Гаспадар абласных “Дажынак” – апошні па ўраджайнасці
Ганцавіцкі раён выдзеліўся ўнікальнасцю. Гораду дасталася ганаровае права правесці абласны фестываль “Дажынкі” у Брэсцкай вобласці 9 верасня 2023 года, але вось няёмка выйшла – гаспадар масштабнага мерапрыемства заняў апошняе месцы па паказчыках жніва 2023 года на Брэстчыне. Прытым, паказаўшы не толькі найменшую колькасць валавага збору збожжа, але і па паказчыку самай нізкай ўраджайнасці.
Абласныя "Дажынкі" ў Ганцавічах 9 верасня 2023 / Фото: телеграм "Любимый Брест"
Так ужо павялося, што мерапрыемства проводзіцца адзін дзень, а да яго рыхтуюцца амаль год. Гэтак было і ў Ганцавічах – адрамантаваныя будынкі, дарогі. Інфармацыйная нагода – “бітва за ўраджай” – адыходзіць на другі план. Асабліва, калі поспехамі збору збожжа і ўраджайнасцю Ганцавіцкі раён дакладна ўжо пахваліцца не можа – жніво закончана і вынікі вядомыя.
А гэта значыць, што выступ кіраўніка раёна можна спрагназаваць. Як і мінулыя гады, на свяце мы пачуем апраўданні пра нізкі бал, што недзе засушыла, а потым заліло. Даклад можна выказаць адным сказам: «Засушша, людцы – усё прапала, а потым затапіла – усё згніло!» Але народу гэта нецікава. Спецыялістам можна паразважаць на такую тэму і ўзгадаць галоўны індыкатар калгасных аграномаў, які бездакорна працуе, калі «крэпкія хазяйственнікі» прагназуюць галоўны фактар высокага ўраджаю прымаўкай пра «тры дождычкі ў маю…»
Але гэты спецыфічны жарт з непісанай энцыклапедыі па агранаміі, мабыць не кожны і зразумее. Для жыхароў кожнага горада, дзе праводзяцца масштабныя мерапрыемствы, цікава, што пабудавалі і аднавілі ў горадзе, колькі грошай выдзелілі з казны, ды каму колькі перапала.
Галоўны вынік “Дажынак” – фінансаванне для горада
Першыя гады, калі ў традыцыю ўвайшло святкаванне “Дажынак”, права правесці фестываль аграрыяў заслужана атрымоўвалі тыя раёны, якія паказвалі найбольшую ўраджайнасць ці рост паказчыкаў у штогадовай бітве за ўраджай. А пра адсталых стараліся замоўчваць. У 2023 годзе ў Брэсцкай вобласці толькі 5 раёнаў паказалі ўраджайнасць вышэйшую, чым у мінулым годзе.
Выдатны поспех паказалі, згодна інфармацыі камітэта па сельскай гаспадары і харчаванню Брэстскага аблвыканкаму, Камянецкі, Жабінкоўскі і Пружанскі райны, якія адпаведна у вобласці занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы.
Хлебаробы гэтых раёнаў і яшчэ Брэсцкага і Кобрынскага ў гэтым годзе павялічылі ўраджайнасць. Астатнія 11 раёнаў Брэстчыны з 16, зменшылі паказчык у параўнанні з 2022 годам.
Напрыклад, сельгасвытворцы Жабінкоўскага раёна ў мінулым годзе атрымаоі ўраджайнасць 36,8 ц/га, а сёлета – 42,7ц/га. Камянецкія аграрыі ўвогуле крутыя. У 2022 годзе ў іх была ўраджайнасць 41,9 ц/га, а ў 2023 годзе 51,2 ц/га (!).
Ну, а Пружанскі раён ў лідэрах заслужана, бо трымаецца стабільна ў лідэрах, не апускаючыся ніжэй 40 ц/га. Ды яшчэ знаходзіць магчымасць паказваць рост. У гэтым годзе – 43,8 ц/га, што на 0.7ц/га больш, чым у мінулым.
Чамусьці не аказалася сярод перадавікоў Брэсцкага раёна. Згодна дадзеных, якія размешчаны на сайце аблвыканкама, сёлета ўраджайнасць у іх найбольшая ў вобласці – 53,7 ц/га (!) Гэта роўна на 10 ц/га больш, чым у 2022 годе.
