Бяздомныя каты і сабакі – ахвяры нашай бесчалавечнасці
З гэтымі жывёлінамі мы сустракаемся штодзень калі не дома, то на вуліцы, у двары дома, дзе жывём. Большасць з нас бачыць у іх адданых, верных сяброў. Многія з нас любяць іх сапраўднай чалавечай любоўю. Знаходзяцца, на жаль, сярод нас, людзей, такія, што здраджваюць ім, выганяюць з дому, робяць іх бадзяжнымі. А яны ж чалавеку не здраджваюць ніколі, вернасць і адданасць праносяць праз усё жыццё. Любяць нас усялякіх: багатых і бедных, старых і малых, прыгожых і не вельмі...
У тым, што цяпер развялося шмат бяздомных катоў і сабак, вінаваты мы, людзі. Бедныя жывёлы – гэта ахвяры нашай бесчалавечнасці. Не буду заглыбляцца ў нашыя дзяржаўныя законы аб утрыманні дамашніх жывёл, бо яны далёкія ад дасканаласці. Але ж нашыя чалавечыя законы, што ўнутры кожнага з нас, у многіх выпадках яшчэ больш недасканалыя, чым дзяржаўныя.
Прыклады – на кожным кроку. Нядаўна звярнулася да сваёй знаёмай з прапановай узяць у мяне коціка. А яна і кажа мне: «Ірына Міхайлаўна!
Нядаўна мы прытулілі двух коцікаў, што надоечы выкінулі на нашай вуліцы з машыны. Гэта адбылося на маіх вачах. Хацела запомніць нумар машыны, ды не паспела. Хоць бы абнародавала гэтых «сяброў».
У сям`і гэтай у Хатынічах прыязна ставяцца да братоў нашых меншых. Ведаю, што сыны маёй знаёмай прытулілі выкінутага некім маленькага сабачку (у пародах я слаба разбіраюся), клікалі яго Эмі. Вельмі сімпатычная малеча была, пражыла яна ў Сашы і Колі каля дзесяці гадоў, пакінула ў вёсцы пасля сябе патомства.
Вось так: калі дарослыя цёпла адносяцца да хатніх гадаванцаў, то і дзеці, як правіла, вырастаюць такімі ж.
Неяк пайшла ў ашчадную касу, якая месціцца ў адным будынку разам з сельскім Саветам і праўленнем сельгаскаператыва. Ганак тут высокі, а на ім сядзяць трое кацянятак. Відаць, нехта толькі што «даставіў». Што можна думаць пра былога гаспадара коцікаў, выкінутых хутчэй за ўсё на гібель? Асабіста я лічу, што гэта бяздушны, жорсткі чалавек, які ніколі нікому не спагадае.
Бо той, хто любіць людзей, той любіць усё жывое на зямлі, будзе спагадаць усім, каму кепска, каму нешта баліць. Гэта не толькі мая думка, пра гэта сказаў Фрэнсіс Бэкан (1561–1625), англійскі філосаф, дзяржаўны дзеяч: «Чым больш годны чалавек, тым большай колькасці істот ён спачувае». Заўважце: любым жывым стварэнням, а не толькі чалавеку. Усім, бо ўсе яны стварэнні боскія. Здзекавацца з іх – тое ж самае, што здзекавацца з чалавека, і гэта грэх.
Калі заходзіць размова пра тое, што чалавек адрозніваецца ад іншых жывых істот тым, што ў іх адсутнічае душа, то я з гэтым не пагаджаюся. Бо калі ў жывёл няма душы, то дзе ж месцяцца ў іх тыя вялікія пачуцці да нас, людзей, якія прымушаюць іх пераадольваць тысячы кіламетраў, дабіраючыся да сваіх сяброў – гаспадароў?
Як, напрыклад, сабака Бобі ў ЗША, які, згубіўшыся, прайшоў адлегласць у 3200 км і праз паўгода знайшоў гаспадароў. Або кошачка Амада… Яе пажылая гаспадыня захварэла і спалохалася, што Амада застанецца адна ў выпадку яе смерці, таму аддала кошку сваёй сяброўцы за некалькі дзясяткаў кіламетраў. Мясцовасць паміж сяброўкамі раздзяляла рака, мост быў далёка. Жанчына паправілася і вельмі сумавала па Амадзе. Тая не прымусіла сябе доўга чакаць – неўзабаве вярнулася да ранейшай гаспадыні. Усё б нічога, калі б не тое, што кошачка ад нараджэння была сляпая.
Або яшчэ кранальныя гісторыі. У адной сям`і жыў сабака Нэні, стаффорд. Гэтых сабак лічаць сабакамі-забойцамі. Аднак да ўсеагульнай любіміцы і сямейнай гордасці Нэні гэта не адносілася. Калі ў сям`і паявілася дзіця, Нэні глядзела на чалавечае дзіця вачыма, поўнымі любові, пастаянна знаходзілася ля яго калыскі, быццам ахоўвала яго. Неўзабаве ў Нэні з`явіліся свае дзеці. Сабака проста-такі разрывалася паміж чалавечым дзіцем і сваімі.
