Каму ў Беларусі дазволілі прадаваць самагонку?

Пакупнікам «народнага» алкаголю давядзецца арыентавацца на новы спіс прадаўцоў самагонкі: у ім засталося 28 юрыдычных асоб замест 30. Абноўлены спіс апублікаваны на Pravo.by.

Згодна з актуалізаваным пералікам, гэтым юрыдычным асобам дазволена вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі паводле традыцыйных рэцэптаў. Новы пералік зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 14 жніўня 2026 года № 414 і афіцыйна апублікаваны 17 жніўня.

Дзяржава забараніла ўсім самагонаварэнне, знішчаючы самагонныя апараты, нават з парушэннем закона. І гэта не пра заботу аб здароўі, а пра манапалізацыю алкагольнай галіны. Спайваць народ і зарабляць можа толькі ўлада і прыбліжаны да яе бізнес.

Для экзотыкі і турыстаў, дазволілі толькі 28 кропакам гнаць сівуху. Пры гандлёвая надбаўцы ў 180%, напэўна ж маюць добры прыбытак. У пераліку пераважаюць лясгасы, нацыянальныя паркі, запаведнікі, аграсядзібы і іншыя арганізацыі турыстычнага і этнаграфічнага профілю.

ПЕРАЛІК юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць
арыгінальных алкагольных напояў

  1. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Валожынскі лясгас» (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічага комплексу Румскага доследнага лясніцтва).
  2. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Стаўбцоўскі лясгас» (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічага комплексу Хотаўскага лясніцтва).
  3. Дзяржаўная доследная лесагаспадарчая ўстанова «Старадарожскі доследны лясгас» (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічага комплексу Новадарожскага лясніцтва).
  4. Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік» (па дзейнасці на тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік»).
  5. Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
  6. Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» (па дзейнасці на тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»).
  7. Закрытае акцыянернае таварыства «Дукорскі маёнтак» (па дзейнасці на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Дукорскі маёнтак»).
  8. Камунальнае культурна-спартыўнае ўнітарнае прадпрыемства «Аква-Мінск» (па дзейнасці структурных падраздзяленняў на тэрыторыях парк-гатэля «На тым беразе» і гісторыка-культурнага комплексу «Лошыцкі»).
  9. Сялянская (фермерская) гаспадарка «Лясная сядзіба» (па дзейнасці на тэрыторыі сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Лясная сядзіба»).
  10. Сялянская (фермерская) гаспадарка «СТАРТ ТС» (па дзейнасці на тэрыторыі сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «СТАРТ ТС»).
  11. Сялянская (фермерская) гаспадарка «Краіна Скарбаў» (па дзейнасці на тэрыторыі сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Краіна Скарбаў»).
  12. Сялянская (фермерская) гаспадарка «Юніцкага» (па дзейнасці на тэрыторыі экапарка «Акварэль»).
  13. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Адрас лета» (па дзейнасці на тэрыторыі турыстычнага комплексу «Вольны млынар»).
  14. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзедава карчма» (па дзейнасці на тэрыторыі кафэ «Дзедава карчма» таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзедава карчма»).
  15. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЛІГМОД» (па дзейнасці на тэрыторыі базы адпачынку паляўнічых і рыбаловаў «Званное»).
  16. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мінерал Гудс Трэйд» (па дзейнасці на тэрыторыі турыстычнага комплексу «Красны Бор»).
  17. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «МІСТЭНС» (па дзейнасці на тэрыторыі гасцінічна-рэстараннага комплексу «Пціч»).
  18. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
  19. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рудзьмянская гаспадарка» (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рудзьмянская гаспадарка»).
  20. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сэрвісны цэнтр Веста» (па дзейнасці на тэрыторыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сэрвісны цэнтр Веста» ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці).
  21. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сёмкава клаб» (па дзейнасці на тэрыторыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сёмкава клаб»).
  22. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Славянская Карчма» (па дзейнасці на тэрыторыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Славянская Карчма»).
  23. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўнічая кампанія «Праметэй» (па дзейнасці на тэрыторыі зоны адпачынку «Мярэя»).
  24. Адкрытае акцыянернае таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» (па дзейнасці на тэрыторыі цэнтра экалагічнага турызму «Станькава» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці).
  25. Адкрытае акцыянернае таварыства «Гродзенскі мясакамбінат» (па дзейнасці на тэрыторыі агратурыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»).
  26. Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЭкаБел «Калбовічы» (па дзейнасці на тэрыторыі турыстычнага комплексу «ЭкаБел «Калбовічы»).
  27. Унітарнае прадпрыемства «Наносы Адпачынак» (па дзейнасці на тэрыторыі этнатурыстычнага комплексу «Наносы Адпачынак»).
  28. Унітарнае прыватнае гандлёва-вытворчае прадпрыемства «Гранат» (па дзейнасці на тэрыторыі турыстычна-экскурсійнага комплексу «Беларуская этнаграфічная вёска XIX стагоддзя»).

Афіцыйнае абгрунтаванне такой вытворчасці звязана з захаваннем і аднаўленнем беларускіх нацыянальных традыцый. Цэны на арыгінальныя алкагольныя напоі рэгулююцца дзяржавай. Адпускныя цэны на асобныя такія напоі ўстанаўлівае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Материалы по теме
Из рубрики