Пралеска (студзень)
З болю народа, з ягоных надзей, Як любоў і сумленне свету, Як носьбіты вольных і светлых ідэй, З зямлі прарастаюць паэты. Ларыса Генiюш
Зіма, сцюжа, завеі. Добра прысесці на канапу і, калі ёсць вольны час, перагарнуць старонкі кнігі. Прапануем вам пазнаёміцца з новымі вершамі ганцавіцкіх паэтаў, удзельнікаў нашай літаратурнай старонкі “Пралеска”.
Владимир БАБУЛИН
Хорошие советы
Новь правил знай. Тогда рули!
Машина пусть летит, как птица!
Но отъезжая, в “Жигули”
Залей бензин, а не в себя “Крыницу”.
***
Сосед Иван купил себе машину,
Построил во дворе себе гараж.
То подвезёт Марусю к магазину,
То на базар, то загорать на пляж…
А настроенье у жены всё хуже,
Автомобиль уже совсем не мил.
Всё возишь, — резко бросит мужу,
А ведь когда-то на руках носил!
***
В Хотыничах лихо по перекрёстку
На “Вольво” ехал знатный скандалист.
Он протаранил конную повозку,
В его машину въехал скутерист.
В больнице экспертиза состоялась.
Там выяснились странные дела:
Ведь из троих, в итоге оказалось,
Лишь только лошадь трезвою была…
Аляксей ГАЛАСКОК
ххх
Незвычайны край палескі гэты,
Бо калі лічыць, дык можна збіцца —
Столькі ў нас умельцаў і паэтаў,
Нам якімі трэба ганарыцца.
***
Нітачкі тонкія і каляровыя
Дружаць з іголкай здаўна.
Не наглядзецца на кветкі вясновыя.
Пах іх чуваць з палатна.
(Вышыванка)
Пруцік лазовы ў спрытных руках
З братам сваім уладкаваўся,
Кошык з узорам на белых баках
Лёгкім, прыгожым удаўся.
(Лазапляценне)
З саломы, падобнай бурштыну,
Птушка-шчасце ў руках ажыла.
Частку сэрца свайго жанчына,
Не шкадуючы ёй, аддала.
(Вырабы з саломкі)
З гліны збанок круглабокі
Вылепіў важны ганчар:
Помняць нястомныя рукі
Дзедам пакінуты дар.
(Ганчарства)
Кросны ляскочуць: жанчына стараецца
Выткаць прыгожы ручнік.
Пеўнікі сонцу на ім усміхаюцца.
Хмаркам вядуць пералік.
(Ткацтва)
Возьмеш у рукі, глядзіш і не верыш:
Як гэта можна зрабіць?
Быццам жывая, з кавалкаў паперы
Вішня ля плота стаіць.
(Папяровыя вырабы)
Святлана ЛОКТЫШ
ххх
Шэры золак з’еў тугі прамень,
Шэры, змрочны дзень памацаў дахі.
Дзень за днём хапае за каршэнь
Шэрая нуда.
Падбітым птахам
Сіліцца ўзняцца мой настрой.
І ляціць у бессань думак рой,
І здзіўляе непакой размахам.
Шэры дождж адправіць у лістапад.
Дні гартаюць каляндар няспешна
З думкамі маімі неўпапад.
Можа, белы колер будзе лепшым?
Колер адкрыцця і чысціні,
Аркуша і свежай прасціны…
Як даўно мяне не будзяць вершы!
Вячеслав НЕСТЕРУК
Дорог для выбора бывает много
Дорог для выбора бывает много,
Одна твоя тебе дана из них.
Мудрец сказал: «Любви дорога
Надёжнее и лучше всех других».
Трудна, заманчива дорога эта.
Сумей по ней с достоинством пройти.
Взяв ношу, поклянись её нести
До своего последнего рассвета.
Пока мы любим, сердце будет биться,
Не устрашится никаких забот.
И нежность юности не пропадёт,
Душа успеет счастьем насладиться.
Запомни: от подаренных твоих щедрот
Любовь любимой также не умрёт.
Ніна КАВАЛЬЧУК
Скразнякі
ххх
На вятры-халады шлях жыццёвы багаты.
Ды з гадамі жаданняў маіх не адняць:
Прыхінуцца да мамы, пабегчы да таты
І ласкава бабулю з дзядулем абняць.
Так было ўсё проста ў маленстве далёкім:
Мо пакрыўдзіць хто часам, мо дзе забаліць
Ці на дом зададуць нам задачы-ўрокі, –
Знойдзем хутка, хто зможа праблемы рашыць.
