Пралеска (красавік)

Спазнілася вясна і дадала людзям больш клопату, чым заўсёды. Доўга чакалі сяляне цёплага надвор’я, каб кінуць зерне у глебу. Пчолам ужо хочацца паляцець за салодкім нектарам. Пакуль што май не спяшаецца хмяліць пахам бела-ружовых садоў, але да многіх паэтаў прыйшло натхненне, і паліліся пяшчотныя радкі на паперу. На нашай старонцы з’явіліся імёны новых паэтаў, з вершамі якіх мы вас пазнаёмім.

Уладзімір Несцер

Красавік

Яшчэ мароз па шыбах вокнаў дзынкае,
А пад бярозай зазвінеў раўчук.
І красавік захрыбусцеў ільдзінкамі,
Бы ахмялелы ад вясны хлапчук.

Страляюць почкі, быццам катапульты,
Пасля зімовага абуджаныя сну.
Бярозкі на зялёных парашутах
Спускаюцца ў блакітную вясну.

Гарэзныя шпакі лятаюць куляй,
Галінкі калыхаюць, будзяць сад.
Спяваюць так, каб іх усе пачулі –
І песні іх плывуць за далягляд,

Так хочацца з вясёлым трактарыстам
Ураз рвануць за ручку пускача,
Абняць прастор абмыты і празрысты,
Пісаць барозны на зямлі пачаць.

Звон весны

Вслушайся, сегодня по-иному
Шепчут ветки клёнов и берёз.
Слышен звон, весёлый и знакомый,
Звон весны, который март принёс.

Мокрая луна на ветках дремлет,
Кажется: глаза на миг закрой –
И она опустится на землю,
До неё дотянешся рукой.

Мартовский сырой и зябкий ветер
Запах звёзд оттаявших принёс.
Приходи, послушаем мы вместе
Звон весны у клёнов и берёз.

Аляксей Галаскок

Абеліск

Тут, на Палессі, дзе жыта кусціцца,
Побач з таполяй стаіць абеліск.
Сэрцу матулі старэнькай не спіцца,
Птушкай трапеча, да сына ляціць.

Ветрам ляцела, шукала хвілінку,
Каб наглядзецца, як след, на цябе.
Дзе твая, родны, прапала сцяжынка?
Хто запыніў, не пусціў да мяне?

Сумнымі сталі,сынок, твае вочы,
Ў горы няўцешным застылі яны.
Я ўсё чакаю цябе днём і ноччу,
З першага ранку праклятай вайны.

Звон над зямлёю плыве вечаровы,
З неба па хмарах спускаецца ўніз.
Плача матуля пад шум тапалёвы,
У горы маўкліва стаіць абеліск.

Ніна Кавальчук

Калі сэрца агорне адчай,
Свет паблякне ў вачах навакольны.
Адно слова тваё: «Выбачай» –
І на сэрцы спакойна і вольна.

Калі выйсця, здаецца, няма
І трывога трымае ў палоне,
“Не хвалюйся, – сказаў бы, – дарма” –
І адступіць трывогі бяздонне.

Калі змрочных пачуццяў сувой
Адпусціць прымушае зноў рукі,
Мне вярнуў бы пяшчотай спакой –
І жыццё пацякло б без прынукі.

Калі б нават і страціў давер
Ці папрокам пакрыўдзіў балюча,
Папрасіў бы: “Яшчэ раз павер” –
Боль зрабіўся б зусім не пякучым.

…Твая постаць мільгнула ў акне,
Паміж намі расчынены дзверы.
Ты паверыць не просіш мяне,
Сам сабе, пэўна, болей не верыш.

Святлана Локтыш

Ізноў зазелянеў, зацвінькаў май —
Кахання час, надзей і дум высокіх.
Не, не чакай мяне ты, не чакай,
Чарговы год абрыдлай адзіноты.

Лёс, не шкадуй усмешак – хоць пазыч!
Даволі ўжо расстанняў і чаканняў,
Пакліч у шчасце, радасна пакліч,
Шырокі шлях сапраўднага кахання.

І я пакрочу ў край святых пакут
Без роспытаў дарэмных, без сумненняў.
І што мне той людскі няправы суд,
Чаго баяцца служак царства ценяў?!

