Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”

Азартны па накалу і нечаканы па выніку – такім запомніцца традыцыйны, 9-ы па ліку турнір за пераходны кубак па футболе на прызы “Ганцавіцкага часу”. Ён прайшоў 19 жніўня 2023 года ў вёсцы Вялікія Круговічы і закончыўся перамогай каманды “Маладосць”. Да гэтага тры гады запар пераходны Кубак з традыцыйнага турніра заваёўвала і захоўвалі ў сябе каманда “Ветэраны”. Не дапамагло, што некаторых ветэранаў дзядзька Васіля падганаў палкай…

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”.
Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”. / Фото: Сяргея Багрова.

У прызначаны час, каля 16 гадзін, на вясковым полі сабраліся ўдзельнікі трох каманд – “Юнацтва”, “Маладосць” і “Ветэраны”.

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Каманды — удзельнікі турніру. Фота Сяргея Багрова.

Паглядзець на гульню прыйшлі аднавяскоўцы і госці. Настальгія па тых часах, калі круговіцкі стадыён збіраў сотні гледачоў і балельшчыкаў, той азарт і сяброўскія адносіны ў камандзе, цягне многіх аматараў і былых футбалістаў. А народу сабралася некалькі дзясяткаў, бо ў гэты дзень у Вялікіх Круговічах было  свята вёскі.

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
На круговіцкі турнір збіраецца шмат балельшчыкаў. Фота Сяргея Багрова.

Кожная з каманд сыграла па дзве гульні. Асабліва напруджаным быў апошні матч паміж “Ветэранамі” і “Маладосцю”. Удзельнікі каманд разумелі, што на кану стаіць кубак, таму без сапраўдных эмоцый не абышлося. “Ветэраны” не здаваліся да апошняга, а суддзя, напрыканцы , як падалося некаторым, зацягваў шанс. Пэўна, хацеў, каб старэшыя адыграліся.

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Ігракі гулялі з азартам. Фота Сяргея Багрова.

“Што яны робяць? Хто ж так гуляе!? Па варотам біце, хлопцы!” – крычаў адзін з балельшчыкаў.

А аднаго футбаліста з каманды “ветэранаў”, дзядзька Вася, якога многія ведалі некалі як грознага інспектара рыбнагляда, гразіўся пабіць палкай. Пэўна, не спадабалася гульня гэтага футбаліста дзядзьку Васілю. Бо ў камандзе ”Ветэраны” гулялі яго два сыны.

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
У дзядзькі Васіля у турніры ігралі два сыны. Фота Сяргея Багрова.

Кожны забіты гол вызыва шквал аладысментаў, ці, наадварот, расчараваных каментрароў як ад ігракоў, так і са стараны балельшчыкаў. І да апошняга захоўвалася інтрыга: ці змогуць “Ветэраны” прадоўжыць серыю трохгадовых перамог і пакінуць у сябе пераходны кубак?

Апошняя гульня за была асабліва азартная: каманды ні за вошта не хацелі ададваць супернікам галоўны прыз. Фота Сяргея Багрова.

Калі надышла пара падводзіць вынікі, накал і крыкі паціху ўлегліся. Капітаны каманд ужо па-сяброўску раіліся і выбіралі, хто будзе лепшы ў намінацыях.

Асабліва ўраджаны былі футбалісты, якімі за 40, дэбютантам турніру, юным варатаром Ягорам, які вельмі лоўка лавіў кручаныя мячы, быццам бы ў яго былі годы практыкі.

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Ягор Гардзей — лепшы уратар. Фота Сяргея Багрова.

“Па бацьку пайшоў, – казалі вяскоўцы. — Той таксама быў лепшым варатаром. На жаль, яго ўжо няма з намі… І вось бачыш – гены не падманеш, бацькова падмена падгадавалася”.

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”

Яго бацька – Сяргей Гардзей, сапраўды быў выдадным варатаром і апошняй надзеяй футбольнай каманды “Сцяг Леніна”. Як кажуць, браў такія “небяручкі”, што ўсе даваліся дзіву. Прымаў Сяргей неаднаразова ўдзел і ў турніры “Ганцавіцкага часу”.

Але яго, на вялікі жаль, не стала ў 2018 годзе. Вечная памяць Сяргею Гардзею, круговіцкаму варатару і добраму, працавітаму чалавеку. Сыну Ягору ён перадаў свой варатарскі талент. І дзякуючы ў тым ліку і яго гульні, каманда “Маладосць” адабрала сёлета пераходны кубак у “Ветаранаў”.

ВЫНІКІ ТУРНІРУ НА ПРЫЗЫ «ГАНЦАВІЦКАГА ЧАСУ»

1-е месца аддалі камандзе “Маладосць”

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Пераходны Кубак турніра дастаўс камандзе «Маладосць». Фота Сяргея Багрова.

Каманда “Ветэраны” на другім месцы, і “Юнацтва” – на трэцім.

Пераможцы ў намінацыях

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Каманды, якія ігралі ў традыцыйны трунір. Агульнае фота пасля узнагароджання. Фота Сяргея Багрова.

Па выніках турніру былі ўзнагароджаны як каманды, так і асобныя футбалісты. Усё каманды-атрымалі грашовыя прэмі і дыпломы. Шмат намінацый было і ў асабістым заліку.

“Лепшы бамбардзір” – Савелій Блінкоўскі

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Лепшы бамбардзір. Фота Святланы Малышка.

“Лепшы нападаючы” – Эдуард Пакумейка

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Лепшы нападаючы. Фота Святланы Малышка.

“Лепшы абаронца” – Аляксандр Заяц

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Лепшы абаронца. Фота Святланы Малышка.

