“Цыганы”: вясельны абрад у вёсках Іванаўскага раёну
Вясельныя абрады існуюць розныя у многіх народаў. Але амаль ва ўсіх ёсць свае асаблівасці. Нават у суседніх раёнах ці вёсках. Цікава склаўся вясельны абрад ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У вёсках Моладава, Кротава, Полкацічы яго называюць “Цыганы”.
Фото: Абрад "Цыганы" ў Іванаўскім раёне
У цэлым, сватанне мае падабенства ў розных рэгіёнах Беларусі, як і некаторыя іншыя традыцыі. Спынімся на іх крыху, каб далей распавесці пра абрад “Цыганы” Іванаўскага раёну. Падрыхтоўка да вяселля пачынаецца традыцыйна – са сватоў.
У сваты выбіралі паважанага жанатага чалавека, які за словам у кішэню не лезе і ўмее жартаваць. Сваты прыходзілі ў дом нявесты з хлебам-соллю, бо хлеб трацыйна продкі звязвалі з дабрабытам сям’і.
Абсыпанне зернем, і чаму раней нельга было піць маладым
Падчас падрыхтоўкі да вяселля важна пячы каравай. Каравайшчыцы вельмі адказна падыходзілі да гэтай справы. Пячы каравай маглі толькі шчаслівыя ў сямейным жыцці жанчыны, нельга пячы каравай разведзеным.
Маладыя дзяўчаты ўпрыгожвалі каравай шышкамі, кветкамі, стужкамі. Калі каравай атрымліваўся роўным, пышным, то і жыццё маладым прадказвалі такое ж, казала Крапчук В.М., 1936 года нараджэння, агр. Дастоева Іванаўскага раёна.

Раней быў цэлы абрад пры выпяканні каравая, але цяпер гэтая традыцыя адыходзіць на другі план. Тым не меней, як пісала ў сваім пра абрад “Цыганы” Мілана Ткачык, выпяканне каравайшчыцамі каравая згодна з традыцыямі яна назірала ў Моладаве яшчэ ў 2021 годзе.
Напачатку вяселля ўпрыгожвалі “вясельны поезд”, раней гэта былі коні, сані, цяпер, машыны. Перад ад’ездам маладых да царквы бацька нявесты тройчы абходзіў па сонцу павозку з хлебам і вадой, а маці абсыпала гэты сучасны картэдж збожжам. У наш час гэтая традыцыя працягвае сваё існаванне.
Таксама, маецца традыцыя, калі па дарозе з царквы аднавяскоўцы перапынялі картэж маладых, вястаўляючы на дарогу стол і «здымалі перапой». На стале былі хлеб-соль. У гэты час віншавалі маладых, а ім павінны былі даць самагонкі, каб выпілі за здароўе маладых.
Лічылася, што чым больш такіх сталоў перагароджвалі дарогу, тым багацешымі будуць малады, расказвала Парасевіч В.М., 1947 г.н. з в.Пясчатка Іванаўскага раёна. Такая традыцыя ёсць і ў нашыя дні.

А вось, што страчвае цяпер сваю актуальнасць, гэта традыцыя, што маладым забаранялася піць спіртныя напоі на працягу ўсяго вяселля. Лічылася, што нельга прапівь розум, каб забяспечыць новай сям’і заможнасць. Таксама, на заможнасць паказвала і колькасць рушнікоў на вяселлі.
Што за абрад “Цыганы” ў Іванаўскім раёне?
Абрад “Цыганы” праводзіўся пасля вяселля. Радня жаніха пераапраналася ў розныя тэатралізаваныя касцюмы. Задача была такая: вярнуць гора-нявесту бацькам назад у хату. Кожны ўдзельнік меў канкрэтнае заданне. Знаходзілі жадаючых быць нявестай і жаніхом, бацькамі жаніха, доктарам, кухарам, цыганамі і цыганятамі.
Чым больш людзей удзельнічала, тым цікавей было на такім мерапрыемстве. Воз ці сані ўпрыгожвалі, чым толькі хацелася. Тэатралізаваныя касцюмы шукалі па ўсёй вёсцы. Альбо прыдумвалі самі з таго, што траплялася на вочы. Галоўнае, каб было яркае і каляровае.
Абавязкова з сабой бралі гарманіста, спявалі песні, танцавалі. А як падыходзілі да хаты нявесты, пачыналі крычаць, што сваты падманулі жаніха, бо іх дачка сябе паказала не з лепшага боку. Пералічваліся ў жартаўлівай форме розныя адмоўныя рысы нявесты, а пераапрануты чалавек у маладую, падаў у ногі бацькам, каб тыя забралі назад сваю дачушку, бо свякроў яе піліць, а муж не прызнае.
Нейкай халеры адзін з гэтых самадзейных актораў быў пераапрануты ў доктара. І пакуль высвятлялі розныя абставіны, доктар «лячыў» тых, хто сябе дрэнна адчувае, а «цыгане з цыганятамі» кралі ўсё, што траплялася на вочы. Абавязкова трэба злавіць качку, куру ці пеўня.