Няхай зіхціць пачуццяў небасхіл
Палітрай каляровай непаўторнай.
І будзе верыцца – з апошніх сіл! –
Не ў існаванне, а ў жыццё. Па поўнай!

Надежда Ефименко

Тихо падают листья
На застуженный пол.
Ты мне больше не снишься:
Ну, ушёл, так ушёл…
Жаль, что счастья не вышло —
Надо жечь дневники:
Знают слишком о многом
И могут предать.
Я чиста перед Богом,
Да и что мне скрывать?
Страшно просто, что память,
Приоткрыв мой засов,
Снова будет тиранить
Молча долго без слов.
Что же, счастья не вышло…
Жгу свои дневники,
А к сиреневой выси
Из костра мотыльки
Улетают отчаянно
И хотят уберечь
Наши тайны случайные
И тепло наших встреч.

Софья Зелёнко

Если б птицей я была,
Крылья бы имела,
С земли в небо поднялась бы,
К тебе прилетела.

Робко клювиком в окно
Твоё постучала.
Не было б, я всё равно
Тебя ожидала.

Посидела б у окошка,
Песню тихо спела,
Успокоилась немножко,
Назад полетела,

Там, в краю чужом, далёком
Нету места для меня.
Я там будто ненароком,
Не родная, не твоя…

На чужбину нет дороги,
И обратно нет пути.
Тяжкий крест моей тревоги
Мне одной не пронести.

Валерий Корнеевец

Заревом закат пылает.
Созерцаю сквозь окно,
Как луч солнца превращает
Тучи в красное вино.

Я хотел бы в одночасье
То вино из туч испить,
Захмелеть, поверить в счастье,
Жизнь ещё сильней любить.

Ніна Таўтын

Беларусь

Беларусь, дарагая старонка,
Як люблю я прасторы твае,
Дзе вясною ў садзе так звонка
Салавей сваю песню пяе.
Дзе ласкавае сонейка свеціць
І рамонкі ў полі цвітуць.
Беларусь, ты адзіная ў свеце,
Тут цудоўныя людзі жывуць.
Тут калосіцца жыта густое,
Зацвітае блакітны лянок,
А дзяўчаты у полі вясною
Плятуць з кветак прыгожы вянок.
Хай чаромхавы водар духмяны,
Абдымае вясной цішыню,
І раса серабрыстая ўранні
Ападае з лістоў на зямлю,
Зноў смяюцца шчаслівыя дзеці
Ды вясёлыя песні пяюць.
Мне няма прыгажэйшай у свеце,
Чым радзіма мая — Беларусь.

Сергей Щербинин

Что сегодня в миру происходит подчас,
Я порою осмыслить не в силах.
Кругом зависть и лесть, лицемерие, страх
Да дешёвая спесь суетливых.
Мало честных людей, их почти не сыскать,
В этом хаосе зла и разврата.
Знаю выход один, на кого уповать —
В том не раз убедился когда-то.
С тем живу и теперь, пусть порой и грешу.
Но вины я своей не скрываю,
Потому я прощенья и нынче прошу
И на милость
Его уповаю.

Валянціна Тарановіч

На прадвесні

Снег тугі яшчэ на дарогах
І сонца праменні слабыя,
А гукаў вясны ўжо многа,
Яны, мне здаецца, жывыя.
Трымцяць ціха ў чорных галінах,
Прыкіданых покрывам белым.
Бярозы і сосны, яліны
Танчаць павольна, нясмела.
Капяжы на снезе са стрэхаў
Спяваюць у рытме вясновым,
Іх песні разносяцца рэхам,
Мелодыяй радаснай, новай.
Па небе гуляюць аблокі,
Бы чоўны па сінім моры.
Вясны чуваць подых здалёку,
Ёй ужо не хапае прастору.

***

Усіх тых, хто жадае прыняць удзел у падрыхтоўцы літаратурнай старонкі “Пралеска”, просім дасылаць свае творы на адрас: г. Ганцавічы, аддзяленне сувязі-2, а/с-15 або вул. Заводская, 16, кв. 33, Аляксею Галаскоку.

Из рубрики