І. Муха: “Такога цуда ў мяне яшчэ не было”
З незвычайнай агароднінай прыйшоў у рэдакцыю «ГЧ» на мінулым тыдні ганцаўчанін Іван Іванавіч Муха. Са словамі «Я вам прынёс падарунак» ён дастаў з пакета цыбулю, якая была падобна на кветкі. Такое дзіва ён выгадаваў у сваім агародзе ў гэтым дачным сезоне.
Цыбуля , якая вырасла на агародзе пенсіянера Івана Мухі, падобна на кветкі.
«Я займаюся вырошчваннем агародніны ўсё жыццё. Было многа чаго цікавага, але такога цуда яшчэ не здаралася, і ў іншых газетах я такога таксама не бачыў», – сказаў Іван Іванавіч, дэманструючы цыбулю журналісту.
Гараджанін расказаў, што жыве па вуліцы Паркавай у Ганцавічах, а агародніну саджае на зямельным участку, што ў вёсцы М. Круговічы. Там раней жыла яго маці. Цяпер дом перайшоў сястры, але агародам займаецца ён.
«Я не ведаю чаму, але ў гэтым годзе мая жонка ад цыбулі ўвогуле адказалася. Даглядала ўсё, а цыбулі для яе ўсё роўна як і не было на агародзе», – сказаў пенсіянер.

Героем нашых аповедаў Іван Іванавіч з`яўляецца ўжо не першы раз. У яго ўжо былі гіганцкія гарбузы, якія вырасталі гаспадару амаль да пояса, і кілаграмовыя памідоры.
«Я думаю, можа, у мяне там нейкая зямля ці месца асаблівае. У нас жа кожны год добры ўраджай усёй агародніны», – пахваліўся пенсіянер. – Ніякіх хімічных падкормак, толькі гной. А можа, сакрэт у тым, што я вельмі люблю сваю справу, а зямля мне за гэта дзякуе добрым ураджаем».
Гаспадар незвычайнай цыбулі думае, што сакрэт добрага ўраджаю яшчэ і ў тым, што ён «варушыць і варушыць свой агарод», не пакідае яго без увагі і нават размаўляе падчас працы з агароднінай.
«У гэтым годзе панасаджвалі з жонкай буракоў. Я паліваю іх і кажу: «Паехала Тамара Іванаўна (жонка – заўв.аўтара), кінула вас, а я папаліваю, бо спякота, а вам трэба піць, расці. Размаўляю са сваёй агароднінай, як з людзьмі. Дык яны павырасталі такія…Можа, яны чуюць?» – разважаў Іван Муха. Ён кажа, што яму людзі нават зайздросцяць, што з пяці сотак ён атрымлівае такі ўраджай. На гэтым параўнальна невялікім кавалачку зямлі ён вырошчвае маліну, клубніцы, парэчкі і ўсю агародніну. На ўчастку ёсць дзве цяпліцы. Толькі нядаўна знялі апошнія гуркі і памідоры. Першыя ўжо даўно адышлі, а гэтыя яны спецыяльна ў ліпені пасадзілі, каб на восень былі свежанькія.
«Насенне я купляю, яно апрацаванае. Парэчкі ў гэтым годзе раздаваў, маліны таксама было столькі, што не было куды дзяваць. З клубніцамі колькі гадоў не ўдавалася, а цяпер кусты вялізныя»,– падзяліўся Іван Іванавіч.
Ён кажа, што гэта вельмі цікава: саджаеш, даглядаеш, а што вырасце – не ведаеш. У гэтым годзе сюрпрыз выйшаў з цыбуляй. Саджаў сявок, а павырастала па адной вялікай цыбуліне, ды яшчэ больш з дзясятак малых цыбулінак-дзетак.
Івану Іванавічу 72 гады, але выглядае ён значна маладзей. На здароўе не скардзіцца, з Ганцавіч у Круговічы ўжо пяць гадоў ездзіць на веласіпедзе.
«Праца мне дапамагае жыць. Раней і гаспадарку вялікую трымаў. Цяпер такой магчымасці няма, бо жыву ў горадзе, а вось без агароду я не магу», – заўважыў гараджанін.
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах