Пралеска (верасень)
Паважаныя чытачы “Пралескі”! Мы з задавальненнем дзелімся з вамі навіной: у апошнім Літаратурным альманаху Жырандоля Брэсцкага абласнога аддзялення беларускіх пісьменнікаў надрукаваны творы Святланы Локтыш, Аляксея Галаскока, Ніны Кавальчук, Соф’і Зялёнкі і Георгія Толіна. На старонках Жырандолі Алесь Каско так адазваўся пра нашу літаратурную дзейнасць: ” Пры падтрымцы супрацоўнікаў незалежнай газеты «Ганцавіцкі час» плёнам агульных намаганняў у 2012 годзе стаў паэтычны зборнік ”Пралескавы край», у якім змешчаны вершы паўтара дзясятка мясцовых аўтараў”. Мы працягваем знаёміць вас з вершамі ўдзельнікаў нашай старонкі.
Владимир Бабулин
Костры юности
Как часто в жизни так бывало:
Чуть человек продрогнет на ветру –
К костру чужому подойдёт и малость
Погреет кисти одубевших рук.
Об этом знали мы порою и читали,
Но даже с детских самых ранних пор
Всегда и всюду мы предпочитали
Свой собственный раскладывать костёр
Раскладывали – лишь рука смогла бы! –
И в сильный дождь, и на ветру.
И нам приятно было, если слабый,
Озябший друг шёл к нашему костру.
Ровесники мои давно уже папаши.
Мне нравится, что и до сей поры
В пути, как прежде, разжигаем наши,
Из юности пришедшие костры.
Аляксей Галаскок
ххх
Восенню рэчка маўкліва бяжыць,
З дрэваў лістота спадае.
Як састарэеш, так хочацца жыць…
Толькі вось час не чакае.
Голас слабее, і слова дрыжыць –
З вуснаў ледзь чутна спадае.
Як састарэеш, так хочацца жыць…
Позірк жа ціха згасае.
Ночка даўжэй ужо ў вокны глядзіць,
Быццам кагосьці шукае.
Як састарэеш, так хочацца жыць…
Памяць жа хмарай знікае.
Плуг саржавелы ў адрыне ляжыць —
Сіл на яго не хапае.
Як састарэеш, так хочацца жыць…
У сне голас бацькі вітае…
Ліст на галіне апошні дрыжыць,
Хуткі свой век дажывае.
Як састарэеш, так хочацца жыць –
Вечным жыццё не бывае…
Валянціна Тарановіч
ххх
Часіны тыя ў памяці ўсплываюць:
Бацькі капаюць бульбу ў полі,
З бульбянішча кастры вакол палаюць,
Мы, драбяза, бульбу носім ў прыполе.
Яе кідаем у вуголле пасівелае,
Дзе яна смажыцца ў попеле гарачым.
А калі яна дойдзе, стане “спелаю”,
Дык мы частуемся ласункам смачным.
Мурзатыя ад попелу і сажы,
Шчаслівымі сябе мы адчувалі:
Не елі ў той час смачнейшай ежы
За тую, што сабе прыгатавалі.
Прыходзяць часта ўспаміны
Пра тую бульбу на пруточках сала,
Якое на агні сквірчала,
У памяці той восені карціны.
Святлана Локтыш
ххх
Мне гэты момант многае сказаў.
Я раптам трапіла ў былое адзіноцтва,
І сіратлівы сум душу скаваў —
Напомніў аб адрынутым прароцтве.
Калі світанак шчасця не прынёс,
Не варта цешыцца ілюзіяй пра вечар.
Давер-зярнятка так і не прарос,
Прыгнечаны неразумелым нечым.
Я зноў пясчынка, што шпурляе прэч
Бот кірзавы блюзнерскага былога.
Хоць болей вінавата насамрэч —
Цяпер сябе судзіць не ў сілах строга.
Бо гэты момант…
Мне б па-бабску ўзвыць…
Мінулае ні сцерці, ні забыць…
Ала Мірзаліева
ххх
Душа — разваліна Калізея —
Гіперзастыўшая ў кансервацыі,
Прымае форму нямой прастрацыі
І статус велічнага музея.
Спачатку ў роздуме, затым у роспачы:
Ці будзе ў ёй дзесьці там патрэба?
І толькі сіне ўсміхнецца неба
Не расказаўшы нічога просячым.
І (nota bene) да Калізея
(Ці да душы, што застыла ў вечнасці):
Падзей ты сведка ці сам падзея
Ў заканамернасці ўсіх супярэчнасцей?
Ніна Кавальчук
Поўня
Гадзіннік б’е. Сярэдзіна ўжо ночы.
У хаце ўсё відаць, нібы ўдзень.
Глядзіць мне поўня праз акно ў вочы,
Кранае твар святла яго прамень.
Чамусь не спіцца гэтай ноччу белай.
Я небам заварожаная зноў.
Любуюся: там зорачкі нясмела
Мігцяць, згараюць, успыхваюць наноў.
І думкі, як абрыўкі сноў, мільгаюць,
Мо да нябёс сплываюць дні, гады?
Напэўна, таму зоркі й патухаюць,
Што вабіць поўні нас святло заўжды.
Ніна Таўтын
Беларусь
Беларусь, дарагая старонка,
Як люблю я прасторы твае!
Дзе ў садзе вясною так звонка
Салавей сваю песню пяе,
Дзе ласкавае сонейка свеціць
І рамонкі ў полі цвітуць.
Беларусь, ты адзіная ў свеце,
Тут цудоўныя людзі жывуць.
Тут калосіцца жыта густое,
Зацвітае блакітны лянок,
А дзяўчаты ў полі вясною
Зноў плятуць з першых кветак вянок.
Хай чаромхавы водар духмяны
Напаўняе сабой цішыню
І раса серабрыстая ўранні
Ападае з лістоў на зямлю.
Зноў смяюцца шчаслівыя дзеці
Ды вясёлыя песні пяюць.
І няма прыгажэйшай у свеце,
Чым Радзіма мая – Беларусь.
Надежда Ефименко
ххх
Мы с тобою не встретились просто,
Просто осень гуляла в соснах,
Она наши следы размывала,
Что друг друга искать будем, знала.
От следов оставались лужи.
Лес продрогший стоял простуженный
Зачихали, закашляли ветки,
Голоса конспирируя метко.
Я звала тебя с плачем сквозь годы,
А они уплывали, как воды.
Заблудившись, нашёл ты другую –
К ней пускай тебя осень ревнует.
Я пошла по тропинкам в память,
Там меня мои мысли не ранят.
Вячеслав Нестерук
Беларусь
Цветут сады, Шумят берёзы…
Я не стремлюсь в далёкие края.
В полесском уголке все женщины, как розы.
И среди них росла одна – моя.
Родная Беларусь, ты даришь нежность взору,
С тобой легко, с тобой я всё могу.
Не затерялся я в твоих просторах,
Тебя в сыновьем сердце берегу.
Я много пережил и много передумал,
Однако не расстался с юною мечтой.
Твой лес люблю, дружу с зелёным шумом,
С твоей озёрною спокойною красой.
Сегодня модно уезжать в другие земли
И показать себя продвинутым, крутым.
А я такое не приемлю:
Без Родины не станешь молодым.
Усіх тых, хто жадае прыняць удзел у падрыхтоўцы літаратурнай старонкі “Пралеска”, просім дасылаць свае творы на адрас: г. Ганцавічы, аддзяленне сувязі-2, а/с-15 або вул. Заводская, 16, кв. 33.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.