Але аднойчы здарылася бяда. Дом ахапіў пажар. У доме было дзіця і Нэні са сваімі шчанятамі. Бацькі дзіцяці рваліся ў дом, але іх утрымлівалі. Нават пажарныя не кінуліся ратаваць дзіця: было позна. Але нечакана з дому паявілася Нэні з дзіцем у зубах. Выбіраючы паміж сваімі дзецьмі і чалавечым, яна выбрала чалавечае. Прынёсшы дзіця бацькам, Нэні кінулася ў дом за шчанятамі, але больш не вярнулася.
Хочацца ўспомніць яшчэ адну прачытаную дзесьці гісторыю пра вернага сабаку, які жыў у сям`і, дзе доўга не было дзяцей і ён згладжваў іх тугу па дзецях. Але нарэшце з`явілася дзіця. Сабака раўнаваў яго да гаспадароў, бо яны амаль усю сваю любоў аддавалі цяпер дзіцяці. Аднойчы гаспадары чымсьці займаліся на тэрасе. Калі яны зайшлі ў дом праведаць дзіця, з дзіцячага пакоя выбег сабака з акрываўленай пашчай. Ён задаволена віляў хвастом. Гаспадар уявіў самае дрэннае, схапіў стрэльбу і тут жа застрэліў сабаку. Калі ж пасля гэтага ўскочыў у дзіцячы пакой, то на падлозе ля калыскі ўбачыў абязгалоўленую велізарную змяю.
Спадзяюся, што я вас амаль упэўніла, што вам зараз жа трэба завесці чацвяраногага сябра. А ўжо тым, у каго ёсць дзеці (любога ўзросту), дык гэта абавязкова. Думаю, што не адкрыю Амерыку, калі скажу, што існуе і такі від дапамогі, як лячэнне з дапамогай жывёл. А наогул, калі вы хочаце, каб вашы дзеткі выраслі ласкавымі, спагадлівымі, душэўнымі, міласэрнымі, з пачуццём адказнасці, умелі бараніць слабейшага за сябе, клапаціліся пра іншых, пра тых, хто побач, – старайцеся зрабіць так, каб у вашай сям`і была якая-небудзь жывая істота. Малое дзіця навучыцца ўгадваць, калі жывёліна хоча пагуляць, паесці і інш. і ў будучым вырасце гуманным і добрым чалавекам.
А яшчэ вы і вашы дзеці па-іншаму станеце адносіцца да навакольнага асяроддзя, навучыцеся глыбей успрымаць прыроду.
Чытайце дзецям больш твораў пра жывёл. У рускай і беларускай літаратурах столькі цудоўных твораў! Я, помніцца, чытала некалі свойму малому сынку «Шэрую шыйку» Д. Маміна-Сібірака. Сын плакаў, а я радавалася яго слязам: у дзіцяці сфарміравалася душа.
Станем мы дабрэйшымі да братоў нашых меншых – увесь свет вакол нас стане дабрэйшым.
P.S. Калі я ўжо напісала свае нататкі, у «ГЧ» прачытала артыкул К. Жданюк «Дзве сяброўкі ратуюць катоў і нажываюць ворагаў», з якога даведалася, што жыхарка г. Ганцавічы Вольга Рыгораўна Хазава хадайнічае перад мясцовамі ўладамі аб адкрыцці ў раёне прытулка для бяздомных жывёл. Пажадаем гэтай міласэрнай жанчыне поспехаў у яе высакароднай справе і каб мясцовыя ўлады аказаліся з такімі ж чуйнымі сэрцамі, як і ў яе.
А тым, каго я ўпэўніла ў неабходнасці завесці вернага сябра, прапаную ўзяць у мяне чатырох кацянят (у мяне жывуць яшчэ тры дарослыя каты). Я іх называю «мае антыдэпрэсанты». Мой тэлефон 51-3-41
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
«Дыши легко» – белорусский ответ на борьбу с усталостью за рулём
В 2025 году ОАО «КРИОН» представило новый продукт — дыхательную смесь «Дыши легко». Это обогащённая кислородом смесь в аэрозольной упаковке, предназначенная для активации умственной активности, снижения утомляемости и поддержания общего самочувствия.
Куда на отдых отправились бы жители Брестской области?
В разгаре лето, пора отпусков. Кто-то предпочитает отдыхать дома, кто-то путешествует. А мы решили узнать у жителей г. Ганцевичи Брестской области, куда они бы направились, если бы им предложили отдохнуть в любой точке мира совершенно бесплатно. Некоторые ответы удивили.
Какая семья крепче: официально зарегистрированная в ЗАГСе или гражданский брак?
В настоящее время установилась тенденция, что все больше молодых людей предпочитают пожить гражданским браком, прежде чем официально зарегистрировать свои отношения в ЗАГСе. Ранее свободные отношения порицались, а как теперь? Узнали у жителей Ганцевичей, как они относятся к гражданскому браку.
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Семья с 15 детьми показала, сколько стоит поход в магазин
У Саши и Лиры 15 детей, семья известна в TikTok, где ролики о их жизни собирают сотни тысяч и миллионы просмотров. Глава большого семейства показал на видео, как происходит распаковка продуктов после похода в магазин и сколько это стоит. Итоговый чек впечатляет, в комментариях говорят, что у некоторых это зарплата.