У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменшаць ахоўную зону

Міністэрства культуры Беларусі прыняло пастанову, якая змяншае плошчу аховы ландшафту каля Брэсцкай крэпасці і на тжрыторыі Брэста. Зроблена гэта дзеля будаўніцтва "Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі".

У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменшаць ахоўную зону
У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменьшаць ахоўную зону / Фото: Алег Супрунюк

У Брэсцкай крэпасці зменяць гістарычную планіроўку і зменьшаць ахоўную зону. Гэта прадугледжана пастановай  Міністэрства культуры Беларусі №113 ад 22 жніўня 2023 года.

Дакумент змяняе зону аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і ў Брэсце. Плошча зоны аховы ландашфта будзе зменшана з 67,6 гектара да 64,6 гектара. Таксама ўнесены выключэнні ў забароны, якімі абмяжоўваюць будаўніцтва і змяненне планіроўкі.

Рэдкія манеты знайшлі падчас раскопак у Брэсце. Што з імі будзе далей?

Міністэрства культуры дазволіла рэканструкцыю будынка кухні-сталовай з павелічэннем плошчы забудовы. А яшчэ дазволена змяненне гістарычнай планіровачнай структуры для “будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры з прымяненнем сучасных і захаваннем існуючых гістарычных пакрыццяў, неабходнай для функцыянавання ўстановы “Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі””.

Варта нагадаць, што “цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі” павінен з’явіцца ў Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Гэты аб’ект абвясцілі “Усебеларускай маладзёжнай будоўляй”.

У новым цэнтры плануюць круглы год ладзіць “праходзіць працэс па грамадзянска-патрыятычным, ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў школ”. Паводле інфармацыі Міністэрства абароны РБ, мяркуецца рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання.

Спраектаваў новы комплекс “Ваенпраект”: план прадугледжвае аднаўленне казармаў плошчай больш за дзве тысячы квадратных метраў. Для пражывання выхаванцаў будуць абсталяваны інтэрнаты: адзін разлічаны на 38 дзяўчынак, другі – на 196 хлопчыкаў.

У летні час на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы будзе разгортвацца намётавае мястэчка на 200 чалавек. Адрамантаваныя казематы стануць вучэбным корпусам.

Дети залезли на арку моста у Брестской крепости: отвечать будут родители

Материалы по теме