытаўся ашарашаны адказам Апанас.
Васіль паглядзеў на іх і падумаў: – Вось халера на іх, яшчэ плёткі пусцяць па вёсцы, што я сапраўды хворы. Прыкінуся лепш закадзіраваным!
– Ды не, хлопцы. Здароўе трэба берагчы. Проста вырашыў не піць болей. Закадзіраваўся я – у Баранавічы да доктара Тайкова ездзіў, 300 тысяч рублёў за сеанс аддаў, каб болей піць жадання не было. У Апанаса і Колі аж вочы на лоб ад гэтых слоў з арбіт павылазілі.
– Ну, ты ж і дурань! Ды за такія ж грошы можна было цэлы месяц піць! Ты мабыць з глузду з’ехаў, табе ў Крывошын трэба было з’ездзіць? – сказаў Апанас.
– Ты мяне прабач, Васіль. Але я колькі жыву на гэтым свеце такіх ахламонаў як ты, не бачыў. Гэта ж якое дзіва, каб чалавек сам сябе дабраахвотна такой радасці лішыў, ды яшчэ такія грошы за гэта аддаў! – разважаў Мікалай.
Да канца працы яны ўвесь час насміхаліся з Васіля, і праз слова нагадвалі, “закадзіраваны” ды “закадзіраваны”
Крыўдней усяго было у час абеда, калі мужыкі ізноў распівалі віно. Адразу запытваліся: “Ну, можа адумаўся, Васіль? Можа вып’еш? Пачуўшы катэгарычнае “ не”. Яны кожную чарку суправаждалі тостамі.
— Ну, Васіль, за твайго хрышчонага, доктара Тайкова!
— Ну, Васіль, за твае 300 тысяч рублёў, што ў вырай паляцелі і не вярнуліся!
— Ну, Васіль, каб твая кадыроўка табе яшчэ і розуму дабавіла.
Дапяклі так за некалькі дзён, што Васіль ледзьве стрымліваўся, каб не таўкануць прыяцеляў у морду. Але ж трымаўся.
У апошні дзень дрованарыхтовак Мікалай і Апанас дзеля такога “свята” замест віна ўзялі бутэльку “беленькай”, так яны ласкава называлі гарэлку.
Разлажыўшы лусту і адкаркаваўшы пляшку, як звычайна, пачалі дразніць “закадзіраванага” напарніка:
“Ну, можа вып’еш, Васіль, кадзіраваны ты наш?”
Нічога не адказаўшы, Васіль узяў бутэльку з гарэлкай і адным махам яе апаражніў, занюхаў рукавом, развярнуўся і пайшоў дахаты. У Мікалая з Апанасам ад такой карціны аж мову адняло. Яны глядзелі на пустую пляшку, лыпалі вачыма і заскуголілі нібы тыя сабакі. Такое свята сапсаваў…
Васіль пасля таго больш не піў. Але і сябрукі яго болей “закадзіраваным” не называлі, а каб выпіць – хаваліся ад Васіля, каб ён яшчэ раз не “раскадзіраваўся”.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Как добывали фальшивую победу, чтобы брестская ёлка стала лучшей в Беларуси
31 декабря 2025 года в отчёты брестской идеологической вертикали улетела «победа» брестской ёлки – с фанфарами, эмодзи и рассказами о «нешуточной борьбе». Вот только неувязочка произошла... Нашлись те, кто понаблюдать за этими "выборами" и под микроскоп попал весь процесс массовых накруток. Все голоса честных людей, и таких городов, как Минск, Могилёв и Гродно, были превращены в ничто.
Какими увидел Ивацевичи, Берёзу, Беларусь в 1901 году путешественник и художник Петров-Водкин?
Речь идет именно о выдающемся художнике Кузьме Петрове-Водкине и его велопутешествии 1901 года. Велосипед в то время был в диковинку даже больше, чем в наше время "Тесла" на дороге райцентра. А проехать из Москвы ему пришлось отнюдь не по современным дорогам. Впрочем, обо всем по порядку.
Убежала от мужа-тирана
Катерина (имя по этическим соображениям изменено) четыре года прожила с мужем, но уже не в силах терпеть его пьянство и побои. «Горячие» и подкреплённые алкогольным градусом супружеские отношение чуть было не привели к тому, что молодая женщина сама едва не стала алкоголичкой и потеряла дочь.