Сайты дзяржаўных органаў улады ў Брэсцкай вобласці абяцаюць зрабіць на беларускай мове

На гэты момант ніводзін сайт райвыканкамаў і гарвыканкамаў у рэгіёне не мае беларускамоўнай версіі, але чыноўнікі абяцаюць выправіць сітуацыю.

Фото: На гэты момант ніводзін сайт райвыканкамаў і гарвыканкамаў у рэгіёне не мае беларускамоўнай версіі, але чыноўнікі абяцаюць выправіць сітуацыю. Фото Алег Супрунюк

Як адзначыў юрыст Ігар Случак, ў створаных раздзелах беларускамоўнай вэрсіі Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Пінскі, а таксама астатнія гарадскія і раённыя выканкамы ўсю інфармацыю падаюць на рускай мове. Адпаведна, немагчыма даслаць зварот як у беларускамоўнай, так і ў рускамоўнай версіі сайта.

“Адсутнасьць беларускай мовы на сайтах дзяржаўных установаў — гэта грубае парушэнне заканадаўства і правоў чалавека”, — лічыць Ігар Случак.

Ён перакананы, што неабходна абараняць свае правы (не толькі моўныя, але і іншыя), бо інакш ніякіх правоў не застанецца.

“Варта патрабаваць выкананьня заканадаўства праз звароты і заявы. Людзі сваімі актыўнымі або пасіўнымі паводзінамі вызначаюць будучыню”, — упэўнены юрыст.

Паводле меркавання Ігара Случака, адпаведны прыклад мусіць падаваць кіраўніцтва абласной “вертыкалі”, аднак змест сайта Брэсцкага аблвыканкама — пры фармальнай наяўнасці беларускамоўнай версіі – амаль цалкам зроблены на рускай мове. Зрэшты, не выключана, што адбудуцца станоўчыя змены.

Адказ з Брэсцкага аблвыканкама наконт беларускамоўных версій сайтаў . Фота Ігара Случака

Прынамсі ў адказе на імя Ігара Случака намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк запэўніў, што “тэхнічнае заданне дзяржаўнай закупкі паслугаў на бягучы год” прадугледжвае беларускамоўныя версіі сайтаў выканаўчых камітэтаў усіх узроўняў.

Материалы по теме
Из рубрики