Як галадаюць у ЗША – расказаў і паказаў эмігрант Пазняк
Ад’езд Сашы Пазняка быў таямніцай нават для калег па працы. І вось ужо 9 месяцаў, як ён жыве у ЗША. Якія ўражанні ад Амерыкі, як ён уладкаваўся у краіне за акіянам, пра тое ці праўда, што амерыканцы “галадаюць”, як пра тое трубіць прапаганда ў інтэрв'ю з Аляксандрам Пазняком. Пасля працы карэспандэнтам газеты “Ганцавіцкі час” ён патрапіў у Нью-Ёрк.
Фото: Вось так “галадае" беларус Аляксандр Пазняк у Нью-Йорку
Аляксандр з горада Сянно, што на Віцебшыне. Пасля працы ў рэдакцыі раённай газеты, працаваў у Віцебску, потым ў Мінску. Затым – Малдова, Якуція, Ліван, Турцыя. Падарожнічаючы, некаторы час нават працаваў у Маскве барыста.
Але сталіцу Расіі памяняў на Ганцавічы, убачыўшы аб’яву што патрабуецца карэспандэнт у рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час». Па яго словах, працаваў бы там, каб не ціск і рэпрэсіі ўлады.
Аляксандр, пераезд з Ганцавіч у Нью-Ёорк – гэта было нечаканасцю толькі для калег “Ганцавіцкага часу”, ці яшчэ якіх-небудзь людзей?
Адразу шмат знаёмых, з якімі мала кантактаваў, не толькі з Беларусі, пачалі пісаць і цікавіцца, як апынуўся тут. Бо яны ўбачылі па здымках у сацсетках, што я ў ЗША.
Але пра мой ад’езд ведала зусім малое кола людзей. Час неспрыяльны, у мяне былі адміністрацыйныя затрыманні па палітычных матывах, пабываў на Акрэсціна. Таму вырашыў не дзяліцца асабліва ні з кім аб сваім ад’ездзе. І для самога гэта быў крок у невядомасць. Хоць неаднойчы бываў за межамі Беларусі.
Раскажы, як ты трапіў у ЗША і наколькі гэта было запланаванае рашэнне?
Выйграў грын-карту. Што гэта за латэрэя, тлумачыць не буду, бо і так інфармацыі ў сеціве пра гэта шмат. Таму, калі я пабачыў на камп’ютары, што ў мяне выйгрыш, нават трохі разгубіўся.
Падумаў, а можа мне падаецца, бо было гадзіны тры ночы. Зрабіў скрын экрана, даслаў знаёмаму. А той напісаў у адказ, маўляў, што сядзіш, збірайся за акіян! Але я першапачаткова адрынуў гэтую параду…
Мне падабаліся Ганцавічы, праца журналістам у газеце “Ганцавіцкі час”, людзі, якія былі побач. І калі б не жнівеньскія падзеі 2020 года і ўсё, што адбылося пасля іх, то хутчэй за ўсё застаўся працаваць у рэдакцыі “ГЧ”.

Але з цягам часу стала зразумелым, што распачаты гвалт пасля прэзідэнцкіх выбараў не спыніцца. Шмат хто з журналістаў, актывістаў тады пачалі з’язджаць ва Украіну, Польшчу, Літву.
Праца журналіста пасля 2020 года стала небяспечнай ў Беларусі. Таму прыйшлося ўспомніць пра сваю грын-карту. Трэба зазначыць, што выйгрыш не азначае, што чалавек на сто адсодкаў трапіць у ЗША.
Трэба яшчэ сабраць дакументы і запоўніць розныя анкеты, чакаць выклік на інтэрв’ю ў амерыканскую амбасаду ў Польшчы. А тут яшчэ і каронавірус. Таму прыйшлося трохі панервавацца, бо візу мне адкрылі за два дні да заканчэння адведзенага тэрміну пад маю грын-карту.
Ведаю адну сям’ю з Беларусі, якой адмовілі ў візе падчас інтэрв’ю. Людзі з гора нікому не адказвалі на паведамленні цягам дзесяці дзён, пакуль прайшоў шок. Так што і такое бывае…
Раскажы свае ўражанні ад першых дзён жыцця на чужбіне. І якое тваё эмацыйнае, фізічнае адчуванне зараз, пасля 9 месяцаў, як ты там жывеш?
