Пралеска (чэрвень)
Вітаем вас, паважаныя чытачы! Сённяшняя літаратурная старонка, здаецца, прасякнута яркімі фарбамі лета. Нашы паэты пішуць пра неспадзяванага госця – зялёнага коніка, навальніцу ў полі, лясы роднай старонкі... І мы разам з імі ўдыхаем пахі чаромхі-нявесты, сенажаці, грыбоў...
Надежда Ефименко
От огня плачет снег,
От обиды – душа,
Коль родной человек
Продал за два гроша.
Плачет снег в пустоте
От ночного костра,
Мы с тобою не те,
Что любили вчера.
Мы как те мотыльки
На огне обожглись,
Крыльев нет-угольки,
И закрыта нам высь.
Нам с тобой по земле
Можно только ходить,
Нам уже не взлететь,
Нам уже не парить.
А любовь-это свет
И полёт в высоте.
Только нет нас там нет
Есть лишь свет в пустоте…
Ала Мірзаліева
Стыне дзень у абдымках суровых анёлаў,
Ні цяпла, ні спагады яго не чакай.
Толькі дзесьці акордам чужой баркаролы
Прытаіўся ў зіме абляпіхавы рай.
Парушаючы строгасць графічнай прасторы,
Напаўняючы душу пяшчотным цяплом,
Зледзянелае вецце бурштынам узораў
Ціха радуе вока ў снягах за акном.
* * *
Адчынены вокны.
Прыглушаны пах вечаровы
Запоўніў няспешна
Прастору пакоя.
Патупалі з пашы каровы
Знаёмаю сцежкай.
Цікуючы ежу, крылаты начны паляўнічы
Зашоргаў у лісці;
І на падаконне штось скокнула шпарка надзвычай,
Шукаючы выйсця.
Зялёны, вясёлы, ён мне спадабаўся адразу –
Рухавы той конік.
Бы дзень пераводзячы ў нейкую іншую фазу,
Зарыпаў гармонік.
І госць мой нязваны, пагойсаўшы на падаконні, –
Скок мне ў далоні!..
Святлана Локтыш
Памалюся…
Паліцы памяці асвоіў павучок,
Даўно забыты ліпеньскія ліўні.
Зіма ў прыроды і ў адносін як урок:
Чаму наканавана быць – спасцігне.
Пасланнікі дабра, пакут, мы ўсе
На небасхіле Вечнасці – імгненне.
Адтлеем, адпалаем пакрысе:
Хто з гонарам, хто страціўшы сумленне.
За тых, хто выстаіць, калі жыццё – на злом,
За тых, хто не спужаецца, не схлусіць,
І за праціўніка – каб не дружыў са злом,
Перад іконай шчыра памалюся,
І за цябе – што ахінуў цяплом…
Алексей Голоскок
Встреча
Труба походная нам затрубила “сбор” —
На зов её расправили мы плечи,
Преградам всем земным наперекор,
Как птицы, прилетим на нашу встречу.
Поверку проведём по старым спискам.
Кого не будет, скажут пусть друзья:
“Не смог”, ”Не стало”, ”Будет, уже близко”,
А за себя ответят громко: “Я!”
Вновь убедимся — стало меньше нас:
Нежданно тенями ребята улетели,
Живым нам в неизведанный “запас”
Оставив здесь награды и шинели.
Помянем их звенящей тишиной,
Водкой в стакане и краюхой хлеба.
Пусть будет им приветлив мир иной
И звёзды их не гаснут долго в небе.
Мы за столом споём былые песни,
Расскажем, кто как в это время жил,
Судьбу попросим: «Рано в поднебесье,
Дай нам здоровья, дай немного сил».
При раcставаньи будет много слов,
Объятья крепкие и обещания,
Что мы, конечно, соберёмся вновь,
Не испугают годы нас и расстояния.
Георгий Толин
Как-то утром к водопою
Вышли стройные олени.
