Пралеска (снежань)
Прапануем вашай увазе чарговы зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралеска”.
Александра МОНАХОВА
Дочери
В моих ладонях – твои ладошки,
Твоим ручонкам в моих тепло.
Мое ты счастье, моя ты крошка,
Я стала мамой – мне повезло.
Уснешь тихонько – коснусь украдкой:
Шелк твоей кожи всего милей.
Моя малышка, мой ангел сладкий,
Нет в целом мире тебя родней!
Спасу от вьюги, злых ураганов,
Не смеет близко пройти беда.
Мой человечек, бесценный самый,
Я буду рядом с тобой всегда!
Владимир БАБУЛИН
Первый мороз
Первый мороз – мороз особый:
Обжигая новизной,
Он без лютости, без злобы,
Сам как будто бы стальной.
Застеклив, как на смотринах,
Реки звонким чистым льдом,
Он колдует на быстринах
Так, что пар стоит столбом!
Незаметно и неслышно
Вся закована вода,
И повешен иней пышный
Бахромой на провода.
Озорной и работящий,
Рад мороз: земля бела,
Лёд блестящий, снег хрустящий –
Это всё его дела!
Он людей морозит, чтобы
Веселей ходили мы…
Да! Такой мороз особый –
Это молодость зимы.
Аляксей ГАЛАСКОК
ХХХ
Стогнуць дрэвы пад востраю “шведкай”,
Збітым птахам ляцяць да зямлі,
Абдымаюць апошні раз сцежкі,
Пакідаюць ў зямлі карані.
За валюту, зусім без прынукі,
Нішчаць лес ад зары да зары.
Ці пачуюць зязюлю ўнукі
Ў стагадовым разважным бары?
Дрэвы роўна пілой раскрыжуюць,
Абцярэбяць – ды на тартакі.
Ўраз на дошчачкі распілуюць,
Спраўна зложаць у штабялі.
А далей будзе усё вельмі проста:
На машынах чужых – за мяжу.
Зробяць мэблю прыгожую, з форсам
І на продаж назад прывязуць.
Хто ўбачыць, падумае: з густам
За мяжой могуць мэблю рабіць.
Не пазнае ніхто: гэта ж лес беларускі,
Не дажыўшы свой век, гарнітурам стаіць.
Яўген СЕРГІЕНЯ
Беларусы
Жыць бы зараз ды жыць…
Моўчкі плача народ.
Падступаюць нягоды і страхі.
А надзеі тунэль
Ледзь-ледзь кропкай блішчыць,
Хоць будуюцца светлыя гмахі.
Зажылі – будзь здароў,
Так паны не жылі,
Ёсць усё для распуснага цела.
Толькі веры няма,
Мовы роднай няма,
Што калісьці паўсюдна журчэла.
У душы пустата,
Толькі ў мроях жыццё,
Ва ўспамінах аб моцы мінулай.
Загубілі зямлю.
Не дасталі нябёс.
Зноўку самі сябе падманулі.
Валянціна ТАРАНОВІЧ
ХХХ
Заснежанае поле дываном ляжыць,
Сіняю сцяною за ім лес стаіць.
На асіне голай затрымаўся ліст,
Хутка адарвецца, паляціць уніз.
Не хачу здавацца – не шкадуе доля.
Утрымаю слёзы, не пралью ніколі.
Буду любавацца гэтым добрым светам,
Вырасту вясною лістком новым, светлым…
Ала МІРЗАЛІЕВА
ХХХ
…Яна прыйшла не адна –
З ёю прыйшла надзея,
Што сэрца аднойчы спаўна
Ад шчасця заружавее.
А шчасце замерзла ў страсе,
Чакае таго імгнення,
Калі вясна прынясе
Ад адзіноты забвенне.
Застылае ледзяшом,
Здаецца, ужо на сконе
Яно ўпадзе ледзяшом
У сухія твае далоні.
А ты прыўзнімеш руку,
Дазволіш кроплям упасці…
Каб на стагоддзі пакут
Было хоць імгненне шчасця.
Ніна КАВАЛЬЧУК
ХХХ
Вунь, як сусед, хай быў бы трактарыстам,
Вазіў бы нас з сабою у кабіне,
Было б у хаце хораша і чыста,
І не ляжалі б стружкі, пілавінне.
