Ганцаўшчыну славяць майстры традыцыйных рамёстваў
Ганаровай ўзнагароды, спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусі дзеячам культуры і мастацтва 2010 года “За духоўнае адраджэнне” у ліку 15 лаўрэатаў з усёй Беларусі узнагароджаны калектыў Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў. Імпрэза прайшла 8 студзеня 2011 года ў Палацы Рэспублікі.
Прэмію і дыплом за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне моладзі да традыцыйнай культуры, уручыў дырэктару Дома рамёстваў Марыі Муха Аляксандр Лукашэнка.
“Гэта ўзнагарода ўсім тым майстрам Ганцаўшчыны, дзякуючы якім мы стварылі калекцыю работ традыцыйных рамёстваў нашых продкаў і зараз вучым гэтаму моладзь, – сказал Марыя Іванаўна. – Для мяне асабіста атрыманне прэміі, гэта яшчэ і адказнасць, таму што ўжо нельга апускаць дасягнутую планку.
Па словах Марыі Муха, перад уручэннем было хваляванне, але непасрэдна ў пад час узнагароды адчувала сябе вельмі ўпэўнена і камфортна.
“Напэўна таму, что ігуменья Яўдакія, настаяцельніца “Спаса-Ефрасеньеўскага жаночага манастара з Полацка, якой таксама ўручалі прэмію, сказала, што нас перахрысціла і блаславіла”, — расказвае Марыя Іванаўна.
Вядома, што сярод тысяч прэтэндэнтаў на гэтую прэмію, якая дарэчы складае каля 10 мільёнаў рублёў, было няпроста стаць лаўрэатам. І тым больш радасна, што сярод лепшых у чарговы раз нашы ганцаўчане. Некалькі разоў прэмію “За духоўнае адраджэнне” атрымала Ганцавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка.
Як расказала дырэктар Дома рамёстваў, гэта сумарная ацэнка дзейнасці іх калектыву, бо за апошнія пяць гадоў яны былі ўдзельнікамі практычна ўсіх рэспубліканскіх выстаў і з кожнай мелі ўзнагароды. Прадстаўлялі вырабы майстроў Ганцаўшчыны і ў краінах-суседзях. Найбольш актыўна супрацоўнітцва Дома рамёстваў ідзе з майстрамі-ткачыхамі, вышывальшчыцамі з вёсак Чудзіне, Будча, Дзяніскавічы, Малькавічы, Люсіна, Хатынічы і Боркі.
Першымі Марыю Іванаўну адразу пасля афіцыйнай часткі ў Палацы Рэспублікі віншавалі яе дочкі і экс-дэпутат парламента Аляксандр Свірыд.
Спраўка “ГЧ”: Дом рамёстваў заснаваны ў 1997 годзе. У штаце працуе чатыры творчыя работнікі (тры майстры- метадысты і дырэктар). У клубе майстроў 24 чалавекі. Удзел у рабоце Дома рамёстваў прымаюць больш за 200 майстроў.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
Фотографировать вождей только в полный рост: белорусских туристов приглашают в Северную Корею
Туристические компании в Беларуси возобновляют работу в направлении Северной Кореи. Об этом сообщил один из туристов, который пообщался с менеджером туристической компании в Минске. И что предлагают в этой таинственной закрытой стране КНДР?
“Цыганы”: вясельны абрад у вёсках Іванаўскага раёну
Вясельныя абрады існуюць розныя у многіх народаў. Але амаль ва ўсіх ёсць свае асаблівасці. Нават у суседніх раёнах ці вёсках. Цікава склаўся вясельны абрад ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У вёсках Моладава, Кротава, Полкацічы яго называюць “Цыганы”.
Из рубрики
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.