Пралеска (студзень)
Прапануем вашай увазе чарговы зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралеска”.
Владимир Бабулин
Трудовые руки
Люблю я разных дел добрососедство.
Рука моя сметлива и крепка:
Досталось мне от прадедов в наследство
Крестьянская двужильная рука.
У предков руки были вечно в деле.
…После косьбы солёный пот свой смыли,
Передохнуть, вздохнув, они присели,
И тут же дело руки их нашли.
Кто лапти мастерит, кто сеть для лова,
А тот строгает палку по душе,
Но встали – и косцами стали снова,
А дома – они плотники уже;
Охотники – с рассветными лучами;
А чуть повыше солнце – пастухи;
И в полдень они ездят за грибами;
Солнце зайдёт – так пляски и стихи.
Им землю с каждым поколеньем
Так тяжело было поднять с болот –
Она теперь приводит в изумленье,
Она сейчас, как радуга, цветёт.
Её теперь лелеют руки наши,
Они совсем не знают про покой.
Земля родная с каждым годом краше,
Мне больше не найти нигде такой.
Аляксей Галаскок
***
Сёння ад сэрца моляцца
Вернікі на абразы:
— Маці Хрыста, Багародзіца,
Божа, дапамажы!
Веры святой узняцца
Над Беларуссю ізноў,
Храмам былым падняцца
З асірацелых муроў.
Цэрквы з узгоркаў, касцёлы
Клічуць званамі людзей.
Клічуць да Бога Анёлы
Сталых, старых і дзяцей.
Людзі, пара спыніцца,
Досыць зямных грахоў,
Час надышоў маліцца
Нам за сябе і бацькоў!
Хопіць гнявіць нам Бога
Грэшным жыццём сваім.
Шле ён даўно засцярогу
Нам на зямлю, жывым.
Снід, землятрусы, цунамі
Смерць прывялі з сабой.
Бог яшчэ сёння з намі –
Побач з табой і мной.
Толькі каб не спазніцца,
Да той не дайсці мяжы,
Дзе позна будзе маліцца:
– Божа, дапамажы!..
Юрка Савеня
***
Калі наступяць халады,
Мароз укуе рачулку,
Куток цяплейшы ўсе тады
Шукаюць для прытулку.
І грубку паліць гаспадар,
Паленцы падкідае.
Яму утульна – нібы цар!
Пра Бобіка ж – не дбае…
Яго пад вішняй прывязаў
Да будкі, што без даху.
Каб моцна гаўкаў і скакаў,
Палохаў усіх да жаху.
Дык на галодны страўнік як
Брахаць яму, злавацца?
У місцы ёсць мёрзлы камяк –
Ім толькі што кідацца.
Няўжо так Бобіку шкада
Пакласці костку, хлеба,
Была каб цёплаю вада –
Яму ж болей не трэба.
Жыве з людзьмі ён бок аб бок
Не падвядзе – надзейны.
Не скажаце, што абібок:
Ён і галодны – верны.
Анна Кохнович
***
Дремлет месяц в вышине,
Спрятавшись за облака.
И качает на волне
Звёзд созвездия река.
Тенью ласковая ночь
Будто прикоснулась.
Тревоги вмиг исчезли прочь,
В сон я окунулась.
Замерли мои ресницы,
Снится,что метёт метель.
И ко мне, как ветер, мчится
Моих желаний карусель.
Я дотянусь до них рукой,
Вот-вот схвачу свою удачу.
Проснулась, вижу мир иной –
Ведь не могло же быть иначе…
Яўген Сергіеня
***
Дачакайся з нябёс дапамогі,
Як стаміўся ісці па зямлі,
Дзе на ўзмежку
жыццёвай дарогі
Камяні, камяні, камяні.
Не сумуй, што няма паратунку
У спякотна-жахлівыя дні,
А начамі ў тваім закавулку
Ад пакутаў спалохі-агні.
Не гаруй, калі голад надыдзе,
Як ад нэндзы смылее душа,
А жаданне адно цэлы тыдзень –
Мне б наесціся хлеба спярша.
Бо за ўсім гэтым Бог назірае,
Тым, хто верыць, падтрымку дае,
Сілай Духу душу напаўняе,
Калі моцы зусім не стае.
Ніна Кавальчук
Маленства
Маленства майго малюнак
Памяць ніяк не міне:
Ліпкаю глінай матуля
Мажа пазы на сцяне.
Рукі старанна і ўмела –
Ім невядомы спакой –
Пэндзлем рухавым пабеляць
Печ і дашчатую столь.
У працы, каб менш заміналі
(А гэта мы можам гуртом),
На цёплы чарэн нас загналі
Пагрэцца там разам з катом.
Яшчэ не прасохла падлога,
Дзе шчыра стараўся дзяркач, –
Зашлёпалі босыя ногі:
Бяжым па пакоях ускач.
Прыгожа, спакойна, утульна
У хаце маленства майго.
Там нас калыхала матуля,
Там многа спазналі ўсяго.
…Цяпер жа і ў бацькавай хаце
На новы ўсё зроблена лад.
І столі не беліць больш маці,
Як многія весны назад.
Пад моднай сухою тынкоўкай
Надзейна схаваны пазы,
І толькі пад столлю з вагонкі
Вісяць, як раней, абразы.
Ала Мірзаліева
***
Сухую ліпавую квецень
У кубак кінулі пад кіпень.
Калісь яе гайдала вецце
Салодкім сном у месяц ліпень.
Над кветкамі кружылі пчолы
Нібыта карагод дзявочы,
І звон, духмяны і вясёлы,
Стаяў ад раніцы да ночы.
А зараз гэты звон я чую
У паху ліпавай гарбаты,
Што познім вечарам вандруе
У цішыні палескай хаты.
…Зіма не цягнецца бясконца,
І дзякуй квецені за гэта.
У той гарбаце кропля сонца
Мне нагадала песню лета.
Аляксей Белы
***
Чамусьці на асобы недарод,
(Напэўна, ёсць для гэтага прычыны…)
Адзін са скуры лезе, каб народ
Адразу пазнаваў яго машыну.
Тады душа ў яго ажні пяе:
Ў машыне не замерзнеш, не намокнеш…
Ён піскне чыпам, выйшаўшы з яе,
І думае, што ўсе ўжо ў вокнах.
Другі з дзяцінства збіўся на ныццё:
Ці ласкі недабраў, ці добрай ежы…
І пнецца праз усё сваё жыццё—
Так хоча да “бамонду” ён належаць!
А трэці без турбот зусім жыве,
Улетку босым ходзіць па траве,
І ад чужых набыткаў не нямее.
І любіць люд яго, і разумее.
Валянціна Тарановіч
***
Кветкі срэбныя малюе
На маім акне мароз.
Белай фарбы не шкадуе –
Белы лес сцяной узрос.
Прыгажуня-каралева
Пад праменнямі блішчыць.
Побач з ёю – глянь налева –
Грозны сам кароль стаіць.
За іх спінамі палацы,
Вежы ўзняліся ў неба.
Не шкада марозу працы,
Добры ён мастак, як трэба.
Усіх тых, хто жадае прыняць удзел у падрыхтоўцы літаратурнай старонкі “Пралеска”, просім дасылаць свае творы на адрас: г. Ганцавічы, аддзяленне сувязі-2, а/с-15 або вул. Заводская, 16, кв. 33.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.