Пралеска (лістапад)

Канчаткова прыйшла гаспадыня-восень.Задрыжалі ад першых халадоў дрэвы, выпаў першы снег. Больш клопату відаць на тварах людзей. Але жыццё працягваецца. І прыхільнікаў паэзіі мы запрашаем на нашу  чарговую літаратурную старонку.

Уладзімір БАБУЛІН

Моё счастье

Кем я числю себя? Пешеходом планеты.
Что ищу на дорогах? Правдивое слово.
Я вхожу в города, и в леса, и в рассветы,
Вижу мир обветшалый и пленительно новый.

Знаю встречи добро, знаю боль расставаний
С теми, кто на планете мне воистину братья.
Но ревнива дорога – моё мирозданье,
И просторы теснее любого объятья.

Ненасытная осень ждёт давно уж поклона,
Разметав половодьем багровое пламя.
Обожжённый листок с обнажённого клёна,
Словно вестник тревоги, летит над полями.

Но над осенью алчной, над тоской верещащей
Подымается сердце, обнажённое ими,
Чтоб увидеть весну там, за лесом, за чащей,
Чтоб ещё раз назвать её светлое имя.

Вижу вечное солнце над вечною нивой.
Вижу голое дерево снова цветущим.
Оттого свою участь считаю счастливой,
Что мой нынешний день породнила с грядущим.

Аляксей ГАЛАСКОК

ххх

Сёння восень на маім двары,
А на скронях нечаканы іней,
Адлятаюць даўнія сябры
Безгалосым незваротным клінам.

Ноч са мною стала сябраваць—
Не магу заплюшчыць доўга вочы,
Успаміны не даюць мне спаць,
Маё сэрца сцішыцца не хоча.

Марамі лячу я ў маладосць,
Думкамі – назад, у сваю хату:
Тут цяпер я не жаданы госць—
Гаспадар былы, дзівакаваты.

Хата перароблена даўно
На свой лад чарговымі жыльцамі.
Памянялі нават і акно
На верандзе, устаўленае намі.

Засталася толькі наша брама
Ды яшчэ цалейшыя кашы,
Каля плоту сіраціна-камень—
Вартавым адвечным на мяжы

Восень засыпае на двары
Жоўтым лісцем тое, што збылося.
Свецяць сумам зверху ліхтары,
Успаміны ноч люляе-носіць.

Ніна КАВАЛЬЧУК

Не пакіньце мяне, словы

Ноч. Ды толькі заснуць не магу,
І чамусьці не пішацца зноўку.
У свайго я натхнення ў даўгу
І таму рушу з ім у вандроўку.

Дзе вы, словы патрэбныя ўсе?
Вам насустрач згубіла дарогу.
І стамляюся я пакрысе,
Адчуваю самоту, знямогу.

Зноў душу агарнуў мне адчай,
Пазайздросціла тым, хто не піша.
Спяць спакойна. Прашу, выбачай,
Божа. Ты за пэзію вышай.

Можа, талент дарэмна мне даў.
Можа, іншай якой прызначаўся?
Бо чаму — хоць мяне ты абраў,
Кожны верш мне так цяжка даваўся?

Можа, іх мне не трэба пісаць,
А чужыя чытаць лепей вершы?
Даць знямоглай душы памаўчаць
І забыць іх — апошні і першы.

Божа, што я кажу, выбачай.
Хай настрой не праходзіць вясновы,
Бо цяжэйшы агорне адчай,
Калі раптам не вернуцца словы.

 

Юрась САВЕНЯ

Паэтычныя сцяжынкі

Мяне цягнула ў гэтыя мясціны,
Хоць і падспудна, але нейкі сэнс
Ёсць ва ўзорчата-бялюткай павуціне,
Што ўпрыгожвае асенні лес.

Я не дайшоў яшчэ да Запрапасці,
Але ўжо геній Коласа шаптаў:
“Шмат намаганняў трэба вам прыкласці,
Калі паэзіі складаны шлях абраў”.

ххх

Можа, гэта дадзена прыродай,
Крышку дару дасылае Бог.
Мовай матчынай смялей валодай,
Каб нашчадкам расказаць ты змог

Пра азёры сінія і нівы,
І шумлівы Машукоўскі бор,
Пра рачулак чыстых бег імклівы,
Слуцкіх паясоў дзівосны ўзор.

Хай галосяць Коласа дубы,
Клёкат бусла душу абуджае.
Прыязжайце, госьцікі, сюды —
Люба ў палескім нашым краі.

