Хто ў Брэсцкай вобласці атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Тэхналогія ткацтва "кажушком" у Маларыцкім раёне і роспіс па шкле ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах былі прадстаўлены на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады.
Хто ў Брэсцкай вобласці атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці / Фото: БЕЛТА
Як паведамілі ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, на пасяджэнні рады, створанай пры Міністэрстве культуры па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, прысутнічалі вядомыя на Брэстчыне народныя майстры Марыя Кулецкая з Пружан і Таццяна Зданевіч з Бярозы.
Яны не толькі самі працуюць у старажытнай тэхніцы роспісу па шкле, але і навучаюць гэтаму віду народнай творчасці дзяцей і дарослых, арганізуючы экспедыцыі, майстар-класы, семінары, выставы.
Роспіс па шкле як дэкаратыўна-прыкладное мастацтва быў распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стагоддзя. Гэты від народнага жывапісу выконваў асабліва эстэтычныя функцыі і выкарыстоўваўся для ўпрыгожвання вясковых інтэр’ераў.
Малюнак у гэтай тэхніцы наносіцца са зваротнага боку пяром і тушшу. Абавязковы элемент такіх карцін – серабрыстая або залацістая фальга. Многія з іх зроблены па матывах народных абрадаў і свят, характэрных для беларускай нацыянальнай культуры.
Што да ткацтва ў Маларыцкім раёне, то яно разнастайнае па мастацкім выразе і тэхніцы выканання. У традыцыйнай тэхналогіі, якая атрымала мясцовую назву “кажушок”, характэрнай рысай з’яўляецца тое, што ўточная нітка ўтварае адначасова і ўзор, і фонавае палатно. Іх нельга аддзяліць адзін ад аднаго. Такі від ткацтва ў асноўным выкарыстоўвалі пры вырабе і афармленні тканін для жаночага адзення.
У выніку на пасяджэнні рады абодва аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны атрымалі адпаведны статус і папоўнілі дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей ад Брэсцкай вобласці. Цяпер у гэтым спісе – 23 аб’екты, а па іх колькасці рэгіён займае першае месца ў Беларусі.
Найбольш такіх аб’ектаў у Бярозаўскім раёне – там статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 6 элементаў нематэрыяльнай спадчыны. Па два аб’екты ў Іванаўскім, Столінскім і Маларыцкім раёнах. У Драгічынскім раёне, дзе такі статус мае вялікодны абрад “Стрылка”, патэнцыйнымі кандыдатамі на ўключэнне ў спіс лічацца “сіманавіцкая мова”, абрад “Зялянец” і нацыянальная страва з ільнянога насення макуха.
В его сапог суют ноги туристы в Бресте: история берёзовского кузнеца
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит
Материалы по теме
Из рубрики
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.