Якой экзотыкай захапляюца хатынавіцкія пенсіянеры
Жыхар вёскі Хатынічы, былы настаўнік і стараста, Андрэй Андрэевіч Ярашэвіч разам з жонкай Надзеяй Васільеўнай акрамя звычайных агуркоў, гарбузоў, памідораў, вырошчваюць у сябе на агародзе экзатычныя расліны. У іх ёсць маленькія дэкаратыўныя гарбузікі, перуанскія агуркі – цыклантэра, а таксама гіганты лагенарыі.
Надзея Васільеўна Ярашэвіч побач з лагенарыяй / Фото: Аляксандр Пазняк
«Не ўсе могуць запомніць назвы раслін, якія растуць у нас на агародзе з першага раза. Мы з Надзеяй ўжо шмат гадоў вырошчваем розную экзотыку, эксперынтыруем. Нам падабаецца. Гэта наша захапленне», – кажа Андрэй Андрэевіч.
Ярашэвіч хоць і філолаг, але шмат ведае пра раслінны свет і можа зладзіць цэлую экскурсію па свайму немалому агароду. А яшчэ ён гурман і ведае шмат рэцэптаў прыгатавання страў.
«Для прыкладу цыклантэру можна не толькі ўжываць у сырым выглядзе, але смажыць на патэльні, або тушыць у печы з іншай гароднінай. Гэта вельмі смачна», – распавядае Андрэй Андрэевіч.
Цыклантэра, якая расце ў гаспадароў ужо 10 год, родам з Паўднёвай Амерыкі. Яна не пераносіць нізкіх тэмператур, таму яе вырошчваюць толькі нешматлікія садаводы. Агуркі, хоць і вельмі маленькія (3-5 см), але даюць высокую ўраджайнасць. Адна расліна можа прынесці да 250 пладоў (гэта 5-6 кг). З насення цыклантэры ў Перу і Аргенціне робяць гарбату.
А вось лагенарыя, якая знешне нагадвае агурок-гігант, а на самой справе з сямейства гарбузовых, трапіла ў нашы шыроты з Індыі гадоў 40 назад. Таму яе часам называюць індыйскім агурком. Плады лагенарыі па колеры падобныя на кабачкі, а па форме ўяўляюць велізарны агурок даўжынёй да двух метраў і вагой ад 3 да 7 кілаграмаў.
Можна адрэзаць патрэбны кавалачак лагенарыі і яна будзе працягваць расці сабе далей. Формы пладоў бываюць самыя розныя: бутэлькавыя, змеепадобныя, проста выцягнутыя. З яе рыхтуюць тыя ж стравы, што з кабачкоў.
Надзея Ярашэвіч кажа, што ёйны муж проста «фанат» усяго незвычайнага і рукі ў яго лёгкія, таму, калі ў іншых людзей не атрымоўваецца штосьці вырасціць, у яго заўсёды ўсё квітнее. Нават калі для расліны не зусім адпаведны клімат.
Як бацька з сынам хлопцаў «развялі»
Пры разглядзе экзотыкі Андрэй Андрэевіч распавёў адну гістрыю. Ягоны сын Дзмітрый, калі быў 20-гадовым хлопцам, пабіўся аб заклад, што ў ягонага бацькі на яблыне растуць агуркі. Тыя самі прыйшлі да Дзімы, бо ад кагосьці пачулі пра такое дзіва. Кожны ставіў па бутэльцы гарэлкі, калі гэта на самой справе. А калі не, то павінен быў праставіцца Дзмітрый.
«Сапраўды растуць на яблыне і не абы-якія агуркі, а па метру і нават па паўтара», – выпаліў Дзмітрый.
Пасля гэтага сын прыйшоў да бацькі і сказаў, што пабіўся з хлопцамі аб заклад, што ў іх на яблыне растуць агуркі. Спытаў, ці пакажа ён ім. Бацька адказаў, што так. Калі прыйшлі хлопцы, Андрэй Андрэевіч у агарод іх не пусціў, а сказаў глядзець з двара, бо для раслін такія агляданні шкодныя. Тыя прыглядзеліся і ўбачылі, як з яблыні звісалі вялікія агуркі па метру ў даўжыню.
«А як гэта можа быць? Што вы робіце, каб яны так у вас раслі? Вы, напэўна, чараўнік?» – пасыпаліся пытанні.
«Як толькі сыйдзе снег, я ножыкам адхінаю кару на яблыне і закладваю пад яе зярняты агуркоў. Яблыня сілкуе семя, агуркі прарастаюць і вырастаюць да такой даўжыні», – распавёў Андрэй Андрэевіч раз’юшаным хлопцам, якія праспорылі.
На самой справе гэта была лагенарыя, якая расла ў зямлі. Але звісаць і бацвінне, і плады гэтай расліны павінны з якой-небудзь загароды. У выпадку Ярашэвіча яны звісалі з яблыні. Вакол расліны буяў укроп, які захінаў зямлю. Таму наведвальнікам і здалося, што незвычайныя агуркі раслі на яблыне. Але сакрэт настаўнік хлопцам не раскрыў.
Наведвальнікам вельмі хацелася паспрабаваць незвычайных агуркоў. Андрэй Андрэевіч схадзіў на агарод, адрэзаў адзін «агурок». Зрабіў салацік, які заправіў алеем. А вось пра гарэлку не памятае.
«Можа пілі хлопцы, бо праспорылі Дзіме, а можа і не… Шмат часу прайшло. Але агуркі на яблыне ў мяне па-ранейшаму растуць», – усміхаецца Андрэй Ярашэвіч.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
Семья из Минска купила дом в Хотыничах и планирует заняться молочным овцеводством
Семья коренных минчан Романа и Натальи Бронов всё лето провела в Хотыничах. Журналист заприметил минчан на празднике деревни 21 августа и заглянул к ним. Гостеприимные хозяева предложили отведать шурпы, приготовленной на костре, и рассказали как они оказались в Хотыничах.
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Крик души «колхозницы» о том, почему её так называют
Тиктокерша kate.flaw.less живёт в Нидерландах. А перебралась она туда из полесской глубинки Беларуси. В одном из своих роликов она пофилософствовала на тему того, почему деревенских людей часто называют «колхозниками» и высказала своё мнение на этот счёт. Приводим её обращение текстом, близким к говору автора.
Семья с 15 детьми показала, сколько стоит поход в магазин
У Саши и Лиры 15 детей, семья известна в TikTok, где ролики о их жизни собирают сотни тысяч и миллионы просмотров. Глава большого семейства показал на видео, как происходит распаковка продуктов после похода в магазин и сколько это стоит. Итоговый чек впечатляет, в комментариях говорят, что у некоторых это зарплата.