Дзень беларускага пісьментства ў Бялынічах – напамінам будзе кляновая алея
У парку «Ліпавы гай», што ў Бялынічах Магілёўскай вобласці, у нядзелю з`явілася кляновая алея, дзе пасадзілі клён, каля якога ўстаноўлена шыльда з надпісам «Ганцавічы 2011». Менавіта 9 гадоў таму ў нашым райцэнтры адбылося гэтае цудоўнае рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства, дзякуючы якому наш горад расквітнеў і змяніў сваё шэрае савецкае аблічча.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах / Фото: Пётр ГУЗАЕЎСКІ
Аўтар гэтага артыкула на свята трапіў яшчэ напярэдадні. Дырэктар камунгаса Віктар Івулёў быў гідам і паказаў амаль што кожны куточак горада. Экскурсію правялі на аўтамабілі, а потым прагуляліся па вячэрнім горадзе.
Галоўны стваральнік – Бялынічскі ЖКХ
Віктар Міхайлавіч узначальвае «Жылкамунгас» ужо 18 гадоў. Па ўсім відаць было, што справу сваю ён ведае. Простыя жыхары выказваліся пра добраўпарадкаванне і паслугі вельмі добра. Склалася меркаванне, што ў Бялынічах адносна прамысловасці няма чым асабліва пахваліцца, як і ў Ганцавічах. Праўда, калі не лічыць цэх па вытворчасці сыроў «Бабушкина крынка», але гэта не вельмі вялікае прадпрыемства.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Камунгас – гэта прамысловае прадпрыемства, якое ў структуры вытворчасці прамысловасці раёна дае 93% даходаў. Таму і падрыхтоўкай да свята, будаўніцтвам будынкаў і дарог у асноўным займаўся «Жылкамунгас».
Бялынічы – райцэнтр, па колькасці насельніцтва меншы, чым Ганцавічы. У горадзе жыве каля 10 тысяч чалавек, а цалкам у раёне людзей менш за 19 тысяч тысяч. А горад утульны, і што спадабалася – умоў для культурнага адпачынку і заняткаў спортам у іх больш.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Тут ёсць фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Друць» з басейнам, сучасным трэнажорным залам, саўнай, фітнэс-залам, більярдам, залам для гульнёвых відаў спорту і двумя тэніснымі кортамі. Да свята беларускага пісьменства не толькі адрамантавалі шэраг будынкаў, але і пабудавалі новыя.
Адной з адметнасцяў стала адкрыццё новага музея, якому надалі імя мясцовага мастака Бялыніцкага-Бірулі. Стары будынак цалкам разбурылі і на яго месцы ўзвялі новенькі, на які затрачана 3,3 млн рублёў. Для мясцовых жыхароў такія святы – гэта магчымасць атрымаць фінансаванне і змяніць стан і ўмовы ў горадзе кардынальна.
Вось і ў Бялынічах пабудавалі новыя будынкі, адрамантавалі і змянілі фасады старых, з`явіліся новае кафэ, музей, абнавіліся Палац культуры, кінатэатр і шэраг іншых аб`ектаў.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Узвялі таксама помнікі і архітэктурныя формы да гэтага свята. Дзень беларускага пісьменства, на якое, як спяваў гурт «Крамбамбуля» – «панаехала гасцей з іншаземных абласцей». Народу было тысячы, але не так, як у Слоніме ў 2019 годзе, дзе налічылі каля 50 тысяч. Тут было ў разы менш.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Народу было на свяце з усіх канцоў Беларусі
З Ганцавіч дэлегацыя не даехала
На жаль, дэлегацыі з Ганцавіцкага раёна я на свяце не сустрэў. Хоць у планах меркавалася, што з кожнага раёна, у якіх былі ўжо такія святы, прыедзе 40–45 чалавек.
Многія ведаюць пра Бялынічы дзякуючы Бялыніцкай іконе Божай Маці. Існуе шмат паданняў пра цудатворную ікону, якую, па адной з версій, намаляваў анёл на аканіцы. Але гісторыкі лічаць, што яна была напісана невядомым мастаком у 1634–1635 гадах.
Галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час» у Бялынічах на Дні беларускага пісьменства
Дарэчы, пра ўнікальнасць іконы і пра тое, што яе ўшаноўвалі і пакланяліся ёй вернікі розных канфесій, падчас адкрыцця мастацкага музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі расказаў дэпутат парламента, гісторык і краязнаўца Ігар Марзалюк. Яго эмацыйны аповед і энергетыку фатографы і журналісты фіксавалі на камеры амаль бесперапынна.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Марзалюк гаварыў на беларускай, а міністр культуры Беларусі на рускай мове
Марзалюк адзін з нямногіх чыноўнікаў, хто выступаў па-беларуску. Здзівіла людзей, што міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, якому далі слова перад адкрыццём аднаго з новых аб’ектаў, сваю прамову чытаў з паперы дый на рускай мове. Канешне, усім зразумела, але ўсё ж Дзень беларускага пісьменства…
Марзалюк, дэпутат палаты прадстаўнікоў
На новай сцэне амфітэатра ў велізарным парку, дзе ёсць стадыён і спартыўныя збудаванні, побач з кляновай алеяй намеснік міністра адукацыі Сяргей Рудый выступленне падрыхтаваў на беларускай мове, але праўда, чытаў з паперкі.
Каля трох гадзін дня ў парку высадзілі кляновую алею, дзе каля кожнага дрэва стаяла таблічка з назвай горада, дзе свята ўжо прайшло і ў якім менавіта годзе. Было спякотна, таму ганцавіцкі клён аўтар гэтага артыкула паліў вадой да ўрачыстай цырымоніі – перажываў, каб наша дрэўца прынялося і не засохла.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
А сімвалічную пасадку клёна каля таблічкі «Ганцавічы» ажыццявілі намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык і генеральны дырэктар ДВА «Белтопгаз» Аляксей Кушнарэнка.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Вецер здуў шчыты Ганцавіч і Шклова
Яшчэ адзін запамінальны эпізод, які варта ўспомніць адносна Ганцавіч, здарыўся на алеі каля фантана, які таксама ўзвялі да свята. Там былі выстаўлены асобныя стэнды з інфармацыяй пра кожны горад і аб`екты, якія былі ўзведзены да Дня пісьменства. Побач стаялі інфармацыйныя шчыты пра Ганцавічы і Шклоў. І хоць цэлы дзень надвор`е ў Бялынічах вытрымала без дажджу, парывы ветру іншы раз стваралі праблемы.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
На маіх вачах ветрык дзьмухнуў мацней – і стэнды пра Ганцавічы і Шклоў пачалі падаць. Прыгожая дзяўчына выратавала Ганцавічы і паспела злавіць стойку, а вось шкло са стэнда з таблічкай Шклова разбілася ўшчэнт. Падалі потым і іншыя «гарады». І здзіўляла, адкуль з`яўляліся работнікі камунгаса, якія ў імгненне прыбіралі і наводзілі парадак.
Дарэчы, на вуліцы ў паўтара кіламетра, дзе стаялі гандлёвыя рады і выступалі артысты, не было смецця. Аказваецца, і тут работнікі ЖКГ – а іх было 40 чалавек – сачылі за парадкам. Як высветлілася, рабілі яны гэта за невялікую дадатковую плату ў выхадны дзень.
Праграма свята была вельмі насычанай, як і на любым вялікім свяце. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, квэст-гульні «Скарбы князя Гальшанскага» (па творах У. Караткевіча), фестываль беларускай кухні і беларускай прадукцыі «БелаЕжа», кірмаш прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і шмат чаго іншага.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
За дзень адбыліся два вялікія канцэрты на галоўнай сцэне. Вечарам выступалі вядомыя беларускія зоркі Аляхно і Саладуха. Закончылася свята салютам, але не для ўсіх. А наступнай сталіцай гэтага свята стане Капыль Мінскай вобласці. І многія ганцаўчане змогуць наведаць мерапрыемства, бо гэта зусім недалёка – ад Ганцавіч усяго нейкіх 70 кіламетраў.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.
США закрывают «Голос Америки» и «Радио Свободная Европа»
В субботу 15 марта 2025 года – США приняли решение о прекращении финансирования "Голоса Америки" (VOA) и "Радио Свободная Европа" (RFE). Указ президента Дональда Трампа фактически приостанавливает работу этих медиа после более чем 80 лет вещания. Закрытие "Голоса Америки" стало одним из самых обсуждаемых событий в международной политике.