Мне здаецца, што я прыехаў у ЗША учора. Не адзін я заўважаю, што час тут бяжыць неяк інакш. Не паспеў міргнуць, а ўжо тры месяцы праляцелі. Зноў міргнуў – ужо паўгода.
Напачатку ўсё было цікавым, незвычайным, як на іншай планеце. Адразу ж хацелася паглядзець, які гэты Нью-Ёрк. Цікава было прайсціся па Манхэтану і ўбачыць высачэзныя хмарачосы. Па Таймс-сквэр, дзе ўсё блішчыць рэкламай, а натоўп людзей не мяльчэе ні ў дзень, ні ў ноч. Каб паглядзець на Статую Свабоды, паплыў да яе на пароме, нават негледзячы на праліўны лівень, які ішоў у той дзень.

Памятаю свой першы паход у магазін за прадуктамі. Гэта было на другі дзень па прылёце. Прачнуўся раніцай і зразумеў, што на сняданак у мяне нічога няма.
Калі прыйшоў у магазін і пабачыў, што ўсе цэны ў далярах, то неяк было нязвыкла. Бо ў Беларусі мы прывыклі да таго, каб даляры купляць, а тут трэба імі разлічвацца. А іх не вельмі шмат у кішэні. Але пару такіх паходаў у магазін усё паставілі на свае месцы. І я ўжо пачаў арыентавацца ў коштах.
Увогуле, эміграцыя – справа асабістая. Не думаю, што ёсць людзі, якім усё падабаецца там, куды яны з’язджаюць. Напачатку мне было складана, бо ў думках былі родныя мясціны, людзі, праца ў рэдакцыі. Вядома, сумую па сябрах, “Ганцавіцкаму часу”, прыродзе, беларускіх гарадах і вёсках. Але паступова прызвычайваюся.
Ведаю людзей, якія жывуць у Амерыцы шмат гадоў і ні разу не былі на Радзіме. Адзін знаёмы не быў у Беларусі 30 гадоў, бо меў праблемы з дакументамі. Неяк у яго запытаўся ці хацеў бы ён наведаць Беларусь. Той адказаў, што яна яму часта сніцца, але ўжо няма да каго ехаць.
У Нью-Ёрку ёсць дзейсная праваслаўная царква Святога Кірылы Тураўскага, дзе набажэнствы праводзяцца па-беларуску. У яе будынку гуртуецца тая частка беларускай эміграцыі, якая прыехала не толькі за амерыканскай каўбасой. Тут праходзяць беларускія імпрэзы, канцэрты, мерапрыемствы, сустрэчы. Таму сюды прыходзяць усе тыя, каго турбуюць беларускія пытанні і жыццё дыяспары. Часта бываю ў царкве.
Раскажы пра Амерыку. Што здзівіла, а што можа і супярэчыць таму, што беларусы думаюць пра ЗША?
Амерыка – краіна, у якую прыязджаюць людзі з усяго свету. Кожны год у Штаты прыязджае каля 500 тысяч жыхароў розных краін свету. У Нью-Ёрку гучыць шматмоў’е. Тут няма напружанасці, у грамадстве пануе свабода. І гэта бачна па людзях, і сам адчуваеш, праз некаторых час.
Неаднаразова, жывучы ў Беларусі, чуў, што ў амерыканцаў не натуральная ўсмешка. Думаю, што гэта не зусім так. Амерыканцы вельмі спагадлівыя людзі і гатовыя прыйсці на дапамогу. У мяне быў выпадак, калі не мог патрапіць у метро, бо зламаўся аўтамат, які папаўняе праяздную картку.
Я звярнуўся да нейкай прахожай амерыканкі. Тая не разгубіўшыся, заплаціла за мой праезд і пажадала добрага дня. Увогуле, яны шмат ахвяруюць і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.
Яшчэ ў Амерыцы ёсць такое паняцце, як “амерыканская мара”. Пад ёй, як мне падаецца, разумеюць краіну, дзе кожнаму жывецца добра, дзе ёсць магчымасць самарэалізавацца, дамагчыся ўсяго ўласнымі намаганнямі, «карыстацца жыццём» у поўнай меры. Амерыканцы імкнуцца да гэтага.
