Пралеска (кастрычнік)

Прапануем вашай увазе чарговы зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралеска”.

Владимир Бабулин

Осенние дожди

Весной дожди светлы, шумливы.
В них что-то есть от детских слёз
И нет надменности спесивой,
И ярости июльских гроз.

В них нет ещё того упрямства,
Той стариковской воркотни,
Какую с дивным постоянством
Заводят осенью дожди.

Они уныло тянут, тянут
Из сизых туч за нитью нить,
Уже не в силах громом грянуть
И радугою удивить.

Аляксей Галаскок

Пра папугая

Многія за папугая
Грошай даюць нямала.
Навучаны, ён паўтарае
За імі ўсё што папала.

Чырвоныя, сінія ары
У клетках прыгожых сядзяць,
На жэрдачках дрэмлюць і мараць,
Як будуць гасцей сустракаць.

За смачную ежу дармовую
Ім трэба старанна крычаць
І нават замежнаю моваю
Чужынцаў шляхетна вітаць.

Дурная, нікчэмная птушка,
Нічога з яе не прыдбаеш:
Ні яек у ежу, ні тушкі,
Дый “попкай” сябе называе.

Бывае, не кінуць арэшкаў,
У сподак вады не нальюць.
Куды ты падзенешся, Кешка?
Не ўсе ж папугаяў бяруць…

Святлана Локтыш

Ледзяшы

Чую ціхае “дзінь-дзіні”:
То вясна з нябеснай сіні
Сонейка даслала промні –
Ледзяшы з імі гамоняць
І худзеюць на вачах,
Асядаюць у ручаях,
Потым параю ад глебы
Паднімаюцца да неба.
У ледзяной сваёй душы,
Пэўна, мараць ледзяшы
На наступны год без страху
Прычапіцца зноў да дахаў.

ххх

Алеська вывучыў рэкламы,
Што бачыў на тэлеэкране:
“Ленор”, і “Альпінгольд”, і “Дося”…
Ну , як яму без іх жылося?
І нават ноччу”Джонсанс бэбі”
Не зблытае ён, з чым не трэба.
Алеська скажа, дзе танней
Набыць цукеркі і алей,
Хто прайграў з разгромным лікам
Ці вылецеў з футбольнай лігі.
Запомніў хлопец нумары
Усіх іншамарак на двары,
І ўсіх знаёмых тэлефоны
Ён выдасць без запінкі, умомант…
Табліцу ж множання, дальбог,
Ніяк ён вывучыць не мог.


Святлана Кандратовіч

Назоўнае

Лета. Дзіўная пара.
Казка. Непаўторнасць.
Поўдзень. Далеч і гара.
Стойкасць. Непакорнасць.

Існаванне. Непакой.
Высі і падзенні.
Песня. Радасць. Супакой.
Аптымізм. Памкненні.

Незваротнае жыццё.
Неўміручасць слова.
Боль расстання. Небыццё.
Думка-прапанова.

Беражлівасць. Цеплыня.
Сутнасць. Разуменне.
Мары. Прыгажосць. Зямля.
Чысціня. Сумленне.

Ніна Кавальчук

ххх

Не марыла жанчына пра багацце,
А лад вяла сярод таго, што мела,
І верыла: галоўнае ў хаце –
Любоў і згода, мір душы і цела.

Старалася не траціць часу марна
Яна й тады, калі была нядужай,
І служкаю зрабілася звычайнай
На пабягушках у дзяцей і мужа.

Была вясёлай, гаварлівай, шумнай –
Зрабілася нячутнай шэрай мышкай.
І паўсядзённай мітусні той тлумнай,
І злых папрокаў ёй хапіла з лішкам.

Патухла радасць у вачах жанчыны,
Ды гэтага ў сям’і не заўважаюць:
Няма жадання адшукаць прычыны,
Паслуг жа болей ад яе чакаюць.

Няма ўсім справы, што ў яе на сэрцы,
Самім жа ім і хораша, і ўтульна,
Іх эгаізм развіўся ў поўнай мерцы –
Не чутна слоў “каханая”, ”матуля”.

Не марыла жанчына пра багацце,
А пра пяшчоту марыла, спагаду.
Сабе самой чужою стала ў хаце,
Сама з сабою не знаходзіць ладу.

Ніна Таўтын

Восень

Восень зноў свае чары прынесла,
У пазалоце бярозавы гай.
Не гучыць больш птушыная песня,
Зноў мы лету гаворым – бывай!

Гусі ў вырай ляцяць чарадою,
Развітальна махаюць крылом.
Прыляцяць яны ранняй вясною,
Калі сонца пакліча цяплом.

Хмары неба гусцей закрываюць,
Сыпле кроплямі дожджык густы,
І вятры над палямі лятаюць,
З дрэў зрываюць убор залаты.

Жоўты ліст на зямлю ападае,
З іх дыван накрывае зямлю.
У халады ён яе сагравае.
Восень, восень, цябе я люблю.