І было так спакойна, надзейна, трывала
За бацькамі, дзядамі падвойнай сцяной…
Ападала лістота, зіма замятала.
Мы жылі ўсе шчасліва сям’ёю адной.
Толькі раптам працяў, апаліў холад цела.
Разгубілася ў думках: адкуль гэта дзьме?
Азірнулася: столькі гадоў праляцела –
І адна засталася сцяна, а не дзве.
Вецер нашага лёсу віхурыць на волі.
А ў душы без радзімых людзей скразнякі.
Без бабуль і дзядуль —іх няма ўжо болей…
Слава Богу, жывуць хоць старыя бацькі.
І жахліва ад думкі: наверсе ўсё рэшана,
І апошняй надзейнай сцяне не ўстаяць.
Пройме сэрца скразняк, вечным болем замешаны.
Як жа хочацца тую сцяну ўтрымаць!
Хоць няўмольны наш час і жыцця рух бясконцы,
Быць апорай вучыліся мы ў бацькоў.
Нарадзіліся нашы ўнукі пад сонцам —
Быць для іх нам сцяной ад ліхіх скразнякоў.
На гады шлях жыцця мой багаты,
Ды ранейшых жаданняў маіх не адняць:
Прыхінуцца б да мамы, пабегчы да таты
І дзядулю з бабуляй ласкава абняць.
Юрий САВЕНЯ
Защитникам
За суетою дней мы забываем,
Что праздники мужские есть у нас,
Кто танк водил, другой его «дырявил»,
А гордость у кого-то за спецназ.
Пылила, говорят,всегда пехота,
Десантники гасили купола,
Хватало тягот – помнить неохота:
Армейская не сладкой жизнь была.
С таёжных точек запускал ракеты,
А также с космодрома Байконур.
Армейский друг, как поживаешь, где ты?
Присесть бы мне с тобой на перекур.
Романтика подводных погружений,
Факт этот подтвердит мой брат,
Девятый вал и качка наслаждений
Вволю (О плохом не говорят…).
Каждый почти из нас носил погоны
И своей жизнью рисковал не раз.
Отдавших жизни вспомните сегодня —
Налейте рюмки!
С праздником всех вас!
Лариса РОМАШКО
ххх
Уходят люди безвозвратно
За полосу земных миров.
Их не вернуть уже обратно.
Лишь остаётся горечь слов.
Лишь остаётся боль утраты
В душе у близких и родных.
И нету в этом виноватых
Закон такой — один для всех.
Жалеешь, плачешь, обещаешь,
Что не забудешь никогда,
Но время в памяти стирает
Черты лица, их имена.
Цените, люди, жизнь свою,
Она дана нам всем от Бога,
Но как бы ни хотел продлить её,
У каждого своя длина дороги.
Валянціна ТАРАНОВІЧ
Родная мова
Ты прабач, мая родная мова,
Што не стала ад роду асновай,
Што цябе іншы раз забывала,
Мову рускую больш ужывала.
Мала хто на табе вёў гаворку.
Ты павер, мне ад гэтага горка.
Цісне боль у грудзях маіх грэшных,
Што не стала заступніцай урэшце.
Столькі слоў мілагучных згубіла!
А ў іх быў і розум, і сіла.
Цяпер часта мне іх не хапае,
Часам сэрца маё замірае.
Я сягоння ўжо зразумела:
Без цябе як душы няма ў целе
Яна Богам нам дадзена, людзі!
Хай заўжды неўміручаю будзе.
Кожны з нас хай па кроплі збірае
Словы матчыны,словы святыя,
І нашчадкаў сваіх навучае,
Каб не згінула мова Айчыны.
Анна КОХНОВИЧ
Зима
Снежным вальсом зима закружила,
Мягким пухом на землю легла.
А потом рассердилась, завыла,
Вихрем бешеным вдруг понеслась.
И зловещие ветры запели,
Разбудили вокруг тишину.
Словно шапки деревья одели,
У мороза застыли в плену.
Не узреть красок радуги лета,
Отдыхает под снегом земля.
Бриллиантовым цветом холодным
Заблестели на солнце поля.
Лишь замёрзшие кисти рябины,
Что прижались друг к дружке плотней,
От прилетевшей стайки снегириной,
Зажглись внезапной россыпью огней.
Усіх тых, хто жадае прыняць удзел у падрыхтоўцы літаратурнай старонкі “Пралеска”, просім дасылаць свае творы на адрас: г. Ганцавічы, аддзяленне сувязі-2, а/с-15 або вул. Заводская, 16, кв. 33, Аляксею Галаскоку.
Лiтаратурную старонку падрыхтавау Аляксей ГАЛАСКОК
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.