Дырэктар рыбгаса «Лактышы»: «Працуем з прыбыткам! Усё, усё…»
“Працуем з прыбыткам!” – а менавіта так на пытанне журналіста “ГЧ” пра эканамічнае становішча ААТ “Рыбгас “Лактышы” адказаў кіраўнік рыбнай гаспадаркі Генадзій Жыбурт, выклікала неверагоднае здзіўленне. Бо словы дырэктара і паказчыкі фінансавыя, ды і ў цэлым становішча ў гаспадарцы не супадалі з рэальнасцю. Журналісты "ГЧ" дакладна ведалі, што рыбгас фактычна банкрот.
Дырэктар рыбгаса Генадзь Жыбурт
Але адкуль узяўся прыбытак, са слоў дырэктара? Гэта выкліла непадробную цікавасць. Ды і рыбгас «Лактышы» адна з нямногіх гаспадарак, якая ўвогуле засталася ў раёне. А латышоўскі рыбгас быў у тройцы з найбуйнейшых у Беларусі.
Пацікавіцца справамі ў дырэктара вырашылі, бо апошнім часам скаргаў недавольных работнікаў значна пабольшала. Вось кароткая размова намесніка галоўнага рэдактара Ірыны Дамарацкай з дырэктарам рыбгаса Генадзіем Жыбуртам:
І.Д.: За справаздачны трэці квартал ААТ “Рыбгас “Лактышы” меў пратэрмінаваную запазычанасць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, некалькі дзясяткаў мільёнаў даўгоў. Якое зараз фінансава-эканамічнае становішча рыбгаса?
Г.Ж.: Працуем пакуль што з прыбыткам. У Фонд запазычанасць пагашана, бягучыя плацяжы плацім. Усё, усё…
І.Д.: Чакайце, яшчэ адно пытанне? Дык рост эканомікі на рыбгасе ёсць?Г.Ж: З галоўным бухгалтарам… Усё, усё, усё…, – і сувязь перарвалася.
А дырэктар рыбгаса фантазёр!
Ну як не радавацца поспехам, калі ёсць рост? Хоць нехта ў адсталым Ганцавіцкім раёне адскочыў ад мяжы банкрутства і ўпэўнена, з запалам і натхненнем крочыць у светлае будучае! А там работнікаў чакае рост зарплаты, цудоўныя ўмовы працы. Нарэшце падрамантуюць рыбавозкі і іншую тэхніку, якую не паспелі адабраць крэдыторы…
Тут бы заспяваць ад радасці пад крокі пераможнага маршу рыбгасаўцаў! Але парадавацца можна толькі марам дырэктара-фантазёра. Калі паверыць яму на слова. Але ж не ўтоіш у маленькім раёне сапраўднае становішча, як не старайся. Асабліва ад журналістаў, якім народ сам нясе інфармацыю. Ды і ёсць іншыя крыніцы, дзе можна знайсці і шмат цікавага…

Але што рабіць? Не давяраць дырэктару рыбгаса, скажаце? Канешне, не давяраць! І вось чаму.
Па-першае, Генадзій Яўгеньевіч вельмі спешна адказаў на пытанні і здавалася, што тэлефон у яго руках накаліўся, як карась на патэльні, таму ён хутчэй хацеў закончыць размову.
Па-другое, адкуль раптоўна з’явіўся прыбытак, калі рыбгас яшчэ ў мінулым месяцы меў пратэрмінаваную (!) запазычанасць па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і не мог іх заплаціць?
Ну, і трэцяе, галоўнае – пра які прыбытак можа ісці размова, калі рыбгас “Лактышы” працаваў са стратамі ўсе мінулыя гады і на 2020 год толькі іх назапасілася 3 млн 638 тыс. рублёў (гэта больш за 1,5 млн долараў).
Пастаўшчыкам і крэдыторам даўгоў сабралася яшчэ на 3 млн 809 тыс. рублёў. Увогуле, вытворчасць па вырошчванні і рэалізацыі рыбы на рыбгасе, згодна справаздачы ААТ “Лактышы” за мінулы год, была стратная.
У 2020 спрацавалі ў такі мінус, што ашалець можна. Сабекошт аказаўся большы, чым выручка, на 272 тысячы рублёў (!). Для простага разумення, рыбы прадалі на 1021 тыс. рублёў, а затраты склалі 1 293 тыс. рублёў. А з надзейных крыніц, якія мы не можам назваць, за 2021 год страты вырастуць яшчэ больш і сабеконш павялічыцца не менш чым у тры разы.
Па фінансавых справаздачах рыбгаса «Лактышы» за 2020 год даўгоў было 8 млн 848 тыс рублёў(!!!). Гэта каля амаль 3, 5 млн долараў.
Хацелі вырошчваць «экафіш», а атрымалі шыш!
Дык адкуль жа прыбытак? Няўжо ад жыхароў Ганцаўшчыны хаваюць нейкую сенсацыю? Каб з’явіўся прыбытак, як кажа Генадзій Жыбурт, то нейкае ноу-хау прыдумалі на рыбгасе, альбо павінен з’явіцца нейкі сур’ёзны інвестар, які пагасіў даўгі, і гэта трымаюць у тайне.
Можа, сапраўды вырошчвалі “экафіш” – рыбу, якая корміцца сама і без усялякага там камбікорму? На выгляд худая, касцістая, але экалагічная і суперкарысная для арганізма.
Пра праграмы выхаду з крызіснай сітуацыі гаварылася яшчэ ў 2019 годзе, калі пра занядбалае становішча ААТ «Рыбгас» Лактышы» паказвалі па тэлебачанні ў спецыяльным праекце канала «Беларусь 1» “На кантролі Прэзідэнта».
