Пралеска (снежань)
З болю народа, з ягоных надзей,Як любоў і сумленне свету,Як носьбіты вольных і светлых ідэй,З зямлі прарастаюць паэты.Ларыса ГенiюшПалохалі нас завеі, прыціскалі маразы. Нехта чакаў канца свету. Дзякуй Богу мы жывыя, працягвае жыць наша “Пралеска”, і мы запрашаем чытачоў пазнаёміцца з новымі творамі нашых мясцовых паэтаў.
Владимир БАБУЛИН
Разговор с сельским экономистом
Поднимайся! Ты же птаха ранняя,
Временем умеешь дорожить.
Вновь наряды, праздники, собрания,
Так ты жил, так будешь дальше жить.
И свиданья будут между сменами,
Если ты по-прежнему влюблён,
Никакими в жизни переменами
Никогда не будешь удивлён.
И поля, и площади, и здания,
Всё, как прежде, будешь узнавать,
Только жить начнёшь ты с опозданием,
От других же будешь отставать.
Но часы – за труд вчерашний премия,
Будут здесь, конечно, ни при чём.
В чём секрет? Тебе не хватит времени,
Если ты не будешь увлечён
Новым планом. Всё, что было сделано,
Всё останется на старом рубеже.
А вчера задуманное, смелое
Нынче старым кажется уже.
С ритмом жизни робкому не справиться,
Так смелей вступай за время в бой.
Это – не указ, декрет, не здравица,
Это – разговор с самим собой.
Аляксей ГАЛАСКОК
У прымах
Цяжка жыць у прымах, людзі,
Немагчыма й расказаць,
Толькі сонца пеўня будзіць,
Прымаку трэба ўставаць –
Крычыць цешча: “Ну й гультай,
Я даўно ўжо ўстала,
Ідзі бульбу абганяй,
Калі любіш сала!”
Я ў адказ ёй: “Добра, мама,
Забяру саху адно”.
Сам у хлеў, а там схавана
Яшчэ з вечара віно.
Конь ў аглоблях, я на возе,
Салавей недзе пяе.
Пляшку каўтану ў дарозе
І ніхто не “дастае”.
***
Бульба вырасла б на славу,
Буракі бы танкі,
Каб піла цешча не каву –
Віно з зяцем ранкам!
Святлана ЛОКТЫШ
Непазбежнасць
Развітанне. І што ж, гэта слёзы ці дождж?
Дождж няспынны, нястрымны, упарты.
Непазбежнасць віны, ад гаючай маны,
непазбежнасць кахання і здрады.
Непазбежнасць пакут,
Нібы жудасны спрут, абвівае спакуса адчаю.
Так бывае. Спакой пакідае парой,
Толькі марыць аб ім. Так бывае.
Аксаміцісты змрок так каварна, знарок
Прыглушае разважнасці голас.
Толькі лёс – не паяц, ён дае гэты шанц,
каб ізноў азірнуцца наўкола.
Развітанне. І што ж гэта слёзы ці дождж?
І па-новаму… круціцца кола.
Вячеслав НЕСТЕРУК
Три баловня, три сына…
Зима, снега, привычная картина.
У матушки-зимы три баловня, три сына:
Декабрь, январь, потом февраль,
В народе прозванный, как месяц-враль.
Декабрь ещё не славится морозом,
Но сушит землю, вытирает слёзы,
Он ёлку ставит людям в Новый год
И в праздник радует подвыпивший народ.
Февраль чудит, людей дурачит:
То солнце спрячет, то озябшую луну,
Метелью воет, то дождём заплачет,
То рощу бурей свалит не одну.
Он с гриппом дружит “А” и “Б”,
Заботится об их изменчивой судьбе.
Не любим мы его невнятный календарь…
Так есть теперь, так было встарь.
Ты знаешь, месяц хлипкий, снеговей,
Власти твоей-то двадцать восемь дней.
Тебе на память дети “бабу” лепят,
Ей жить недолго – солнце ярко светит.
Ніна КАВАЛЬЧУК
Мова роднай хаты
Лупцавалі не раз беларуса – скарыся!
І турмою палохалі пан і паняты.
Толькі лепей застацца без волі і хаты,
Чым ад мовы свае адрачыся.
А над намі цяпер бізун пана не свішча.
Толькі з мовы сваёй робім мы папялішча…
На каго крыўдаваць і вініць каго будзем,
Калі матчыну песню мы страцім, забудзем?
