Рэдкія манеты знайшлі падчас раскопак у Брэсце. Што з імі будзе далей?

На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці сёлета вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных сіл ладзілі раскопкі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Сярод знаходак былі і манеты старажытных часоў. Які лёс чакае гэты рарытэт?

Рэдкія манеты знайшлі падчас раскопак у Брэсце.
Рэдкія манеты знайшлі падчас раскопак у Брэсце. / Фото: Брэсцкі гарвыканкам

Вясной 2023 года падчас раскопак на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці знайшлі шмат цікавага. У прыватнасці, было знойдзена 14 манет, якія непасрэдна звязаны з гісторыяй старажытнага Бярэсця.

Раскопкамі займаліся вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Беларусі. У грунце пошукавікі знайшлі некалькі цікавых манет. Сярод іх — дзве паўтаракі, сямь салідаў-барацінак, адна капейка 1818 года. Таксама адшукалі грошы Каралеўства Польскага і дынарый Уладзіслава Варненчыка.

Усе гэтыя знаходкі трапяць у нумізматычную калекцыю музея гісторыі горада Брэста. Сама калекцыя музея складаецца з экспанатаў розных гадоў. Часцей за ўсё яны паступалі ў фонды па выніках раскопак або рэстаўрацыйных работ. Але былі выпадкі, калі самі жыхары горада нешта перадавалі ў дар музею.

Музей гісторыі горада Брэста сёлета адзначыць 25-годддзе. Фота Алег Супрунюк

Верагодна, гэтыя і іншыя папаўненні наведвальнікі змогуць убачыць на юбілейнай выставе. Яе плануецца арганізаваць сёлета восенню і прымеркаваць да 25-годдзя музея гісторыі горада Брэста.

“Там будуць прадстаўлены найбольш цікавыя прадметы з розных калекцый, якія захоўваюцца ў нас. У тым ліку хочам паказаць і паступленні апошніх гадоў”, — расказала БЕЛТА дырэктар музея Святлана Тамчук.

Музей гісторыі горада Брэста размешчаны ў былым асабняку на вуліцы Леванеўскага. Ён пабудаваны ў першай трэці ХХ стагоддзя. Зараз у фондах налічваецца каля 5 тысяч прадметаў — з XVII стагоддзя да сучаснасці.

Новы фармат “Мотальскіх прысмакаў”: што трэба ведаць пра фестываль

Материалы по теме
Из рубрики