Замануха ёсць – адказнасці няма: затарыцца карткай “Мой Родны кут” не атрымаецца
Пакупнікам у крамах Райспажыўсаюза “Родны кут” ў Ганцавіцкім раёне, заманьваючы бонусамі і зніжкамі, выдалі карткі лаяльнасці “Мой Родны кут”. Аднак скарыстацца імі могуць не ўсе – некаторыя магазіны не прымаюць гэтыя карткі.
Карта "Мой родны кут"
Пакупнікі ў недаўменні: у якой краме можна затарыцца прадуктамі па картцы “Мой Родны кут?”
Вось што расказала адна з ганцаўчанак:
“Пенсіянеры могуць атрымаць такую картку зніжак “Родны кут”, і на некаторыя тавары ёсць зніжкі. Але, як аказалася, не ўсе крамы прымаюць гэтую картку. На плошчы сказалі, што яна не дзейнічае. Забрала маме ў Востраў, і ў яе такая картка, дык прадавец кажа, што скідкі толькі па месцы прапіскі. А што прапіска? У Шашках і Малых Круговічах няма крамы, дзе ўсталяваны тэрмінал. Дык дзе ж “Родны кут” у Ганцавіцкім раёне?”
Другая жанчына расказала, што ў іх такія карткі давалі толькі пенсіянерам: прыносіш пашпарт, дакумент, што пенсіянер і запаўняеш бланк.
“У Круговічах у магазіне гэтая маміна картка дзейнічала, іншы раз 80 капеек скідка па чэку: хлеб, батон, кефір у цалафане, а цяпер і ў бутэльках, калі курыцу цэлую замарожаную купляеш.
А вось у “Родным куце”, што каля “Белага дома”, не зразумела. Больш за месяц назад паспрабавала гэту картку паказаць, дык на касе маладая сказала: “Не ўмею скідак рабіць…” Я спяшалася тады і не было часу разбірацца. А на днях у гэтай краме сказалі, калі я ўжо трошкі іх патрасла, што ў Ганцавічах у “Карзіначках”, так называюцца некаторыя магазіны, такія карткі працуюць, а ў іх на касах другая аперацыйная сістэма стаіць”.
У чым выгоды? Новая праграма лаяльнасці «Мой Родны кут»
На сайце rodnykut.bу рэкламіруюць Праграму лаяльнасці “Мой родны кут”: маўляў, гэта “выгадныя умовы, унікальныя тавары, ваша эканомія, выдатныя цэны”.
Атрымаць карту можна бясплатна пры суме не меней 500 рублёў у чэку ці набысці яе ў касіра за 99 капеек. Прыйдзецца запоўніць анкету.

І ўсё – картка ў вашых руках, можна карыстацца прывілеямі праграмы. Дарэчы, карта лаяльнасці «Мой Родны кут» з’яўляецца назапашвальнай. Перыядам назапашвання прызнаецца месяц.
Зніжкі па карце залежаць ад сумы пакупкі: чым яна вышэй, тым большы працэнт зніжкі. Аднак гэтыя бонусы не дзейнічаюць на акцыённыя тавары, алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, піва, пакеты, каробкі, сахар, і на тавары, набытыя па картах растэрміноўкі.
Праграма не працуе. Але ёсць варыянты
У Палаженні аб праграме лаяльнасці “Мой Родны кут” ёсць інфармацыя, што “актуальны пералік крам, якія ажыццяўляюць абслугоўванне Карт, размяшчаецца на сайце rodnykut.bу”. Такія ж звескі змяшчаюцца і на зваротным баку самой карткі.
Але, як гаворыцца, напісаць можна што заўгодна. А на самой справе знайсці пералік крам у Брэсцкай вобласці , удзельнічаючых у праграме лаяльнасці, на сайце цяжкавата. Ёсць там тры гарады – Бяроза, Брэст і Пінск. Але праверыць інфармацыю немагчыма. Паведамляецца, што на дадзены момант на сайце праводзяцца тэхнічныя работы.

Звярнуліся да тавараведа Ганцавіцкага Райспажыўсаюза Наталлі Кандратовіч, каб даведацца, дзе можна атаварыцца карткамі лаяльнасці “Мой Родны кут”. Яна патлумачыла, што яны могуць дзейнічаць толькі ў крамах “Родны кут”.
“Таму што зусім розныя программы ў нашых крамах”, — сказала таваравед.
І дадала, што на дадзены момант праграма карт лаяльнасці прыпынена.
“Гэта не наша рашэнне. Каб адказаць канкрэтна і правільна, чаму так, трэба падымаць дакументы. Казаць што-небуць наўздагад – я не вазьму на сябе такую адказнасць”, — сказала Наталля Віктараўна.
Тое, што карты не дзейнічаюць, насамрэч не дзіўна. У Палажэнні праграмы лаяльнасці ёсць такі пункт, які “развязвае рукі” арганізатару: ён мае права на свой погляд не толькі мяняць зніжкі, але нават прыпыняць/закрываць дзеянне праграмы.
Але альтэрнатыва ёсць. Па словах Наталлі Кандратовіч, пенсіянеры, інваліды і шматдзетныя сем’і могут звярнуцца ў любую аўтаматызаваную краму (забяспечанаю камп’ютарам з праграмным забесяпячэннем Fusion) – і такіх па раёне каля 20. Там можна аформіць дысконтную сацыяльную карту са зніжкай 10%. Пры сабе мець пашпарт і дакументы, якія пацвярждаюць статус (пенсіённае пасведчанне, пасведчанне шматдзетнай сям’і ці інваліда).
Чытайце яшчэ:
Топ вакансий с зарплатой в 5000 рублей в Брестской области
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
Не пропустите акцию по бесплатной консультации нотариусов в Брестской области
Получить ответы на вопросы по наследственным правам, брачным договорам, отчуждению недвижимости и многим другим вопросам от квалифицированных юристов Брестской области можно будет бесплатно. Но только в один день марта!
A1 продлил акцию с бесплатным интернетом в 4G-сети
Акцию с бесплатным интернетом в сетях 4G продлили до 4 декабря для всех абонентов. В начале ноября текущего года мобильный оператор А1 начал использование частотного диапазона 2600 МГц на 1,5 тысячи базовых станций инфраструктурного оператора beCloud.
«Акция Добра»: как школьники в Ганцевичах соревновались в благотворительности
Приятные эмоции вызвала у школьников и пожилых женщин акция добра, которую провели в Ганцевичах в последний день лета работники редакции «Ганцавіцкі час». Школьники соревновались в доставке наборов продуктов пенсионерам. Но главное было в другом – хотелось передать пожилым людям частичку добра и внимания руками детей.
Из рубрики
Почём тюльпаны продают к 8 марта в Бресте и Минске
Более сотни торговых площадок, расположенных по всему Бресту, уже 7 марта предлагают огромный выбор тюльпанов, гиацинтов, роз и других весенних цветов. Ранее ходили слухи о возможном подорожании тюльпанов. Так какие ж цены в Бресте и Минске?