Яшчэ праўда, што ў ЗША не праблема купіць машыну, амаль кожнаму, нават з нізкімі даходамі, бо ўся краіна жыве на колах. І шмат дзе яны танныя. Нью-Ёрк – гэта бадай адзіны горад, дзе можна яшчэ абыйсціся без яе, бо тут вельмі добра працуе грамадскі транспарт.
Але ён у мяне выклікае шмат пытанняў. Метро тут бруднае. У ім пахне, прабачце, мачой. Бо ў ім жывуць, або бавяць час беспрытульныя, якіх не чапае паліцыя. Я іранізую, але гэта вось і такая свабода – свабодныя людзі, вось хочуць, і ў метро жывуць)).

У Беларусі прапаганда часта малюе Амерыку, як крыважэрную краіну, якая імкнецца заваяваць увесь свет. На самой справе многія амерыканцы, прынамсі тыя, з кім прыходзілася мець зносіны, нават не ведаюць пра існаванне Беларусі. Мне падалося, многія з іх пра Украіну даведаліся толькі з пачаткам вайны. І на нейкія думкі, што амерыканскі народ хоча нечыя землі, мне падаецца, гэта поўная лухта.
Яны жывуць сваім жыццём у якім вялікую ролю грае сям’я, сямейныя каштоўнасці. Таму не толькі на вялікія святы, але і проста пасярод тыдня, амерыканцы могуць сабрацца на сямейны сняданак, які аб’ядноўвае некалькі пакаленняў людзей.
А вось здзівіла тое, што ў амерыканскіх кватэрах няма пральных машын. Я так і не зразумеў чаму… Хтосьці кажа, што дарагая электрычнасць, хтосьці, што амерыканцы баяцца затаплення, бо ў многіх дамах старая каналізацыя. Таму ўсе карыстаюцца грамадскімі пральнямі, якія ёсць на кожнай вуліцы. Прыходзіш у такую пральню з сумкай рэчаў і бялізны, а там хто вучыць урокі, хто працуе на кампутары, а хто размаўляе па тэлефоне, чакаючы свайго чыстага і сухога адзення.

Пра бытавое, жыцейскае спытаю… Што з жыллём, ці ёсць праца, чым там харчуюцца амерыканцы, бо многія лічаць, што там толькі ядуць фастфуд у Макдональдсе?
У Нью-Ёрку не праблема знайсці працу ў самых розных сферах. Тут заўсёды патрэбны рукі і мазгі. З моманту майго прыезду я памяняў ужо некалькі працоўных месцаў. Некалькі месяцаў працаваў з украінцамі на будоўлі. Гэта звычайная праца для толькі што прыехаўшых.
Таксама пару тыдняў даглядаў старога дзядулю, былога опернага спевака з Пецярбурга. Праца складалася з таго, што яму трэба было скласці кампанію, каб ўвесь дзень гуляць у карты, даміно і більярд. І за гэта плацяць неблагія грошы. Цяпер думаю, каб пераехаць у іншы штат, каб папрацаваць і паглядзець на амерыканскае жыццё з іншага ракурса.
Жыллё можна без праблем зняць, пры наяўнасці дакументаў, ад звычайнага койкамесца ў пакоі да асобнай кватэры. А гэта ўжо сам чалавек вырашае па сваіх магчымасцях і патрэбах. Напачатку я здымаў пакой за 500 даляраў. Цяпер некаторы час жыву ў сяброў бясплатна.
А вось пра фастфуд не дарэмна кажуць. У ЗША культ ежы. Яна гатуецца, прадаецца, спажываецца амаль на кожным кроку. У адной заметцы прачытаў, што кожны дзень у ЗША з’ядаецца 72 тысячы квадратных кіламетраў (!) (гэта плошча Брэсцкай і Мінскай абласцей разам узятых – прык. аўтара) і 150 мільёнаў хот-догаў. Не верыцца, што гэта праўда, бо нават уявіць складана такія лічбы. Па іншых дадзеных усё значна менш. “Галадаючыя” амерыканцы з’ядаюць у суткі піццы па плошчы роўнай 25 стадыёнам – каля 20 гектараў.