Ганцавіцкі раён аўсайдар па ўраджайнасці
Ганцавічы – гаспадары абластных “Дажынак”, на іх фоне глядзяцца, мякка кажучы, вельмі сціпла. А калі не мякка – то правальна! З ураджайнасцю у 23,8 ц/га ганцавіцкія хлебаробы занялі апошняе месца сярод 16 раёнаў вобласці. Сабралі збожжа нават меней, чым у мінулым годзе. У 2022 было 25,3 ц/га. У мясцовай прэсе сарамліва параўналі ўраджайнасць 2023 года не з мінулым, а з 2021 годам, дзе паказчык быў яшчэ меншы. Але ж «ГЧ» не спіць і людзі помняць…
На фоне падзяк працавітым людзям і “мазолістым рукам” многіх аратараў, якія выступаюць з трыбун і на старонках СМІ, дзіўна гучалі апраўданні старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Бялова, дарэчы, якому па чутках прарочаць перамясціцца на такую ж пасаду, але ў Івацэвіцкі раён:
“В нынешнем году валовой сбор зерновых і зернобобовых культур составил чуть больше 24 тысяч тонн при средней урожайности 23,8 центренов с гектара. Не густо, конечно, но на наших землях, с достаточно низкой бальностью, добиться высоких результатов даже при благосклонной небесной канцелярии, увы, не получится”.
Аптымізмам такія выказванні, нікога, у тым ліку хлебаробаў, яўна на зарадзяць. І пытанне, а чаму не атрымаецца? У Лунінецкім раёне сярэдняя бальнасць сельскагаспадарчых зямель па мінулых даследаваннях, яшчэ ніжэйшая. Але ўраджайнасць, хоць і на пару цэнтнераў, але вышэйшая, чым у Ганцавіцкага.
Са слоў кіраўніка раёна Уладзіміра Бялова, дабіцца высокіх вынікаў ураджайнасці «не получится»… Тут напрошваецца рытарычнае пытанне: а што замінае ў танцах? Тым больш, што паказвалі ганцавіцкія хлебаробы значна вышэйшыя вынікі ўраджайнасці не так даўно. Не 23 цэнтнеры з гектара, пры якіх і вырошчваць збожжа не мае сэнсу, а 36,1 ц/га – такая сярэдняя ўраджайнасць была ў 2015 годзе ў Ганцавіцкім райне. А некаторыя ганцавіцкія калгасы паказалі вынік – больш за 40 ц/га. Сёлета нават лепшыя сельгаспрадпрыемствы Ганцаўшчыны не дацягнулі да 30 ц/га.
Хтосьці скажа, што год быў асаблівым і пашанцавала? Магчыма, у нечым нябесная канцылярыя тады спрыяла. Але ў 2014 годзе ўраджайнасць у Ганцавіцкі раёне таксама была значна большай у параўнанні з цяперашнімі паказчыкамі – 31,6 ц/га. Гэта на траціну(!) вышэй. Так што вялікі аграрый Бялоў апраўдваецца, бо хутчэй за ўсё нізкія паказчыкі ўраджайнасці маюць іншыя прычыны.
Яшчэ цікава слушаць народ, які параўноўвае кіраўнікоўт раёна. На той час, калі Ганцавічы мелі больш за 30 ц/га, старшынёй райвыканкама быў Аляксандр Саланевіч. Многія лічылі, што ён «слабаваты ў эканоміцы». Ён быў майстрам па арганізацыі культурных мерапрыемстваў, добраўпарадкаванню горада і вёсак раёна. Дарэчы, арганізоўваць вясёлыя святы і мерапрыемствы было адметнасцю Аляксандра Паўлавіча. Але, як бачым, у гістарычным перыядзе, аказваецца, што і ў сельскай гаспадарцы ў яго былі поспехі. Хоць у іншых сферах эканамікі было нямала і пралікаў і правалаў. А ўладзімір Бялоў – з маладосці ў сельскай гаспадарцы. І старшынёй кадгаса «Бярозавец» быў, і ў Івацэвіцкім раёне першым намеснікам старшыні райвыканкама і начальнікам райсельгасхарху. А вось атрымоўваецца ў яго толькі наракаць на кепскае надвор’е…
На лозунгах і апраўданнях збожжа не расце
Канешне, не ўсё залежыць ад кіраўніка раёна, старшыню калгаса, зараз яны называюцца дырэктарамі ААТ. Але ад назвы ўраджайнасць таксама не павялічыцца. Крадучы салярку, хімікаты і ўгнаенні, нахвальваючы мясуовага князька – таксама пустое. Рашэнне праблемы даўно вядома: залежыць роста ад тэхналогій, сістэмы кіравання, кадравага прафесіяналізму і матывацыі людзей. Таму ніякія лозунгі, часта папулістскія выказванні, » ну вось гэты год не атрымалася, а наступны «урэжам дзялку!», не дадуць станоўчых вынікаў. Такое на калгасных сходаў паўьараецца, як выступленне Брэжнева на сапсаванай радыёле.
Сходы ў калгасах па выніках года, дзе агучваліся, што, маўляў, у гэтым годзе кепскія вынікі, а ў наступным будзем працаваць яшчэ лепш – гэта пустазвонства. Канешне, з рыторыкай, пра пашану людзям, якія працуюць у сельскай гаспадарцы і павагу да іх цяжкай працы – тут, пэўна, кожны падпішацца пад такімі словамі.
