У Ганцавічах і ў Беларусі павялічылася смяротнасць
За першае паўгоддзе 2020 года ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці памерла на 13 чалавек больш, чым за мінулым. Пра гэта паведаміла Наталля Гардзей, начальнік аддзелу запісу актаў грамадзянскага стану Ганцавіцкага раёна.
За першае паўгоддзе гэтага года у Ганцавіцкім раёне пемерла на 13 чалавек больш, чым за мінулы / Фото: Аляксандр Пазняк
Калі браць звесткі за мінулых два гады, то яны будуць прыкладна аднолькавыя. У 2018 годзе загсам па актах рэгістрацыі памерлых было зафіксавана 245 смярцей. У мінулым годзе за адпаведны тэрмін 244. Гэты год паказаў 257 смярцей, што больш чым за адпаведны перыяд у папярэднія гады.
Наталля Гардзей паведаміла, што загс рэгіструе ўсіх людзей, якія памерлі ў Ганцавіцкім раёне, ня гледзячы на тое, дзе чалавек быў прапісаны па пашпарту. Адпаведна сюды могуць патрапіць людзі не толькі з Ганцавіцкага раёна.
Пры гэтым сама статыстыка загсу не ўлічвае людзей, якія жывуць у Ганцавічах, але памерлі па-за межамі Ганцавіцкага раёна. Таму лічба зарэгістраваных памерлых загса можа адрознівацца ад статыстычных дадзеных, але заўсёды застаюцца нязменнымі.
Такім чынам, як вынікае з агучаных лічбаў, смяротнасць у Ганцавіцкім раёне ў гэтым годзе павялічылася. Павялічылася яна і ў вобласці, а таксама па краіне.

У Ганцавіцкім раёне ў 2019 годзе было народжана 231 чалавек (-22) . Памерла 456 (+4)
Лічбы насцярожваюць
У мінулым годзе ў Брэсцкай вобласці нарадзіліся 14 656 чалавек. Гэта на 4,2% менш, чым у 2018 годзе. Па дадзеных Белстата памерла летась 17 689 жыхароў вобласці, што на 1,1% больш, чым у папярэднім.
Ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці акрамя абласнога Брэсту і Пінску, дзе ёсць станоўчы прырост наельніцтва, смяротнасць перавысіла нараджальнасць. Самая вялікая страта насельніцтва ў мінулым годзе ў параўнанні з 2018 назіралася ў Пружанскім (-444), Пінскім (-430) і Баранавіцкім (-357) раёнах.
У Ганцавіцкім раёне ў 2019 годзе было народжана 231 чалавек (-22) . Памерла 456 (+4).
Дадзеныя ААН
У адрозненне ад папярэдніх гадоў статыстыка смяротнасці не была апублікаваная ў Беларусі. Але дадзеную інфармацыю ў звычайным парадку перадалі ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН). У чэрвені 2020 года рост смяротнасці ў беларусі супраць мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавека.
Лічбы за 3 месяца (студзень – сакавік) ў цэлым адпавядаюць паказчыкам гадоў з нізкім узроўнем захворвання на грып і прастуду, які адзначаўся гэтай зімой. Але лічбы смяротнасці за красавік — чэрвень перавысілі сярэднія за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Верагодна, гэта і ёсць вынік “кароны”, рэальныя лічбы якой не агучваюцца ў Беларусі.
Паміраюць больш ад хвароб сэрдца і інсульту
Па афіцыйных дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) на 30 чэрвеня ад “кароны” у Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік — чэрвень. Па тых жа афіцыйных дадзеных, ад 1 лiпеня да сённяшняга дня памерла яшчэ 307 пацыентаў ад Covid-19.
За апошнія 15 год вядучымі захворваннямі ў свеце з’яўляюцца ішэмічная хвароба сэрца і інсульт. Ад гэтых хвароб памірае каля паловы насельніцтва планеты. Наступнымі ў спісе САЗ ідуць хваробы лёгкіх, сухоты, дарожна–транспартныя здарэнні, дыябет, дэменцыя дарослых (прыдуркаватасць ). А вось СНІД пачаў запавольваць сваю хаду, хаця і застаецца смяротнай хваробай для чалавека.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
Беларус расказаў, як здаваў на правы ў Нью-Ёрку
Першае, што робяць новапрыбыўшыя эмігранты ў ЗША, гэта здаюць на правы. Яны неабходны, як мужчынам, так і жанчынам, бо ў Амерыцы без машыны, як без ног і рук. Нью-Ёрк, бадай, што адзіны горад, дзе без яе яшчэ можна абыйсціся. Але правы - неабходны дакумент. У ЗША іх выкарыстоўваюць замест пашпарта. Таму і я, як эмігрант, таксама вырашыў атрымаць правы штата Нью-Ёрк.
Ганцавічы – на першым месцы ў Беларусі, дзе роднай мовай называюць беларускую
Брэсцкая вобласць лідзіруе па ўжыванні беларускай мовы ў штодзённым жыцці. Такое падсумаванне зрабіў «Альфа-Банк» згодна перапісу насельніцтва 2019 года. Ганцавіцкі раён – адзіны ў краіне, дзе больш за 90% насельніцтва вызначаюць беларускую мову роднай, а ў сельскай мясцовасці дык і зусім 95.8%.
У Ганцавіцкім раёне дадзеныя аб намалотах перадавікоў фальшывыя
Дзіўныя вынікі намалотаў паказваюць ганцавіцкія хлебаробы, калі знаёміцца з імі па табліцах “Перадавікі жніва”, надрукаваных у газеце “Савецкае Палессе”. Каб атрымаць дакладныя звесткі і расказаць чытачам аб выніках жніва ў сельгас-прадпрыемствах, журналіст «Ганцавіцкі чаЧ” у жніўні, звярталася да намесніка старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Юрыя Лелеса. Дарэчы, жніво, згодна справаздач, ужо завяршылася.
Нітачку пацягнеш – клубочак і разблытаецца
Заклапочанасць работнікаў прадпрыемстваў і многіх другіх жыхароў Ганцаўшчыны выклікае лёс прадпрыемстваў, якія цяпер знаходзяцца на стадыі банкруцтва. І калі па ПМК-7 перад судом стаіць пытанне аб ліквідацыі, але захоўваецца шанс, што прадпрыемства купіць нехта з Расіі, то лёс ААТ “Модуль” невядомы.
Из рубрики
Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже через два месяца его жизнь изменилась навсегда. Он перенёс онкологию, тяжёлые операции и остался без глаза. Его мать, Светлана Супрунюк, больше двух лет борется за сына и пытается добиться ответственности за врачебные ошибки. Но главное сейчас не это...
Как быстро уснуть – лучшие способы, которые помогут
Сон не приходит не потому, что ты «неправильно стараешься». Он не приходит, потому что мозг считает, что сейчас не время выключаться. Хорошая – есть способы обмануть эту вредную систему и уснуть быстрее. Есть несколько способов быстро уснуть и считать овец для этого не придется.