Цi вырашыць арэнднае жыллё кадравы крызiс у Беларусi?
«Востра запатрабаваным спецыялістам» прануюць выдзяляць кватэры па-за агульным парадкам размеркавання. 30 красавіка 2025 года ўступае ў сілу Указ № 38, які змяняе парадак прадастаўлення арэнднага жылля. Чыноўнікі спадзяюцца, што гэта дапаможа ўтрымліваць кадры ў рэгіёнах. Што гэта значыць, і ці вырашыць гэта новаўвядзенне праблему?
Фото: иллюстрационное
На працягу апошніх гадоў Беларусь сутыкнулася з масавым адтокам кадраў, асабліва медыкаў, інжынераў і рабочых спецыяльнасцей. Дэфіцыт спецыялістаў у рэгіёнах стаў настолькі вострым, што ўлады шукаюць новыя механізмы ўтрымання працоўных. Замест павышэння зарплат і паляпшэння ўмоў працы дзяржава абрала іншы падыход – выдзяленне жылля тым, каго самі ж улады прызнаюць «востра запатрабаванымі спецыялістамі».
Згодна з дакументам, кожны рэгіён будзе самастойна вызначаць, хто з’яўляецца найбольш патрэбным для яго. Прыкладныя пазіцыі можна ўбачыць у спісе прафесій, для якіх у 2025 годзе здымаюцца абмежаванні на прыцягненне замежных работнікаў. У ім ёсць такія прафесіі, як бетоншчык, каменшчык, повар, прадавец, ветэрынар, праграміст і нават санітарка.
Ці стануць чаргі на жыллё яшчэ даўжэйшымі
Да ўвядзення новай катэгорыі жыллё размеркоўвалася ў рамках квот: 30% для медыкаў, педагогаў і іншых работнікаў бюджэтнай сферы, 10% для сілавікоў. З’яўленне «востра запатрабаваных спецыялістаў» стварае рызыку, што яны атрымаюць частку гэтага жылля, а астатнім прыйдзецца чакаць яшчэ даўжэй. Усё будзе залежаць ад колькасці арэнднага жылля, якое пабудуюць у рэгіёнах, а таксама ад таго, колькі яго ўлады выдзеляць для “востра запатрабаваных”.
Хто яны – “востра запатрабаваныя”?
У спіс прафесій рабочых і пасад служачых унесена 41 пазіцыя прафесій рабочых, уключаючы такія, як бетоншчык, повар, прадавец, санітарка, вадзіцель аўтамабіля і інш. У ім таксама 18 прафесій, такіх як: аграном, ветэрынарны ўрач, інжынер-праграміст, тэхнік і інш.
Аднак у кожным рэгіёне пералік запатрабаваных кадраў можа мець сваю спецыфіку. І асобны акцэнт, што ў 2025 годзе могуць прыцягвацца замежныя грамадзяне для працы ў Беларусі без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы, зацверджаны пастановай Мінпрацы і сацыяльнай абароны ад 12.12.2024 № 99.
Ці выратуе арэнднае жыллё кадравую сітуацыю
Прадастаўленне арэнднага жылля – гэта спроба ўтрымання спецыялістаў у краіне, аднак праблема значна глыбейшая. Недахоп працоўных рук узнікае не толькі праз адсутнасць жылля, але і з-за нізкіх заробкаў, высокай нагрузкі і агульнага сацыяльна-эканамічнага становішча.
Некаторыя лічаць, што размеркаванне жылля можа спрыяць прыцягненню працоўных, асабліва ў рэгіёнах. Але пытанне ў тым, ці хопіць кватэр для ўсіх, хто мае патрэбу, і ці сапраўды гэта стане стымулам для працы ў Беларусі?
Акрамя таго, выклікае пытанні механізм размеркавання. Калі мясцовыя ўлады самі будуць вызначаць, хто адносіцца да «востра запатрабаваных спецыялістаў», то хто туды трапіць, можна толькі здагадвацца. Ці вырашыць гэты механізм праблемы кадравага дэфіцыту – пакажа час. Змяншэнне адтоку кадраў патрабуе не толькі кватэр, але і годных умоў працы, справядлівых заробкаў і сацыяльных гарантый.
Між тым, новая сістэма размеркавання арэнднага жылля тэарэтычна можа палепшыць сітуацыю для некаторых спецыялістаў у рэгіёнах. Але ці вырашыцца галоўная праблема – нізкіх заробкаў і цяжкіх умоў працы? Праграмы будаўніцтва ў сельскай мясцовасці так званых “прэзідэнсткіх домікаў”, як паказаў час, нельга назваць эффектыўнымі. Рэальнасць такая, што «востра запатрабаваныя спецыялісты» і проста спецыялісты шукаюць магчымасці для эміграцыі.
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах
Материалы по теме
Вольга Севярынец: «Беларускае грамадства заўсёды было салідарным»
Пра пакуты беларускіх палітвязняў ужо задакументавана нямала гісторый. Значна менш вядома пра тое, што ўвесь гэты час перажывалі іх жонкі і маці, калі жыццё вымяралася не месяцамі і гадамі, а лістамі, спатканнямі, дзіцячымі пытаннямі і рэдкімі навінамі з-за кратаў. Вольга Севярынец, жонка вядомага палітыка, чакала мужа амаль шэсць гадоў, гадавала сына без бацькі, падтрымлівала іншых і не дазваляла свету забыцца пра Беларусь.
Што здзіўляе беларусаў пасля пераезду ў Польшчу
Сяргей ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы і часам забываецца, што ён у іншай краіне: падобныя стравы, прыказкі, гумар і сямейныя традыцыі. І калі спрабуе расказаць знаёмым з Мінска, як выглядае жыццё над Віслай, кажа, што яго здзіўляла ў першыя месяцы.
Из рубрики
Сельский бизнес сохранит налоговые льготы
Предприниматели и компании в сельской местности и малых городских поселениях с 1 января 2027 года сохранят налоговые льготы. Льготы относятся к торговле, общепиту и бытовым услугам. Они будут действовать на прежних условиях. Это закрепил Указ №227, подписанный в августе. Льготы будут действовать до 1 января 2029 года.