Я не бунтар, але ў мяне ёсць свой погляд: піша чытачка “ГЧ”
Адданыя чытачы газеты "Ганцавіцкі час" шкадуюць, што друкаваная версія спыняе выхад. Многія чытачы звоняць ў рэдакцыю, а таксама дасылаюць ў рэдакцыю лісты са словамі падтрымкі.
Ганцаўчанка даслала ў рэдакцыю "ГЧ" пранікнёнае пісьмо. / Фото: Із архіва "ГЧ"
Паважаны Пётр Паўлавіч і ўвесь калектыў рэдакцыі!
Спачатку трошкі адступлюся ад галоўнага. Я чалавек далёкі ад палітыкі і ў сілу свайго ўзросту, характару (палітыка для палітыкаў), у сілу сямейных абставін я не бунтар, але ў мяне, як і ў любога больш-менш адэкватнага чалавека, ёсць свой погляд на наша з вамі жыццё.
Ёсць свае думкі пра свой лёс і лёс Радзімы. Я ўжо даўно не давяраю чуткам і нейкім плёткам. І добра ведаю, што каб чагосьці дабіцца ў жыцці, у першую чаргу павагі, чалавечай годнасці, а потым і грошай, трэба не проста плыць нейкай трэскай па жыцці, а патрэбна працаваць і не абы-як.
Рабіць гэта добра і сумленна, і ніхто за вас гэтага не зробіць, ні нават самы лепшы прэзідэнт ці кіраўнік дзяржавы ў любой краіне. Працаваць не толькі для сябе, сваёй сям’і, але і для сваёй краіны… Каб штосьці браць – трэба аддаваць. Чым больш жывеш на гэтым свеце, тым больш разумееш, што галоўнае – гэта здароўе чалавека, здароўе родных і блізкіх, мір на зямлі.
Калі першага, г.зн. здароўя, нам заўсёды не хапае і не заўсёды ад нас залежыць той мір і спакой на ўсёй зямлі, дык многае, на маю думку, залежыць ад канкрэтных людзей, ад іх розуму, веры ў лепшае і, галоўнае, іх чалавекалюбства і мудрасці, прадбачання будучага. Гэта мае думкі, гэта мой погляд на жыццё, і я маю рацыю і права так лічыць.
Паважаная рэдакцыя “Ганцавіцкага часу”, амаль 20 гадоў мая сям’я кожны тыдзень бегае да паштовай скрынкі з нецярпеннем, бо кожны першым хоча прачытаць свежы нумар газеты, штосьці знайсці важнае для сябе і сям’і. Мы разам з вамі вучымся гатаваць нешта смачнае ці не вельмі, мы сачылі вашымі вачыма за падзеямі ў раёне і не толькі чыталі пра тое, што адбываецца ў свеце. Радаваліся перамогам і дасягненням і смуткавалі па нябожчыках.
Бачылі добрыя перамены ў добраўпарадкаванні нашага горада і навакольных вёсак, сумавалі разам, калі чыталі пра заняпад нашых родных гняздоўяў. Газета давала ўсё: мы разам вучыліся думаць, радавацца, перажываць і любіць сваю Радзіму, нягледзячы ні на што.
Дзякуй вам за гэта. За тое, што былі нам дарадчыкамі, памагатымі і проста сябрамі з гарачымі неабыякавымі сэрцамі і жаданнем данесці падзеі ў раёне, як гэта вы разумееце, зусім не баючыся, што гэты погляд можа некаму не спадабацца.
На вялікі жаль, так атрымалася, што калектыў рэдакцыі губляе не толькі месца працы, але і сродкі, каб карміць свае сем’і, і, без перабольшвання, сэнс жыцця. Але я веру, што вы яшчэ знойдзеце сябе, знойдзеце магчымасць быць карыснымі нам і сваім блізкім. Бо толькі чаго каштуюць пачутыя ў чарзе словы “Вось пазваню ў “Ганцавіцкі час” – там разбяруцца, там па справядлівасці знойдуць і правых, і вінаватых”. Гэта дарагога каштуе. І хай наша вера ў лепшае для вас і наша ўдзячнасць дапамогуць вам ісці па жыцці годна, як гэта вы і рабілі да гэтага часу.
Такія мае асабістыя думкі, мой погляд на жыццё. А нашу даўнюю газету “Савецкае Палессе” я таксама чытаю і паважаю. Проста ў кожнага выдання свае планы і задачы. З глыбокай павагай да вас жыхарка горада, пенсіянерка Ніна Сямёнаўна Вашкевіч.
Калі вы жадаеце выказаць сваю думку, дасылайце пісьмы супрацоўнікам газеты “Ганцавіцкі час” і ўдзельнічайце ў конкурсе. (Націскайце ніжэй на сіні загаловак і чытаце ўмовы конкурсу)
Чым запомніўся “Ганцавіцкі час”. Конкурс
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах