На што скардзіліся жыхары раёна старшыні КДК і пракурору Брэсцкай вобласці?
Пытанні і скаргі шасці жыхароў Ганцаўшчыны за дзве гадзіны асабістага прыёму грамадзян разгледзелі і паабяцалі разабрацца старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Дзмітрый Баско і пракурор Брэсцкай вобласці Іван Наскевіч на мінулым тыдні ў Ганцавіцкім райвыканкаме.
Злева направа: старшыня КДК Брэсцкай вобласці Дзмітрый Баско і пракурор вобласці Іван Наскевіч выслухоўваюць скаргу пенсіянера Барыса Іванавіча Лыншы.
Ганцаўчане і жыхары вёсак прыходзілі хто за парадай, хто паскардзіцца на мясцовых чыноўнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў вобласці, хто з праблемамі развіцця бізнесу ў раёне, хто скардзіўся на ганцавіцкіх медработнікаў і інш.
Барыс Іванавіч Лынша – чалавек, якога ўсё хвалюе
Не прамінуў чарговага прыёму высокапастаўленымі чыноўнікамі і вядомы ў Ганцавічах пенсіянер Барыс Лынша – актывіст і нераўнадушны чалавек, якога хвалюе ўсё, што адбываецца ў горадзе: і пытанні ЖКГ, і дарогі, і гандаль у магазінах, і сфера культуры, і інш. На гэты раз Барыс Іванавіч прыйшоў з асабістай скаргай па справах жыллёвага кааператыву №9 па вул. Заводскай, д.11 і з пытаннем ад грамадскасці: чаму штрафуюць веласіпедыстаў за адсутнасць люстэркаў? Пенсіянер скардзіўся, што кіраўніцтва ЖБСК №9 нерацыянальна расходуе сродкі жыльцоў і закупіла вентылі, засаўкі цеплатрасы, пракладкі і іншыя дэталі, якія замянілі ў доме. Па яго словах, на зрасходаваныя грошы (крыху больш за 5 млн рублёў) можна было б запчасткі купіць танней і сэканоміць некалькі соцень тысяч рублёў. Барыс Іванавіч быў незадаволены адказам Ганцавіцкага РАУС, які, як выказаўся пенсіянер, быў не на яго карысць. Ён патрабаваў прызначыць незалежны аўдыт і праверыць кіраўніцтва ЖБСК №9.
Пракурор вобласці і старшыня КДК адразу далі адказ Барысу Іванавічу, параіўшы спачатку правесці праверку рэвізійнай камісіі, якая павінна зрабіць справаздачу перад жыхарамі дома, і на агульным сходзе прыняць рашэнне аб неабходнасці правядзення аўдытарскай праверкі, бо такая праверка ажыццяўляецца на платнай аснове і аплачваць яе патрэбна за кошт жыльцоў дома.
А вось на пытанне пенсіянера пра люстэркі задняга бачання на веласіпедах адказ трымаў начальнік Ганцавіцкага РАУС Аляксей Яроменка, які дакладна спаслаўся на п.200 Правілаў дарожнага руху, дзе такое патрабаванне ўказана. Пракурор вобласці Іван Наскевіч параіў, каб супрацоўнікі ДАІ ўсё ж не адразу прыбягалі да адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу, а праводзілі тлумачальныя размовы і папярэджвалі веласіпедыстаў.
Мясцовыя прадпрымальнікі незадаволены замежнымі ганлярамі
Па даручэнні індывідуальных прадпрымальнікаў з пытаннем, чаму створаны няроўныя ўмовы для тых, хто гандлюе таварамі лёгкай прамысловасці, на прыём прыйшла прадпрымальнік і дэпутат раённага савета Галіна Чумакова.
Галіна Тарасаўна выказала незадаволенасць, што індывідуальныя прадпрымальнікі плацяць увазны падатак, а фізічныя асобы з Узбекістана, Арменіі, Кіргізіі і іншыя не плацяць і маюць ільготныя ўмовы, прадаюць тавары па значна ніжэйшых цэнах, што ставіць нашых прадпрымальнікаў ва ўмовы, пры якіх немагчыма канкурыраваць і развіваць бізнес.
Іван Данілавіч прызнаў, што сапраўды пры прыняцці заканадаўства гэты момант не да канца распрацаваны, але былі прыняты змяненні і з 1 ліпеня 2015 года сітуацыя павінна змяніцца, бо ўводзіцца паэтапнае павелічэнне ставак падаткаў і ўступаюць у сілу змены, якія тычацца гандлю на рынках фізасоб, што не з’яўляюцца ІП. Старшыня КДК Дзмітрый Баско дадаў, што рэгуляваць і кантраляваць гандаль на тэрыторыі раёна павінны мясцовыя ўлады.