Перед ними всё живое
Становилось на колени.
Вдруг сорвался к небу ворон,
Рёв, как гром, раздался бычий —
По тропе метнулись волки
За отставшею добычей.
Шерсть кусками полетела,
Кровь с землёй перетопталась,
И растерзанное тело
Под сосной лежать осталось.
Но животные не люди.
Я в жестокость их не верю,
Ведь животные – не люди,
Но беда, коль люди – звери.
Валянціна Тарановіч
Навальніца сустрэла мяне ў полі —
Па плячах б’юць кропелькі дажджу.
Не чакала я такое долі,
Ды па пожні басанож іду.
Коле ногі, у сэрцы ные стрэмка…
Боль такі ці вынесу спаўна,
А старыя людзі кажуць ёмка:
«З Богам будзеш – значыць, не адна!»
Толькі б выстаяць, не ўпасці і не здацца,
Непахіснай быць той боль перамагчы.
Навальніцы трэба не баяцца –
Хай яе баяцца крумкачы.
Кацярына Татарыновіч
Лясам Ганцаўшчыны
Прыгожая, зялёная, лясістая.
Чароўная, гасцінная зямля,
Балотамі і рэчкай апавітая
Ты, Ганцаўшчына любая мая.
Нас лес гадуе, корміць змалку дзён.
Ён і сусед нам, і скарбонка лекаў.
Ляснога харчу, кветак, зёлак ён
Ніколі не шкадуе чалавеку.
Ля Борак лес стары і маладняк,
Вавёркі ў лесе тым грызуць арэшкі.
Каля Хатыніч жа ў пасадках так
Гараць рыжкі, ірдзеюць сыраежкі!
За Сукачом яшчэ й цяпер дрымучы лес
Частуе ўсіх чарніцамі, брусніцамі.
Ёсць сосны і бярозы да нябёс,
Прыемна пахне багуном, дурніцамі.
Стары магутны лес, яловы і багаты,
У ваколіцах Раздзялавіч ляжыць.
Там кожны пень і ствол грыбамі барадаты,
І людзям добра там, прывольна жыць.
Да Вострава вядзе зялёны шлях.
Тут асаблівы гонар лесу даны:
Паэт вялікі, любы наш пясняр
Міхась Рудкоўскі спачывае з землякамі.
Жыві, наш лес, аберагай зямлю,
Звіні птушыным гоманам вясною.
Квітней, наш добры сябар, і прашу:
Мацуй ты нашы душы дабрынёю.
Вячеслав Нестерук
Погас в окне последний луч,
И ночь крылом накрыла сёла.
Сребристый месяц смотрит из-за туч,
Какой-то утомлённый, невесёлый.
Туман за церковью клубится,
В нём утонули тополя.
На листьях их роса искрится,
Уснула, как дитя, земля.
Неспешно ходит тишина,
Засов не скрипнет на калитке.
Черёмухе-невесте не до сна:
Красуется в белеющей накидке.
Но вот рассвет – в огне восток,
Лучами солнца всё залито.
Земля закончила виток,
Страница дня нам вновь открыта.
Ніна Кавальчук
Застыла прырода ў чаканні
Халоднай і снежнай зімы.
У восеньскім сумным маўчанні
Тугу адчуваем і мы.
Вясною жыццё ажывае.
Нас радуе зноў хараство.
І яркім, квітнеючым маем
Напоўняцца сэрцы цяплом.
Нас радуе звонкае лета,
Чарніцы, грыбы, сенажаць.
Жытнёвы прыгожы палетак,
У сініх валошках мяжа.
І вось гаспадыняю – восень,
Прырода ў чаканні ізноў.
Далоў пазалоту і просінь –
Свой круг пачынае наноў.
Ад думкі на сэрцы тужліва,
Бягуць нашы дні і гады
То весела і зіхатліва,
То поўныя смутку, нуды.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.