Але тады ўзяла б я дзе фігуркі,
Што пахнуць лесам, хвояй і смалою?
На аканіцах бацька ўжо карункі
Не выразаў бы пілкаю ручною.
Жыцця без гэтых цацак не ўяўлялі,
Не ведалі пра лялькі і машынкі,
Палацы з розных дошчачак складалі
І так раслі мы – хлопчыкі, дзяўчынкі.
З тае пары гадоў прайшло нямала,
Даў талент свой сынам мой бацька ў рукі.
З фігуркамі цяпер, як я, бывала,
Гуляюць мае дзеці – яго ўнукі.
Георгий ТОЛИН
Я поэтом себе не считаю…
Я поэтом себя не считаю,
Я в себе это не нахожу.
Ну, по рифмам, бывает, плутаю –
В удовольствие, для куражу.
В результате таких вот плутаний
«Что-то типа» удастся вполне,
Только нет никаких оснований,
Чтоб увидеть поэта во мне.
Даже если с моими словами
Выйдет новая песенка в свет,
Виновато предстану пред вами,
Повторяя, что я – не поэт.
Прикоснусь ли я к томику Фета,
Иль Купалу прочту самого —
Вот она, виртуозность поэта,
Что до неба возносит его!
И хоть вывернусь я наизнанку,
В сотый раз поправляя куплет —
Высоко слишком поднята планка.
Оттого говорю – не поэт!
Вячеслав НЕСТЕРУК
Весна далека
Мой сад с каждым днем увядает
А.Майков
Прошеднее лето, уставшая осень,
Вы власть передали суровой зиме.
Пропала небес лазурная просинь,
Я вижу ее лишь в загадочном сне.
Приходит зима испытаньем суровым,
Закрутит метелью в причудливом танце,
Накроет луга одеялом пуховым,
И сад станет сказочным старцем.
Как много покоя, как много движенья,
Повиснет туман в опустевших полях.
В белеющих шапках утонут селенья,
Да иней налипнет на мокрых ветвях.
В знакомом, далёком, тревожном просторе,
Сурово клубясь, побегут облака.
Повисшее небо, как грозное море…
Раздумья, сомненья – весна далека.
Аляксей БЕЛЫ
У 2013 годзе выйшаў зборнік былога галоўнага рэдактара газеты “Ганцавіцкі час” Аляксея Белага. Назваў аўтар сваё чарговае выданне “Прыватны сектар”. Публікуем два вершы з новай кніжкі, адзін з якіх прысвечаны непасрэдна нашаму гораду.
ХХХ
…А тут узімку розныя адценні.
(Усё карціну напісаць бяруся.)
Да Ганцаўшчыны маю дачыненне
І, скажам шчыра, гэтым ганаруся!
Не ездзіў я сюды па журавіны,
На рыбу ў Лактышах не ставіў сетку,
Але былі цудоўныя хвіліны,
Калі з сябрамі тут блукаў улетку!
Бо ёсць за што тут зачапіцца воку:
Царква, касцёл, цудоўныя дзяўчаты…
Хадзілі мы тут летась з Галаскокам
Каля Праскурава някідкай хаты.
У Малькавічах тут уславіў школу
Купрэеў, вершатворца непаўторны.
І дасылаў я ў тыя дні Міколу
З аўтографам! Ягоны! Першы зборнік…
Няхай не кожны гэта зразумее,
Але не трэба тут пытанні рубам…
Тут пахадзіў я сцежкамі Гардзея
І пастаяў пад знакамітым дубам.
…Ах, лёс людскі! Жыццё нібы імгненне.
Што заўтра накануюць нам нябёсы?..
Да Ганцаўшчыны маю дачыненне –
Да многіх тут я спрычыніўся лёсаў.
ХХХ
А ў снегу кароткі век
(Зноў капрызіць зіма),
Вось і дзівіцца чалавек:
Сёння ёсць, а заўтра – няма.
…Дзякуй Богу, што ўсё не так,
Не відно ні травы, ні тыну.
Бель такая, быццам мастак
Узяў і загрунтаваў тканіну.
Люд на сані змяніў вазок,
Больш не душыць у хаце нэндза…
Хто з нас зробіць першы мазок,
Хто ў фарбу апусціць пэндзаль?
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.