У Вялікіх Круговічах пройдзе дзявяты турнір па футболе на прызы “Ганцавіцкага часу”

У суботу, 19 жніўня 2023 года ў 16 гадзін, у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна адбудзецца традыцыйны турнір па футболе на прызы “Ганцавіцкага часу”. Гэта будзе ўжо 9-ты турнір за пераходны Кубак, які апошнія тры гады выйгравала каманда круговіцкіх “ветэранаў” футбола.

Фото: з архіву "ГЧ"

Каманда “Ветэраны” – адна з найбольш шматлікіх, бо шмат гадоў кругаўцы гулялі ў чэмпіянатах раёна. А ў бытнасць росквіту калгаса, мясцовая каманда выступала і на абласным чэмпіянаце.

Акрамя жыхароў вёскі, з розных гарадоў прыязджаюць ураджэнцы Вялікіх і Малых Круговіч з розных гарадоў, каб прыняць удзел у матчах. Сярод іх ёсць, бізнесмены, праграмісты, настаўнікі, трактарысты і вадзіцелі і нават навуковец, кандыдат навук.

Настальгія па тых часах, калі круговіцкі стадыён збіраў сотні гледачоў і балельшчыкаў, той азарт і сяброўскія адносіны ў камандзе, збірае былых футбалістаў-аматараў.

А яшчэ турнір стаў днём, калі раз на год можна ўбачыць сваіх сяброў па камандзе і пранікнуцца прыемнымі ўспамінамі.

Паглядзець на гульню прыходзяць аднавяскоўцы і госці, бо звычайна ў гэты дзень, альбо напярэдадні, у Вялікіх Круговічах праводзяць свята вёскі.

Сёлета тры каманды плануюць гуляць у футбол на школьным стадыёне. Цікава, ці змогуць “Ветэраны” прадоўжыць серыю трохгадовых перамог і пакінуць у сябе пераходны кубак?

Этот турнир в деревне Большие Круговичи проводится в августе уже 8-год подряд. И если первые годы было две команды – «Ветераны» и «Молодежь», то в последние участвуют три или четыре
Удзельнікі турніра, 2022 год

Хто ў 2023 годзе атрымае граматы ў намінацыях “лепшы бармардзір”, “лепшы ігрок каманды”, “лепшы варатар”, “лепшы абаронца”? А таксама, хто з удзельнікаў на гэты раз будзе самым маладым іграком і хто самым сталым футбалістам турніра? На мінулых турнірах розніца ва ўзросце складала больш за 40 гадоў.

Матчы пройдуць на невялічкім стадыёне Круговіцкай сярэдняй школы. Футбалісты самі арганізоўваюць і фарміруюць каманды, таму ў кругаўцоў ці тых, што жыве ў іншых населеных пунктах Беларусі ёсць шанец прыехаць і таксама выйсці на поле.

У 16-00 гадзін, субота. Вёска Вялікія Круговічы – школьны стадыён.

2022 год:
Кубок «Ганцавіцкага часа» по футболу в Больших Круговичах третий год подряд выиграли «Ветераны»

2019 год:
Кубок Больших Круговичей на призы «ГЧ» в этом году у молодёжи (фото/видео)

2015 год:
Результат матча в Б. Круговичи: 10 голов на две команды

Материалы по теме
Темы:
Из рубрики