Пралеска пад рэдакцыяй Аляксея Галаскока

З болю народа, з ягоных надзей, Як любоў і сумленне свету, Як носьбіты вольных і светлых ідэй, З зямлі прарастаюць паэты. Ларыса Генiюш

Фото: Аляксей Галаскок, паэт, натхняльнік і стваральнік паэтычнай рубрыкі "Пралеска" ў газеце "Ганцавіцкі час".

Ніяк зіма не хоча развітвацца з намі. Прыцісне крыху марозам, насыпле чыстага белага снегу, напалохае завеямі. Але ж чуваць подыхі вясны. Павесялелі людзі, вар’яцеюць каты, ажывіліся птушкі. Кола жыцця круціцца, як яму і наканавана. Удзельнікі літаратурнай старонкі прысвячаюць свае вершы тэме кахання.

Владимир БАБУЛИН

Незнакомке
Уделите внимание мне —
Рядом со мной присядьте.
Я сегодня Вас видел во сне
В вашем лёгоньком шёлковом платье.

Только снова Вы мимо прошли!
Я остался в тени незамеченным,
Но щепотку счастливой земли
Поднял там, где прошли вы вечером!

Аляксей ГАЛАСКОК

Адлятаюць гады нашы ў вырай,
Кожна ночка пакуль што люляе.
Прызнаюся ад сэрца: шчыра,
Як раней, я цябе кахаю…

Твае вочы — мае васількі,
Валасы твае — спелае жыта
Не шкадуй нам, Збавіцель, дзянькі:
Як лічыць — дык не многа пражыта.

Вельмі хочацца праўнукаў убачыць,
А ў іх кропелькі нашай крыві,
Юбілей не адзін твой адзначыць.
Дык жыві, мая зорка, жыві!

Ганцаўчанка
Устае з усмешкай ранкам
І спявае ля пліты,
Нагатуе ганцаўчанка
На дзень ежы, смакаты.

Ручнікі ў яе, фіранкі
Розным колерам гараць –
Гэта наша ганцаўчанка
Так умее вышываць.

Як паспеюць журавіны,
Ганцаўчанку не ўтрымаць,
Бо за іх яна машыну
хоча любаму прыдбаць.

Не знайсці нідзе жанчыны,
Здольнай з ёю параўнацца,
Вось чаму хочуць мужчыны
З ганцаўчанкай павянчацца.

І вяргіняй, і пралескай,
Кожным ранкам расквітай.
Беларусь нашу, край палескі,
Ганцаўчаначка, услаўляй.

Вячеслав НЕСТЕРУК

Хотелось бы с тобою быть на “ты”
И видеться
Не только у порога,
Желать, чтоб ровною
Была твоя дорога,
И светлыми,
Весенними – мечты,
Пусть обойдут тебя
Невзгоды и тревога,
Не будет в жизни
Глупой суеты.

Святлана ЛОКТЫШ

Ціха навокал.
За шыбамі вокнаў —
Бэзавы сум на блакітных палотнах.
Ціха навокал.

Спеў салаўіны
Скаціўся з галіны
І на паперу знакам чарнільным.
Спеў салаўіны!

Музыка рыфмы,
Фантазія рытма
Не паддаюцца нудзе алгарытмаў.
Музыка рыфмы…

Вершы як дзеці:
Шануеш іх, песціш,
Нават нязграбныя – лепшыя ў свеце.
Вершы як дзеці.

Ніна КАВАЛЬЧУК

Так не глядзі
Лаўлю ізноў я позірк твой аднойчы,
Ды ў сэрцы месца для цябе няма,
То быў у юнацтве эпізод звычайны,
Які дасюль ты не забыў дарма.

Не ведаю, хто болей вінаваты,
Ды толькі склаўся лёс у нас такі,
Ішоў так доўга да маёй ты хаты,
А трэба было сцежкай, напрасткі.

Цябе ўжо мае вокны не сагрэюць,
З каханым шлях жыццёвы я дзялю,
Ды вусны пры сустрэчы зноў нямеюць,
“Ты не глядзі”, – у думках я малю.

Няўжо пакут сумлення мне жадаеш?
Але ж віны не адчуваю я,
Ідуць гады, на іх ты не зважаеш,
Забыўшыся, што я ўжо не твая.