“На вяселлі ў вёсцы Кротава мая маці была жаніхом. А ў 2021годзе ў аграгарадку Моладава я выступала ў ролі доктара. Гэта быў заключны абрад, бо падчас святкавання нявеста развітвалася з бацькоўскай хатай. Хачу сказаць, што ўсе ўдзельнікі “Цыганоў” атрымалі вялікую асалоду і задавальненне. Моладзь і старэйшае пакаленне аб’ядналіся для таго, каб паказаць еднасць пакаленняў, цікавыя вясельныя традыцыі”, — распавядала ў сваёй рабоце пра абрад “Цыганы” юная даследчыца Мілана Ткачык.
Якія высновы зрабіла даследчыца вясельнага абраду
Шлюб будзе моцны тады, калі маладыя будуць прыслухоўвацца да мудрых парад старэйшага пакалення. Раней сваякі не проста прысутнічалі на вяселлі, а былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх абрадаў і традыцый. У час віншавання маладых гучалі самыя лепшыя віншаванні і пажаданні, якія перадавалі народную мудрасць.
Маладыя бяруць на сябе адказнасць за сваю сям’ю, павагу да блізкіх. Такое вяселле збліжае род жаніха і нявесты, паміж імі складваюцца добрыя адносіны.
Тэатралізаваны абрад “Цыганы” можна ўключыць у любое вяселле. Канечне, у кожнай мясцовасці вяселле гуляецца па-свойму, але асноўныя этапы для ўсіх агульныя.
Народныя прыкметы і прадказанні
Добрыя прыкметы на вяселлі:
- Калі шлюб здзейсніўся да паўдня — шлюб будзе доўгім і шчаслівым.
- Калі маладыя разам стануць на сямейны ручнік — жыць ім у каханні і згодзе.
- Першы выпіты келіх шампанскага маладыя павінны разбіць — гэта да шчасця.
- Слёзы нявесты напярэдадні дня вяселля — на шчасце.
- Каб сямейны саюз быў моцным, бацька павінен абвесці маладых вакол святочнага стала тры разы.
Кепскія прыкметы на вяселлі:
- Калі нявеста праліла што-небудзь падчас святочнага застолля — жыць ёй з п’яніцам.
- Убачыць жаніху нявесту ў вясельным убранні да вяселля – дрэнная прыкмета.
- Калі ў дзень вяселля жаніху і нявесце перасеклі шлях — да спрэчкі.
- Нявесце нельга выходзіць замуж у басаножках — да беднасці.
- Выпусціць заручальны пярсцёнак у ЗАГСе — да разводу.
- Перанос дня вяселля — вельмі дрэнная прыкмета.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
В Ивановском районе нашли кости пропавшего более 20 лет назад мужчины
В милицию поступило сообщение от местного жителя, который рассказал, что в лесном массиве, вблизи д.Стромец, обнаружил костные останки. При дополнительном осмотре участка местности нашли другие фрагменты костей, а также предметы одежды.
Молодой парень из Иваново насмерть сбил дедушку
12 января около 20:45 часов трагическая авария случилась на автодороге Р-144 «Иваново-гр.Украины». К сожалению, в ДТП погиб человек. Опять авария была в тёмное время суток, что напоминает о том, что нужно быть более внимательными на дорогах всем участникам дорожного движения.
В Иваново в ходе рейда прокуратура изъяла из двух семей семеро детей
Работники прокуратура Ивановского района провели рейд и изъяли семерых детей из семей. Надзорный орган посчитал, что несовершеннолетние проживают в непригодных условиях, а родители не занимаются воспитанием. Но в чём же это выражалось?
Генетическая экспертиза помогла ребенку в Иваново воссоединиться с отцом
Житель райцентра Иваново обратился в приют, чтобы забрать семилетнюю девочку, изъятую из социально-неблагополучной семьи. Однако оснований для передачи ему ребенка не было: по документам он не являлся родственником девочки. Пришлось обращаться к экспертам.
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.