У Грузіі знайшлі цела беларускі, якую панесла хваляй у Чорнае мора

Выпадак здарыўся амаль тыдзень таму – 22 лютага, калі Ірына Слюсар разам з сяброўкай і сабакам гуляла каля вады ў грузінскім горадзе Кабулеці. У нейкі момант хваля накрыла сабаку, і дзяўчыны палезлі ў ваду, каб ратаваць жывёлу.

Ірына Слюсар
Ірына Слюсар / Фото: з сацыянальных сетак

Сяброўка стукнулася галавой аб камяні і яе выкінула на бераг, пасля чаго трапіла ў шпіталь. А вось Ірына знікла і пошукі працягваліся некалькі дзён, у тым ліку з выкарыстаннем дронаў. У выніку раніцай 27 лютага з’явілася інфармацыя, што цела беларускі знайшлі – яна загінула.

Добраахвотнікі, якія займаліся пошукамі Ірыны, адзначылі, што не могуць выдаваць падрабязнасці гэтага здарэння і выказалі шчырыя спачуванні родным і блізкім беларускі.

Ірына Слюсар нарадзілася ў Мінску, дзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і займалася тэатральнай рэжысурай. Потым яна пераехала ў Санкт-Пецярбург і актыўна пачала працу ў тэатры, а таксама выйшла замуж. Ірына пераехала ў Грузію ў 2021 годзе, дзе стала адной з заснавальніц тэатра лялек і прадмета «Лось і светлячок», які знаходзіцца ў Тбілісі.

Вядома, што разам з іншай заснавальніцай — Дар’яй Нікіцінай — Ірына планавала перавезці тэатр у Кабулеці, каб жыць там і на выходных ладзіць спектаклі. Да пераезду Ірына з сяброўкай Юліяй вырашылі наведаць Кабулеці, каб паглядзець мясцовасць і жыллё, а таксама крыху пагуляць. Падчас гэтай прагулкі і здарылася трагедыя.

Чытайце таксама:

В Берёзовском районе в полынье утонул рыбак: его друг поздно спохватился

Материалы по теме
Темы:
Из рубрики