Праўда ці жарт, што ад “Ганцаўскага часу” ліш адзін стабілізец!”

Конкурс "Чым запомніўся "Ганцавіцкі час" прадаўжаецца і чытачы прысылаюць свае водгукі нават у вершаванай форме.

Праўда ці жарт, што ад “Ганцаўскага часу” ліш адзін стабілізец!”
"Ганцавіцкі час" – час праўдзівых навін.

Наш зямляк літаратар Анатоль Трафімчык падышоў да конкурса з гумарам.

Вось што ён піша: “Калі ласка, водгук пра газету. Напісаны ён даўно. Аўтар, як вынікае з кантэксту, нехта з супрацоўнікаў “белага дома”.

 

Нам нужна адна газета,

Штоб пісалася пра нас

Толькі добрае. І гэта

Ну не “Ганцавіцкі ж час”!

 

І народ жэлая тожа,

Ён сказаў бы без прыкрас,

Но, бухой, сказаць ня можа:

Кепскі “Ганцавіцкі час”!

 

Мы спакой нясём у масу –

Да трудзяшчыхся сярдзец,

А ад “Ганцаўскага часу”

Ліш адзін стабілізец!

 

Або:

Будзе скоро нам …

Конкурс “Чым запомніўся “Ганцавіцкі час” працягваецца. Даслаць водгукі патрэбна не пазней 16 студзеня 2022 года. Пяць чытачоў, якіх адзначыць рэдакцыя «ГЧ», будуць названыя ў панядзелак 17 студзеня.

Умовы конкурсу чытайце у наступнай публікацыі.

Конкурс «Чым запомніўся “Ганцавіцкі час” працягваецца

Пісьмы, якія ўжо даслалі нашы чытачы можна пачытаць на сайце «Ганцавіцкі час»:

Часта даводзiлася чуць: «Вось звярнуся да Гузаеўскага»

Молодёжь не забывает про добрые дела и «Ганцавіцкі час»

«Ганцавіцкі час» – газета для работяг и представителей власти…

Я не бунтар, але ў мяне ёсць свой погляд: піша чытачка «ГЧ»