“Лепшы варатар” – Ягор Гардзей

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Лепшы варатар. Фота Святланы Малышка.

“Лепшы ігрок каманды”, якіх выбіралі самі футбалісты:

  • Данііл Муха
Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Фото Святланы Малышка.
  • Віталь Белы
Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Фота Святланы Малышка.
  • Яўген Блінкоўскі
Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Фота Святланы Малышка.

“Самы юны ўдзельнік турніра” – Ягор Занька

Палка дзядзькі Васіля не дапамагла “ветэранам” перамагчы ў турніры на прызы “Ганцавіцкага часу”
Фота Святланы Малышка.

“Ветэран турніру” – Уладзімір Студэнт.

Самаму маладому іграку турніра споўнілася толькі 15 гадоў, а самаму старэйшаму – 56. Розніца ва ўзросце састаўляла 41 год!

Узнагароджаныя ігракі, акрамя грамат і дыпломаў, атрымалі падарункі. Лепшы бамбардзір – электрачайнік, лепшыя ігракі ў камандах – фірмовыя парасоны “Ганцавіцкага часу”, ігракі ў іншых намінацыях – фірмовыя кружкі “Ганцавіцкага часу”, арганізатар турніра – электраплітку.

Узгадалі, як пачынаўся турнір і пры чым тут “Ганцавічкі час”?

Гэта быў ўжо 9-ты запар турнір за пераходны Кубак. Пачалося ўсё з таго, што некалькі ініцыятараў, адзін з іх быў Уладзімір Сямёнавіч Студзент і вясковы гумарыст Леанід Блінкоўскі, які прапанаваў сабраць каманды, прапанавалі пагульць у футбол падчас свята вёскі Вялікія Круговічы. Вырашылі згуляць матч «старыя» на моладзь.

Уладзімір Студзент шмат гадоў быў натхняльнікам і арганізатарам каманды калгаса «Сцяг Леніна», якая амаль заўсёды ў да 2000-х гадоў гады была ў ліку прызёраў чэмпіянату раёна.

Гэта былі часы, калі кругавіцкі стадыён збіраў сотні гледачоў. Уся вёска падтрымлівала тады хлопцаў, якія гулялі ў футбол. Таму хацелася былых футбалісты калгаса і вырашылі сабраць сяброў па камандзе, якіх жыццё раскідала па многіх гарадах.

Ідэю вясковага турніра падтрымаў галоўны рэдактар газеты “Ганцавіцкі час” Пётр Гузаеўскі, які жыў у В. Круговічах, тут закончыў школу, працаваў ў Круговічскім Доме культуры, быў адным з першых самадзейных артыстаў народнага тэатра “Паланіца”. І да таго ж Пётр Паўлавіч сам шмат гадоў гуляў за круговіцкую каманду ў чэмпіянаце Ганцавіцкага раёна па футболе.

Таму пытанне з дыпломамі, граматамі, прызамі і інфармацыйнай падтрымкай ад “Ганцавіцкага часу” не стала. Потым узнікла ідэя штогод гуляць за пераходны Кубак. І назва турніру стала “На прызы газеты “Ганцавіцкі час”.

Газету “чэсныя“ чыноўнікі выдаваць не далі са студзеня 2022 года, прыдумаўшы прычыну пра “загружанасць друкарні”. А “Ганцавіцкі час” застаўся і працуе як інтэрнэт-рэсурс.

Застаўся і турнір. І кожны год  круговіцкія футбалісты арганізоўваюць яго, не забываючы пра “Ганцавіцкі час”.Турнір стаў традыцыйным, а маленькі кубак з кожным годам набывае каштоўнасць. Бо ён аб’ядноўвае тых, хто радуецца сустрэчам з землякамі і праверыць свае сілы на футбольным полі.

Акрамя жыхароў вёскі, з розных гарадоў прыязджаюць ураджэнцы Вялікіх і Малых Круговіч з розных гарадоў, каб прыняць удзел у матчах. Сярод іх ёсць, бізнесмены, праграмісты, настаўнікі, трактарысты і вадзіцелі і нават навуковец, кандыдат навук.

Яшчэ турнір стаў днём, калі раз на год можна ўбачыць сваіх сяброў па камандзе і пранікнуцца прыемнымі ўспамінамі. А ў 2015 годзе матчы былі прысвечаны 570-гадавіне з дня першага ўпамінання Круговіч  ў гістарычных дакументах.

Адметнасць круговіцкага турніру па футболе ад іншых, якія ўзніклі ў вёсках Ганцавіцкага раёна, такіх  як турнір памяці Фёдара Шайтара ў Дзяніскавічах, памяці Паўла Зуйкевіча ў тым, што асноўны склад каманд – гэта ўражэнцы і жыхары Вялікіх і Малых Круговіч.

Але іншы раз жаданне пагуляць было і ў футбалістаў іншых гарадоў. Напрыклад, Мікалай Мікадюк з Салігорска, якому за 60, і які некалі гуляў за салігорскі “Шахцёр”, завітаўшы ў Дзяніскавічы да родзічаў, неаднаразова прымаў удзел у турніры. Футбалісты сказалі, што не супраць запрасіць яго на наступны год, калі будзе юбілейны – 10-ы турнір.

А сёлета некалькі вядомых футбалістаў з Ганцавіч далучыліся да каманды круговічкіх футбаліста-ветэранаў. Але ні яны, ні палка дзядзькі Васіля не дапамаглі камандзе «Ветэраны» утрымаць Кубак чацвёрты год запар. Можа ў наступным годдзе?

Материалы по теме
Темы:
Из рубрики