Тады “ГЧ” пісаў пра меркаванні экспертаў, адзін з якіх і сказаў пра вырошчванне у Лактышах “экафіш”. Праўда, адзін з былых рыбгасаўцаў з жартам адрэагаваў на гэта:
«Яно-то добра, што хочуць нешта памяняць, даўно пара. Толькі вырошчваючы экафіш, ці не атрымаюць яны шыш!?»
Пра фінансавыя праблемы і жалобны стан тэхнікі ведала і раённае кіраўніцтва, і Мінску. Начальнік упраўлення па аквакультуры і рыбалоўнай гаспадарцы «Белводгас» Дзмітрый Шэль пры пабудове чарговых планаў казаў:
«Для прадпрыемства цяпер прапрацоўваецца ўзважаны праект выхаду з існуючага крызісу і далейшага паступальнага развіцця. Паралельна вырашаюцца кадравыя пытанні. Што тычыцца даўгавых абавязацельстваў, то і тут шукаюць падыходы, каб неяк адтэрмінаваць плацяжы ў часе».
Можа, што пасля гэтага і вырашылася, але жыхары раёна ды і самі рыбгасаўцы не ведаюць пра прагрэс. Вось што дакладна вядома, дык некалькі спробаў кіраўніцтва падаваць дакументы ў Эканамічны суд Брэсцкай вобласці аб прызнанні рыбгаса “Лактышы” неплацежаздольным.

Задумка была правільная. Прайсці судовы працэс і стадыю банкрутства, якая называецца санацыя (эканамічнае аздараўленне), каб замарозіць усе даўгі. Тады рыбгас некалькі гадоў працаваў без націску крэдытораў і пастаўшчыкоў. Але не атрымалася – суд адмовіў некалькі разоў.
Можа, нарэшце, прыйшло разуменне, што няма на каго спадзявацца і не трэба чакаць, як некалі ў калгасе, што даўгі спішуць, паліва і ўгнаенняў падкінуць. Нармальна так было кіраваць. Зараз часы іншыя. Дзяржава дапамагала шмат, але, як кажуць, няма таго, што раньш было…
Ці з’есць цялятка воўка?
Што ж, няхай словы дырэктара рыбгаса Генадзія Жыбурта пра «прыбытак» стануць яваю. І мара хай здзейсніцца, каб работнікі прадпрыемства праз нейкі час убачылі, як той прыбатак выглядае. Толькі па ўсяму бачна, што не з’есць наша цялятка воўка, як у народзе кажуць. Генадзь Яўгенавіч кіраваў ужо ў трох гаспадарках і ўсе яны абанкруціліся. Толькі адну выратаваў Белнафтахім.
А пра «працуем з прыбыткам», каб дырэктар моцна не крыўдаваў, то можна дапусціць, што гэта кароткачасовы перыяд, калі падчас адлову рыбы пагасілі даўгі і з’явіліся нейкія грошы.
Вось калі кожны месяц рыбгас “Лактышы” будзе працаваць рэнтабельна і прыбыткова і такая сенсацыя адбудзецца, то можна будзе не толькі парадавацца, але і адкрыць бутэльку шампанскага пад тост “За прыбытак рыбгаса “Лактышы”!
Даведка ГЧ?
На рыбгасе працавала 66 чалавек у 2020 годзе, у 2016 годзе – 87 чалавек.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
В списке неблагоприятных для сельхоздеятельности в Брестской области всё те же 5 районов
Беларусь продолжает жить пятилетками. И вот правительство утвердило обновлённый перечень районов, неблагоприятных для ведения сельского хозяйства, который будет действовать с 2025 по 2029 год. В Брестской области всё те же пять районов. Впрочем, в целом по стране ничего нового, кроме того, что из 66 районов стало на один меньше. В каких-то районах то ли земли стали лучше, то ли работать аграрии стали по-другому.
В авариях в Ганцевичском районе погиб велосипедист и пострадал водитель мотоцикла
Сразу два серьезных дорожных происшествия произошли в течение одних суток на территории Ганцевичского района. Трагедии избежать не удалось: ехавшего по краю дороги велосипедиста насмерть сбила машина. По результатам другого ДТП водитель мотоцикла очутился в больнице.
Около Бреста и в Ганцевичском районе в лесах вели поиск заблудившихся людей
Пять человек пропали минувшим днем в лесах Брестской области, когда пошли за грибами и ягодами. Для их розыска привлекали много техники и людей, а в итоге после спасения одну из женщин доставили в больницу с переохлаждением организма.
Из рубрики
Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что пока её выращивают точечно – в Могилёвской, Минской и частично Витебской областях – и в объёмах, больше похожих на эксперимент, чем на индустрию.
Как ресторатор из Минска стал автором главного проекта для беднейшего района Беларуси
Что на самом деле получают жители районов от программы «Один район – один проект», которую изначально подавали как спасательный круг для белорусской глубинки? Инициатива стартовала в 2022 году, реализованных проектов немного, и это повод смотреть не на презентации, а на реальные итоги. История Шарковщины в этом смысле показательная.
«Экономическая газета» в печатном виде прекращает выпуск
Редакция одного из немногих авторитетных деловых изданий Беларуси – «Экономической газеты» – официально объявила о завершении печатной версии. С июля 2025 года газета больше не будет выходить в привычном бумажном формате. Почему же издетели, а это акционеры ЗАО «Белбизнеспресс», приняли решение, которое стало итогом целой эпохи?