Пакуль ў Беларусі не па-вясноваму, у Нью-Ёрку ужо квітнеюць дрэвы

Пакуль ў Беларусі шэра, мокра і не па-вясноваму, у Нью-Ёрку ва ўсю пачалі квітнець дрэвы і хмызнякі.

У Нью-Ёрку квітнеюць дрэвы: фотафакт
У Нью-Ёрку квітнеюць дрэвы: фотафакт

Лічыцца, што ў Вялікім яблыке, як называюць Нью-Ёрк, частыя дажджы, вятры і снегапады. Аднак у гэтым годзе снег ішоў тут толькі два разы і адразу таяў. Хаця для збалаванага жыхара Каліфорніі ці Флорыды і гэтага можа здацца завельмі шмат.

Хто б і што не казаў, але вясна ў Вялікім яблыке цудоўная і прыгожая. Нью-Ёрк стаіць на 40-й паралелі паўночнай шыраты, што вельмі блізка да Сочы, які месціцца на 43-й, ці Адэсы. І знаходзіцца ў басейне Атлантычнага акіяна.

З канца сакавіка на вуліцах і парках Нью-Ёрка квітнеюць вішні, фарзіцыі, радзедроны, магноліі, а таксама шматлікія кветкі. Можна ісці на працу і любавацца вясновым хараством.

Дзесьці ў канцы красавіка чакаецца таксама квітненне сакуры. Гэтая азіяцкая расліна штогод збірае вялікія чэргі турыстаў з усяго свету.

Такім чынам у Нью-Ёрку можна любавацца красаваннем дрэў і хмызоў на працягу месяца — паўтара.

Пасля халоднай зімы вясновыя дрэвы дараць яркія фарбы і падымаюць настрой шматмільённаму мегаполісу. А таксама набліжаюць лета, якое ў Вялікім яблыке прыходзіць нечакана і надоўга.

 

Материалы по теме
Темы:
Из рубрики