Супраць рускае мовы нічога не маю,
Галаву перад ёю я нізка схіляю.
Але ёсць на зямлі край да болю любімы,
Толькі ў ім па-сапраўднаму будзеш шчаслівы,
Дык, скажыце чаму ў гарадах беларускіх
Большасць надпісаў-шыльдаў па-руску?
Быццам роднае мовы зусім там не маюць,
Як замежную ў школах яе вывучаюць.
Калі чэсна, то толькі ў мясцінах вясковых
Чуем мы мілагучную родную мову…
Але едуць ў горад вучыцца дзяўчаты
І з сабой не бяруць мову роднае хаты.
Бо прызналі яны: не прыстыжна, не модна
Везці ўМінск яе, Віцебск, у Брэст альбо Гродна.
У вучылішчах, школах, у садзіках новых,
Не пачуеце вы свае роднае мовы.
Бо, усхваляючы любы свой край беларускі,
Усе пішуць, чытаюць чамусьці па-руску.
Мова родная ўсім нібы падчаркай стала,
Быццам людзям яе шчырых слоў не хапала.
…Калі крылаў няма – не ўзляціць увысь бусел,
Калі мовы няма – няма нас, беларусаў.
Юрась САВЕНЯ
Зимний пейзаж
Как алмазы, снежинки сверкают
В лунном свете, в сплеске фонаря.
Трещат заборы. Поджимает,
Дед Мороз постарался не зря.
И давно погостить прилетели
Здесь помягче, да корма добыть,
Птицы с Севера – свиристели,
Зиму-зимушку как пережить?..
Над домами стоит дым трубою,
Дед в тулупе трусит за водой.
В сонном царстве застыли зимою
Лес и речка. Блаженный покой…
Угольки…
Как всегда, я с трепетным волненьем
Соберу дорожный свой баул:
Сало, мёд и баночки варенья:
Чтоб потом не ахать – “караул!”
Хоть привык, но в сердце что-то ёкнет –
Погрустнели у жены глаза…
Ты молись: а вдруг мотор заглохнет?…
Не волнуйся по-пустому, зря.
Знаю, будет долгим зимний вечер,
В печке угольки одна побьёш,
Но тем радостнее будет наша встреча.
Если любишь, если очень ждёшь.
Ала МІРЗАЛІЕВА
ххх
Я думала – толькі лісце,
А гэта ўжо падаў снег.
Хтось неба
дзяружку высцебаў
І кідае на мяне
Ільдзінкі
арнаментаваныя,
Прыкрыўшы
пажоўкласць дзён,
Знітоўваючы старанна асенне-зімовы сон.
***
Кастрычнік
Заезджанае слова,
Наэлектрызаванае
Барвовым вар’яцтвам сцягоў
Эпохі выраджэння
Напаўразмытымі фантомамі
Алавяных салдацікаў.
Дрэмлюць бабулькі
На лаўках.
Усмоктваючы
Маршчыністай скурай
І гумовымі ботамі
Апошнія выявы
Асенняга сальта мартале.
Павукі пераязджаюць
На тонкіх ліпкіх трамвайчыках
На новае месца службы.
Бабіна лета.
Ларыса РАМАШКА
Люблю я родную зямлю
Люблю прачнуцца раніцою
Пад спеў чароўны салаўя.
І назіраць, як над ракою
Тумана сцелецца “змяя”.
Прабегчыся хутка да лесу,
А там – душа, адпачывай!
Ні шуму, стуку, ані трэску,
Нібыта ты трапляеш у рай.
Стаяць бялюткія бярозкі,
Паклоны б’юць мне да зямлі
Галінкі іх, бы тыя коскі,
Што не паспелі заплясці.
Далей мясціначка з дубамі,
Такія ўсе прыгажуны.
Паляна ўсыпана грыбамі,
Якіх яшчэ на паднялі.
І толькі зрэдку птушка крыллем
Парушыць гэту цішыню.
Эх, па сакрэту я скажу вам:
Люблю я родную зямлю!
***
Жадаючыя прыняць удзел у падрыхтоўцы літаратурнай старонкі “Пралеска”, дасылайце свае творы па адрасе: г. Ганцавічы, аддзяленне сувязі-2, а/с-15 ці Заводская, 16, кв. 33, Аляксею Галаскоку.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.