Сяргей Блінкоўскі

Яно не згарае…

Сонца ўжо над зямлёю не ўзыдзе.
Шчасце ў душу маю болей не прыйдзе.
Цемра навокал прастор ахінае.
Зорка ў нябёсах, між тым,памірае,
Ейны ўздых праз стагоддзі ляціць –
Нібы агеньчык у высях трымціць.
Гарачае ззянне. Холадам вее,
Надзея ў сэрцы нібыта мярцвее.
Сонца кахання душу не сагрэе –
Яно ўжо памерла, як тая надзея.

Промень халодны з даляў даносіць –
Вецер нясе і так хораша просіць:
– Ты мне павер, што каханне жывое.
Яно не згарае… Надалей ўсё тое,
Што ты у марах жадаў і што бачыў, –
Вечна жывое, ты гэта не страціў.
Ранак надыдзе – і зноў яно ўзыдзе,
З сэрца ўжо болей ніколі не сыдзе!
Душу сагрэе цяплом і пяшчотай,
Кожную жылку працьме асалодай!
Тут ты спазнаеш яго глыбіню:
Сутнасць кахання, яго цеплыню.
Гэта нібыта сусвет зразумець,
Яго адчуваць і ўсім сэрцам трымцець…

Ала Мірзаліева

ххх

Прыгрэўся на стале асенні ранак
Жаданай міскай, збанам малака.
Блінцом гарачым да густой смятаны
У асалодзе цягнецца рука.

Матуля завіхаецца ля печы,
Патэльні дно казычуць вугалькі.
Гатуецца сняданак для малечы
Узмахамі налоўчанай рукі.

І сёння, калі часам свет дарослых
Мяне ў мінулае вяртае зноў,
Я ўспамінаю водар гэтых простых
І незвычайных матчыных бліноў.

Ад іх дзяцінствам і спакоем вее.
Я памятаю іх і смак, і пах,
Пяку бліны. Не, гэткіх я не ўмею.
Сакрэт, няйнакш, у матчыных руках.

Гергий Толин

ххх

Нам сияют звёзды свысока,
снова мы оторваны от дома…
Служба журналиста нелегка
и порой не каждому знакома.
Много вёрст приходится пройти,
да ещё с улыбкою при этом,
Чтобы повстречаться на пути
с интересным жизненным сюжетом.

Газета, наш «Ганцевичский час»,
источник правдивых событий,
Такой остаётся сейчас, такой
злободневной и быть ей!
Газета, наш компас земной,
людям правду разносит по свету,
Давайте же вместе со мной
поддержим родную газету!

Если бюрократ чиновник вас
на лопатки обе вдруг разложит,
То газета «Ганцевичский час»
защитит и в жизни вам поможет.
Потеплеет на душе слегка –
вот такие в жизни мы ребята.
Грозные отхлынут облака,
и обиды спрячутся куда-то.

Александра Монахова

Живу тобой

Он меня – «маленькой девочкой», «ласковым солнышком»…
Руки целует, прядь убирает со лба.
Рядом со мной только лишь мой – до самого донышка,
А я слепа.

Он мне о том, что любит без меры меня, сумасшедшую,
И в доказательство раз в неделю приносит цветы.
А я, когда злюсь на него, посылаю к чертям или к лешему,
Ведь он – не ты.

Он мне серьезно и руку, и сердце, признания страстные,
Я же о счастье его Бога порой молю.
Но наши взгляды направлены в стороны разные –
Я его не люблю.

Даже не знаю, как судьбы потом наши сложатся:
Может быть, ЗАГС, а может – прощание, боль…
Возможно, потом исцелюсь, но пока без тебя «неможется»…
Живу тобой…

Людмила Володько

ххх

Не хочу терять своей надежды,
Капельку несбывшейся мечты,
Где на жизненной дороге персонажем
Выступаешь, ангел мой, лишь ты.

Буду о тебе мечтать, как прежде,
Часто в одиночестве своем
И любить тебя так нежно-нежно,
Будто мы опять с тобой вдвоем.

Фото твое к сердцу прижимая,
Буду улыбаться и молчать,
Что дано мне, тихо принимая.
Буду твое имя повторять.

Я люблю тебя с безбрежной силой
И не знаю, чувство с чем сравнить.
Просто помни об одном, любимый:
Без тебя мне будет трудно жить!

Вячеслав Нестерук

Осенняя краса

Осенние задумчивые дни,
Люблю я ваши дивные мгновенья,
После трудов уснувшие селенья,
Далёкие вечерние огни.

Пока бессилен месяц листопад,
Не ходит он с метлой по саду.
Луч солнца стал ему преградой,
Зима не примеряет свой наряд.

Горят под солнцем листья клёнов,
С улыбкой смотрят небеса.
Кругом, как в сказке, чудеса.
Недавно мир был весь зелёным.

Осенних дней прощальная краса –
Подарок нежности влюблённым.

Усіх тых, хто жадае прыняць удзел у падрыхтоўцы літаратурнай старонкі “Пралеска”, просім дасылаць свае творы на адрас: г. Ганцавічы, аддзяленне сувязі-2, а/с15 або вул. Заводская, 16, кв. 33.

Из рубрики