Тут вельмі шмат тлустых людзей. Але ёсць і прыхільнікі здаровага харчавання, розных вегетарыянцаў. А ўвогуле, кухня Амерыкі адрозніваецца велізарнай разнастайнасцю, бо эмігранты з Еўропы і Азіі прывезлі з сабой тысячы рэцэптаў сваіх страў. Асабліва сваю лепту ўнесла Мексіка, якая знаходзіцца па суседстве. У ЗША шмат вострай ежы для якой трэба прызвычайвацца. Я не заўважаў, каб амерыканкі штосьці асаблівае гатавалі дома. Даходы многіх сем’яў дазваляюць харчавацца ў рэстаранах і кавярнях.
Дарэчы, наколькі адпавядае рэчаіснасці, што амерыканцы галадаюць? Зараз шмат пра гэта трапляецца інфармацыі?
Ну, гэта нехта фантазіруе, напэўна. Ад галоднай смерці ў Амерыцы памерці нельга, бо калі ў цябе ёсць час і не лянуешся пастаяць у чарзе, то прадукты раздаюць бясплатна. Тут дзейнічае сістэма “фуд банкаў”, якая набыла папулярнасць падчас каронавіруса, калі шмат хто застаўся без працы. Харчовыя банкі існуюць за кошт дзяржаўных і прыватных грошай.

Буйныя гандлёвыя кампаніі, напрыклад, Walmart і Costco перадаюць дабрачынным арганізацыям прадукты, у якіх падыходзіць тэрмін прыдатнасці або ў якіх ёсць нязначныя дэфекты ва ўпакоўцы. Таксама частку прадукцыі ахвяруюць фермеры. Колькасць бясплатных прадуктаў, якія можна атрымаць, залежыць ад колькасці чалавек у сям’і, якую чалавек паказвае ў анкеце пры наведванні пункта выдачы.
Знайсці такі пункт, дзе раздаюць ежу, вельмі проста. Дастаткова прайсці па вуліцы і ўбачыць чаргу людзей. А потым схадзіць за вялікай торбай і далучыцца. Калі ты не працуеш, за тыдзень можна патрапіць на некалькі такіх кропак. У мяне быў тыдзень, калі я наведаў тры такіх пункты. Халадзільнік ледзь закрыўся пасля такіх паходаў. А назапашанага хопіць на якіх пару месяцаў.
Часцей за ўсё ў фуд-банках выдаюць замарожаную курыцу, ялавічны фарш, крупы, макароны, яйкі, хлеб, гародніну і садавіну, сокі, малако. І абавязкова вялікі слоік арахісавай пасты, якую так любяць амерыканцы. Перад якім-небудзь святам (Вялікдзень, Каляды, Дзень Падзякі) у наборы можна выявіць штосьці святочнае — кулічы, тарты ці індычку.
Паслугамі “фуд-банкаў” карыстаюцца не толькі малазабяспечаныя людзі. У чэргах можна ўбачыць людзей на дарагіх машынах. Але у асноўным сюды ідуць людзі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Хрысціянскія прынцыпы ўзаемадапамогі і павагі да кожнай асобы – гэта адчуваецца ў грамадстве. Я кажу толькі тое, што я сам бачыў і адчуваю. Можа ў іншых штатах неяк па-іншаму, горш ці лепей, пакуль не ведаю.

Распавядзі пра адносіны мясцовых людзей, улады, да беларусаў? Ці ў ЗША заўважаў, напрыклад, што да грамадзян з беларускім ці расійскім пашпартам, змяніліся адносіны у сувязі з вайной ва Украіне?
Па вялікаму рахунку, амерыканцам усё роўна хто ты. Бо гэтую краіну стварылі эмігранты, якія працягваюць ехаць сюды ўвесь час. Таму адносіны да ўсіх роўныя, адкуль бы ты не прыехаў. Але бачыў шмат амерыканцаў, якія спачуваюць Украіне, калі тыя ладзілі мітынгі супраць расійскай агрэсіі.
У мяне аднойчы была гутарка з албанцам, якому расказаў пра Беларусь. Ён шмат што ўжо ведаў, бо цікавіўся нашым рэгіёнам, чытаў артыкулы. Яму было цікава пачуць пра Беларусь і яе праблемы не з інтэрнэту, а ад жывога чалавека. Але адносіны да беларусаў у яго вельмі добразычлівыя.