Хто будзе даглядаць 83-гадовую бабулю ў Хатынічах?
Са скаргай на рашэнне ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта звярнуўся жыхар вёскі Хатынічы Анатоль Крупеніч. Ён сказаў, што ягонаму брату Руслану Мікалаевічу адмовілі ў доглядзе за бабуляй, нягледзячы на тое, што ёсць рашэнне ўрачэбнай кансультацыйнай камісіі, а пры прыняцці рашэння камісія з упраўлення ўвогуле не выязджала на месца і не абследавала, у якіх умовах жыве бабуля. “Прыехалі толькі за дзень да таго, як я запісаўся да вас на прыём. Як яны прымалі рашэнне і як складалі акты?” – пытаўся Анатоль.

Тлумачэнні па гэтым пытанні дала начальнік упраўлення Наталля Клявец. “Да таго як камісія выносіла рашэнне, мы запрошвалі ўсе неабходныя дакументы, быў прадастаўлены акт апытання з сельсавета, – сказала Наталля Ігнацьеўна. – А наконт прыезду: я яшчэ раз заехала, бо была ў складзе мабільнай групы ў гэтай вёсцы”. Яна патлумачыла, што адхілілі кандыдатуру Руслана Мікалаевіча, бо за апошнія пяць гадоў дзесяць разоў ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, трапіў у поле зроку міліцыі і ў студзені гэтага года, ён нідзе не працуе і кожны месяц павінен плаціць аліменты ў памеры 3 млн 200 тысяч рублёў. “Да таго ж, тыя функцыі па доглядзе, якія патрэбны, такія, напрыклад, як замена памперсаў, ён бы не выконваў, таму мы не маглі дазволіць такому кандыдату гэтую працу”, – сказала Наталля Клявец.
Старшыня дзяржкантролю Брэсцкай вобласці сказаў, што рашэнне ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта ён падтрымлівае. У той жа час Дзмітрый Вікеньцьевіч патлумачыў, што заяўнік можа звярнуцца ў абласны камітэт з нязгодай і абскардзіць рашэнне камісіі.
На прыёме ганцаўчане падымалі пытанні абскарджання рашэнняў праваахоўных органаў.
Ганцаўчанін Аляксандр Кірэйчык з сынам Барысам звярнуліся да пракурора, бо ўжо чатыры гады цягнецца справа, калі Барыса збілі і ён больш за месяц праляжаў у бальніцы, а ніхто так і не пакараны. Пракурор прыняў заяву і паабяцаў разгледзець матэрыялы справы і разабрацца.
Ганцаўчанін Аляксандр Занька не згадзіўся з вынесенай пастановай і штрафам у адну базавую велічыню за тэхагляд, калі аўтамабіль зняты з уліку і мае дазвол на эксплуатацыю на 90 дзён.
“Тут яўнае парушэнне заканадаўства, а мне прапануюць яшчэ плаціць за памылкі супрацоўніка і начальніка Баранавіцкага ДАІ, які няправільна разгледзеў пратакол. У пратаколе ўказана, што адміністрацыйная справа павінна быць разгледжана ў Ганцавіцкім аддзяленні ДАІ, а яе без маёй прысутнасці разгледзелі ў Баранавічах”, – сказаў Аляксандр Занька.
Пракурор растлумачыў парадак абскарджання і сказаў, што яшчэ не прайшлі тэрміны і можна абскардзіць без дзяржпошліны.
“Я не выключаю, што па гэтай справе рашэнне будзе апратэставана, але вам трэба звярнуцца ва ўстаноўленым парадку, – сказаў Іван Данілавіч. – Але я не магу прыняць рашэнне, не бачачы цалкам матэрыялаў справы, бо здараецца так, што вадзіцелі самі пішуць, каб справу не разглядалі па месцы жыхарства”.
Пытанне ганцаўчаніна Дзмітрыя Лелеса, які скардзіўся на медабслугоўванне ў райбальніцы, пасля доўгіх перамоў і тлумачэнняў галоўнага ўрача закончылася прымірэннем. Дзмітрый сказаў, што ён не жадае дэстабілізаваць абстаноўку, а хоча толькі, каб пры яго чарговым звароце да ўрачоў міліцыю на яго больш не выклікалі
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.