Лариса РОМАШКА

Сон
Мне приснилась зима и вьюга,
В этом холоде мы вдвоём
Так пытались спасти друг друга,
Согреваясь своим теплом.

Согреваясь одним дыханьем,
Жаром чувств, теплотою тел,
Снег же падал, как будто этим
Сблизить нас он с тобою хотел.

Я твои отпускаю руки,
А так хочется их держать,
И сквозь вой сумасшедшей вьюги
Слышу голос: «Не умирать!»

В подсознании понимаю:
Мне себя уже не спасти.
Закрывая глаза руками,
Я шепчу тебе: «Отпусти»!

В пропасть падаю содрогаясь,
Рвётся тело на части моё,
И вдруг, медленно просыпаясь,
Вижу рядом лицо твоё.

Сон проходит, и я понимаю,
Как же здорово вместе быть,
Целовать, обнимать руками,
С каждым днём всё сильней любить.

И мне страшно представить даже,
Что друг друга теряют любя.
Умирает, наверно, каждый
Убивая внутри себя.

Так давай же беречь мгновенья,
Те, дала что обоим судьба,
Каждый день и без сожаленья
Повторять: «Я люблю тебя».

Валянціна ТАРАНОВІЧ

Тваё імя
Тваё імя ў маіх надзённых справах,
У марах, снах, ля зорак, на зямлі.
Ляціць у свет, вяртаецца ў травы,
Зярнятамі лажыцца ў раллі.

І прарастае веснавой парою,
Растком зялёным прагне да цяпла.
Я з ім заўсёды прачынаюся з зарою,
А без яго б на свеце не жыла.

Тваё імя — вясёлка ў паднябессі,
Званочак-кветка – яе берагу.
Тваё імя гучыць ласкавай песняй,
Я без яго жыць доўга не магу.

Калі са мною побач ты,
О, як жа я шчаслівая тады!
Любы, мяне каханне акрыляе,
Яго цяпло і грэе,і натхняе.

Таццяна КУРЛОВІЧ

Да цябе прыйду сягоння ўночы
Поглядам сагрэю стан душы,
Ты ж, мой любы, калі хочаш,
Пра каханне мне сваё скажы.

Сваім сэрцам я тады адчую,
Што каханні нашы – спарышы.
Асалоду гэту незямную,
Зноў падзелім у начной цішы.

Абаўю рукамі твае плечы,
Шчасце з тваіх вуснаў прыгублю,
Пасля гэтай радаснай сустрэчы,
Пакланюся, абдыму зямлю.

Сергей ЩЕРБИНИН

Любимой
Ни на миг позабыть о тебе не могу,
Что бы в жизни моей ни случилось.
Для тебя я любовь всей душой берегу,
Ты мне снова сегодня приснилась.

***

Поздравляю тебя, мама родная.
Что могу я тебе пожелать?
Долгих лет и, конечно, здоровья,
С верой в Бога по жизни шагать.

Пусть хранят тебя ангелы свыше,
Стороной все невзгоды пройдут,
Я надеюсь, что скоро увижу
Тебя в церкви, где псалмы поют.

Марыя КОСЦIКАВА

Маме
Пяшчотна гладзіш галаву мне ты,
Ласкава ў вочы ціха зазіраеш.
Матуля, светлых мараў тых,
Я знаю, ты даўно чакаеш.

Пяцёра нас. Мы вырасцем усе
І ўсё цяпло, што нам дарыла па часцінцы,
Табе мы вернем пакрысе –
Ты вер сваёй малой дзяўчынцы.

Юрий САВЕНЯ

С праздником!
Подруги наши, жены, мамы –
Мы любим вас везде, всегда!
Без вас и отдых на Багамах
Не состоится никогда.

Бывает мерзким настроенье,
Или не клеятся дела –
Ваш нежный взгляд даст ускоренье,
И жизнь по-новой потекла.

Вы – вдохновенье для поэта,
И музыканту как аккорд.
Весною расцветёте, летом
Вы восхищаете народ.

Ирина, Валентина и Венера,
А также Юлия и Натали –
Мужчин вы окрыляйте верой.
И больше ласки и любви!

Пусть праздник будет вам веселый,
Чтоб жить хотелось много лет!
И в городах, и в малых селах –
Примите пламенный привет.

А также наши поздравленья,
Цветы сегодня в вашу честь!
И скромное стихотворенье –
Спасибо Вам, что вы на свете есть!

Из рубрики