Ведаючы цябе не толькі як журналіста, гісторыка, але і як чалавека ідэйнага, з беларускай душой, любоўю да сваёй роднай мовы, што для цябе самае важнае ў жыцці, і ці за тысячы кіламетраў сціраюцца нейкія патрыятычныя настроі?
Адкажу так. Шмат хто з беларусаў прыязджае сюды толькі, каб зарабіць. Разглядаюць Амерыку як дойную карову. Акрамя ўласнай кішэні і страўніка яны нічога не бачаць. Аднак ёсць і беларусы, якія шмат гадоў пражылі тут, а потым у іх нешта “дзынькнула” і яны пачынаюць цікавіцца мовай, культурай, традыцыямі сваёй Радзімы.
Калі ты быў патрыётам у Беларусі, то застанешся ім ў эміграцыі. Беларусь яна адна. Таксама як і Бог. І гэта пытанне твайго космасу, індывідуальнасці, светаадчування.
Радуецца душа, калі на аўтамабілі калі-небудзь у Нью-Ёрку бачу налепку з “Пагоняй”, альбо бел-чырвона-белы сцяжок.
Безумоўна, трэба інтэгравацца ў новае грамадства. Але пры гэтым трэба памятаць, хто ты, адкуль і куды ідзеш. Бо інакш можна стаць манкуртам без роду і племені. Я ведаю, што яшчэ вярнуся ў Беларусь, як і шмат хто з тых, хто выехаў пасля 2020 года. Люблю яе і жадаю бачыць вольнай ад дыктатуры, хлусні, страху і прыгнёту. А пакуль трэба набірацца новага досведу, каб прыехаць у Беларусь з новымі ідэямі і магчымасцямі. Думаю, што гэта жаданне не аднаго мяне.
Чытайце таксама:
Беспрецедентный приговор вынесли задержанным в Ганцевичах журналистам
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
Ганцевчанина судили за патроны из родительского дома
64-летний житель Ганцевичского района в 1993-1996 годах нашел в родительском доме боеприпасы. Он обнаружил 48 винтовочных спортивно-охотничьих патронов, 7 винтовочных патронов и один пистолетный патрон. Мужчина решил перенести их к себе домой и хранить там.
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Жителя Ганцевичского района будут судить за угрозу убийством жене
54-летнего жителя Ганцевичского района подозревают в том, что в декабре 2024 года устроил дома конфликт со своей женой и во время ссоры угрожал ей убийством. И хотя потерпевшая отказалась писать заявление на мужа, уголовное дело возбудила прокуратура.
Путёвка на зайца, а застрелил косулю: охотника в Ганцевичском районе обвиняют
Охотник возвращался домой с добычей, но в Ганцевичах остановил сотрудник ОГАИ Ганцевичского РОВД. Случилось это 3 ноября 2024 года, а на момент 8 ноября уже возбудили уголовное дело. Гаишник не поверил, что охотник вёз только морковку и "бурачки".
В Ганцевичах 15-летнего парня ударили в грудь, врачи боролись за его жизнь, но не спасли
15-летнего парень умер, которого ударили в грудь в Ганцевичах в середине августа, умер 6 сентября 2024 года. Почти три недели врачи пытались спаси его жизнь. Но медицина оказалась бессильной... Бездумная жестокость и какой-то злополуный удар, лишили его жизни. А за смерть суровая.
Женщина из Ганцевичей пообщалась мошенниками: на кону было 14 тысяч рублей
Граждане Беларуси продолжают попадаться на уловки телефонных мошенников. Очередной свое жертве они представились, то представителем Следственного комитета, то сотрудником Нацбанка, то милиционером. А цель была – уговорить взять кредит и получить доступ к денежным средствам.
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.
США закрывают «Голос Америки» и «Радио Свободная Европа»
В субботу 15 марта 2025 года – США приняли решение о прекращении финансирования "Голоса Америки" (VOA) и "Радио Свободная Европа" (RFE). Указ президента Дональда Трампа фактически приостанавливает работу этих медиа после более чем 80 лет вещания. Закрытие "Голоса Америки" стало одним из самых обсуждаемых событий в международной политике.