Ганна ЗАЛЕСКАЯ

ххх

Внушает ужас мне самоубийца,
Который на судьбу свою восстал,
Из сердца душу — раненую птицу
На растерзанье дьяволу отдал.

Не выдержав тяжёлых испытаний,
Суровых будней круговерти дней
Обрёк он душу на великие страданья
И муки ада уготовил ей.

Ему бы душу исцелить молитвой,
И ею свою душу напоить
Встречая жизни трудности с улыбкой
Надеждой, Верой и с желаньем жить.

Святлана ЛОКТЫШ

ххх

Сёння я паверу ў цуды.
Гэтак дзіўна пахне бэз!
Праз прамежак часу буду
Ці з табою, а ці — без…

А пакуль…
Пакуль блукаем
На паўкроку ад граху.
Пагалубім-пакахаем
Ці ўсім сэрцам,
ці — крыху…

І дарэмна зноў не спіцца
З-за хвалюючых падзей:
Нашы мары-чараўніцы
Могуць збыцца,
могуць — не…

Ала МІРЗАЛІЕВА

ххх

Адмыты дажджамі апошнімі, нібы
Эцюд акварэльны, руды лістапад
Дрыготкімі пальцамі стукае ў шыбы
І сыпле стракатасцю слоў неўпапад.

Халодны, празрысты, апошняе лісце
Схаваўшы між пасмаў зрыжэлай травы,
Ён прагне цяпла і, шукаючы выйсце,
Імкнецца змяніць свій дрэс-код векавы.

…На вуліцу выйду, пад ліпамі сяду.
Схілю да шурпатых ствалоў галаву,
Шапну цёплых некалькі слоў лістападу
І імем сапраўдным яго назаву.

Ларыса РАМАШКА

Сыночку

Я люблю назіраць за табою:
Як расцеш, набіраешся сіл.
Як бярэш ужо цацкі рукою,
Здэцца, ужо і пабег, каб пусціў.

Вось заснуў і настолькі лагодна
Усміхаешся нейкаму ў сне.
Кажуць праўду, што дзеці падобны
На анёлаў у белым сукне.

Я цябе абдыму, расцалую
Ручкі, ножкі і вочкі твае,
Усё на свеце табе падарую,
Ты ж надзея і свет для мяне.

Глянь, у ночку дзянёк адыходзіць
Супакойваю зноўку сябе:
Ранак светлы мяне ўлагодзіць,
Усміхнецца, сынок, і табе.

Ганна КАХНОВІЧ

ххх

А дзе былі, вы, родныя сыны,
Калі ваш бацька родны паміраў
Ў апошні шлях чаму не правялі
Ці бачылі хоць, хто яго хаваў?
Ці чулі словы развітальныя яго,
Ці бачылі вы вочы, поўныя адчаю,
Не адчувалі й рук яго апошняе цяпло,
Бо вы іх да сябе не прыціскалі.
Праз гэта гора кожны пройдзе з нас —
Жыццё не вечнае ў свеце.
Як цяжка мне было ў той час казаць:
“Жывуць далёка – не прыедуць дзеці.”
І толькі ўжо, як прабягуць гады,
Калі жыццё над вамі створыць чары,
І вы, сыны, спазнаеце тады
Чаму бацькоў старэюць хутка твары…

Георгій ТОЛІН

Оставляй автограф на небе, березка,
Белоснежной веткой-рукой,
Тетка осень малюет пейзаж свой неброский,
Навевая и грусть, и покой.

Ветер теплый еще после летнего зноя
Поцелуем срывает листву,
И порхает она, и кружит надо мною,
И тихонько ложится в траву.

Вячаслаў НЕСЦЯРУК

Светлане Локтыш

В путь иду туманной ранью…

Загрустила осень в тихих долах,
Растеряла одеяние — цветы земли.
Но багрец рябин в полесских сёлах
Манит взгляд прохожего вдали.

В путь иду открытый взору,
Ветер шевелит озябшие кусты,
Ржавый лист метёт по косогору,
Обнажая глины мокрые пласты.

Хоть иду один туманной ранью
И душа моя грустит слегка,
Буду слушать песню, как ни странно,
О весне, что слишком далека.

Эта песня про мою и про твою удачу
И про годы, что в селе прожил…
Над своей потерей больше не заплачу,
Здесь я женщину красивую любил…

Из рубрики