Толькі выступы іншы раз такія, быццам даклад на пажаўцелых лістах дасталі з пыльнай шавы мінулага стагоддзя. Нярэдка даводзілася чуць абрыўкі выразаў, якія засталіся ад савецкіх часоў, пра “мазолістыя рукі” і г.д. Смеху варта. Якія мазолістыя рукі?! Зараз камбайнеры працуюць не на “Нівах” і “Коласах”, у якіх камбайнёры і памошнікі знемагалі аж спякоты, поту, а іх “брэндам” былі чорныя ад мазуты рукі па локці са збітымі пучкамі. Бо яны ляжалі з ключамі і мантыроўкамі пад гэтымі камбайнамі савецкай эпохі ў полі больш, чым працавалі. Зараз у сучасных камбайнах электроніка, кандыцыянеры і 30-40% збожжа не вывальваецца на зямлю пры ўборцы.
Ганцавічы падвялі, а што са збожжам у Беларусі?
Па інфармацыі Мінсельгасхарчу, у Беларусі на 9 верасня 2023 года намалочана больш як 7 млн 106,4 тысяч тон збожжа з улікам рапсу. Збожжавых і зернебабовых культур – 6 млн 126 тыс. тон. Гэта слабаваты вынік, у параўнанні з мінулым годам, які быў рэкордным у Беларусі – 10,5 млн тон збожжа. Таму пра мільён тон збожжа, які прыйдзецца прыйдзецца купляць за мяжой, ужо паведамілі.
Ганцавічы прымаюць хлебам-соллю гасцінна і з песнямі
Унікаць у гэтыя лічбы намалотаў, ураджайнасці, большасць людзей не будзе. Гэта звычайна адчуваецца потым – на кашальку. Бо прыйдзецца купляць хлеб, батоны, муку і рознцю выпечку ў магазіне. А ў свята, якое 9 верасня ў Ганцавічах, трэба адпачываць! Таму ну іх гэтыя лічбы! Дый жыць жа лягчэй з саўковай пагаворкай: «Нам з табою думаць неча, кагда думаюць важдзі!»
Не дарма ж Ганцаўшчына амал год рыхтавалася, каб сустрэць гасцей цёпла і гасцінна. Гуляй народ і весяліся!


Чытайце яшчэ:
В Ганцевичах на «Дожинки» открыли поликлинику
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
Ганцевчанина судили за патроны из родительского дома
64-летний житель Ганцевичского района в 1993-1996 годах нашел в родительском доме боеприпасы. Он обнаружил 48 винтовочных спортивно-охотничьих патронов, 7 винтовочных патронов и один пистолетный патрон. Мужчина решил перенести их к себе домой и хранить там.
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Жителя Ганцевичского района будут судить за угрозу убийством жене
54-летнего жителя Ганцевичского района подозревают в том, что в декабре 2024 года устроил дома конфликт со своей женой и во время ссоры угрожал ей убийством. И хотя потерпевшая отказалась писать заявление на мужа, уголовное дело возбудила прокуратура.
Путёвка на зайца, а застрелил косулю: охотника в Ганцевичском районе обвиняют
Охотник возвращался домой с добычей, но в Ганцевичах остановил сотрудник ОГАИ Ганцевичского РОВД. Случилось это 3 ноября 2024 года, а на момент 8 ноября уже возбудили уголовное дело. Гаишник не поверил, что охотник вёз только морковку и "бурачки".
В Ганцевичах 15-летнего парня ударили в грудь, врачи боролись за его жизнь, но не спасли
15-летнего парень умер, которого ударили в грудь в Ганцевичах в середине августа, умер 6 сентября 2024 года. Почти три недели врачи пытались спаси его жизнь. Но медицина оказалась бессильной... Бездумная жестокость и какой-то злополуный удар, лишили его жизни. А за смерть суровая.
Женщина из Ганцевичей пообщалась мошенниками: на кону было 14 тысяч рублей
Граждане Беларуси продолжают попадаться на уловки телефонных мошенников. Очередной свое жертве они представились, то представителем Следственного комитета, то сотрудником Нацбанка, то милиционером. А цель была – уговорить взять кредит и получить доступ к денежным средствам.
Из рубрики
Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что пока её выращивают точечно – в Могилёвской, Минской и частично Витебской областях – и в объёмах, больше похожих на эксперимент, чем на индустрию.
Как ресторатор из Минска стал автором главного проекта для беднейшего района Беларуси
Что на самом деле получают жители районов от программы «Один район – один проект», которую изначально подавали как спасательный круг для белорусской глубинки? Инициатива стартовала в 2022 году, реализованных проектов немного, и это повод смотреть не на презентации, а на реальные итоги. История Шарковщины в этом смысле показательная.
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.