400 балаў «выбіў» выпускнік з Ганцавіч з 400 магчымых і ўвайшоў у склад рэкардсменаў
Выпускнік гімназіі г. Ганцавічы Раман Кандраценя па выніках уступнай кампаніі 2023 года набраў 400 максімальных балаў. Раман меў атэстат са 100 баламі і на 100 балаў задаў цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і матэматыцы. І "сотку" атрымаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы.
Фото: Раман Кандраценя, выпускнік гімназіі г. Ганцавічы набраў 400 балаў па выніках уступнай кампаніі 2023г. Фота :https://t.me/gancevichi_rik
Як раней паведамляла прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі, у Беларусі да 2023 годы максімальных выніку ў гісторыі ўступных кампаній дасягалі толькі тры выпускніцы. У 2022 годзе рэкардсменкай стала абітурыентка з Ліды Анастасія Більдзь, зараз дзяўчына – студэнтка БДУІР.
У 2021 годзе 400 балаў атрымала абітурыентка з Жодзіна Анастасія Савасцёнак, якая зараз вучыцца на факультэце міжнародных адносін у БДУ. А ў 2018-м максімальны вынік паказала Анастасія Жаўнерык, якая паступала з Пінска і таксама стала студэнткай ФМА БДУ.
Сёлета рэкандсменаў дабавілася адразу некалькі. Абітурыентка з Ліды Паліна Дычак набрала максімальна магчымыя 400 балаў у гэтай уступнай кампаніі.

Аб гэтым паведамілі БелТА у прэс-службе Міністэрства адукацыі. Дзяўчына скончыла школу з залатым медалём і з аднымі «дзясяткамі» у атэстаце. А па 100 балаў Паліна Дычак набрала на ЦЭ па рускай мове і хіміі і ЦТ па біялогіі. Паліна плануе свой лёс звязаць з прафесіяй урача. Збіраецца паступаць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на на лячэбны факультэт. У гэтым годзе гэтую вышэйшую медыцынскую ўстанову скончыў яе брат.
Першым і “адзіным хлопцам” у гісторыі ўступнай кампаніі Беларусі толькі сёлета стаў жыхар Наваполацка Марк Мацкевіч. Юнак набраў максімальныя балы на ЦТ па рускай мове і матэматыцы. Таксама ў яго вышэйшы бал у атэстаце і аўтаматычная «сотка» па фізіцы — у Марка дыплом рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце.

– Па кожным прадмеце я рыхтаваўся разам са школьнымі настаўнікамі і самастойна, рэпетытараў у мяне ніколі не было, — распавёў рэкардсмен. – адказаў Марк Мацкевіч.
Марк марыць стаць праграмістам. Хлопец плануе паступіць на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі ў БДУ, напісала студэнтка журфака БГУ Ульяна Кушнерава.
Аднак Марк Мацкевіч, які далучыўся да кампаніі дзяўчат-рэкардсменак, набраўшых 400 балаў у гэтам і мінулых гадах, нядоўга быў «адзіным хлопцам» сярод таленавітых і разумных беларускіх дзяўчат. Сёлета гэты «тытул» адабралі выпускнікі з Полацка Віцебскай вобласці і Ганцавіч Брэсцкай вобласці. Адпаведна Дзяніс Кагукін і Раман Кандраценя, якія набралі па 400 балаў паправілі, так мовіць, баланс гендэрнай роўнасці рэкардсменаў.
Спачатку да рэкардсменаў далучыўся 400-бальнік Дзяніс Кагукін. Навучэнец Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны сёлета атрымаў па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па беларускай мове і матэматыцы.

Як пераможцу заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы юнаку пры паступленні на профільную спецыяльнасць таксама будзе залічана 100 балаў. Столькі ж складае сярэдні бал атэстата, памножаны на дзесяць. У выніку роўна 400 балаў, піша «Настаўніцкая газета».
На пытанне, кім Дзяніс сябе бачыць у будучыні, ён адказаў:
— Насамрэч, яшчэ дакладна не вызначыўся. Пераходзячы ў старшыя класы, я цвёрда вырашыў, што вучыцца далей буду ў Беларусі. А вось з выбарам універсітэта складана, у кожным ёсць свае перавагі. Хутчэй за ўсё, маёй альма-матар стане БДУІР, бо цікавіць праграмная інжынерыя. Але і фізікай хацеў бы працягнуць займацца, асабліва эксперыментальнай.
Можа, атрымаецца знайсці нешта новае і карыснае ў ходзе даследаванняў на стыку розных навук або развівацца ў напрамку інфармацыйных тэхналогій, стварыць значны для грамадства праграмны прадукт. Час пакажа.
Сярод выпускнікоў, якія набралі максімальныя 400 балаў ва ўступнай кампаніі 2-23 года з Беларусі таксама і выпускніца Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Мілена Васько. Дзяўчына атрымала па 100 балаў на цэнтралізаваным экзамене па рускай мове і хіміі, а таксама 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі.

Як піша сайт sb.by, Мілена Васько ў 10 класе адклала амаль усе свае хобі і засяродзілася на вучобе. Па словах дзяўчыны, дапамаглі ў падрыхтоўцы настаўніка біялогіі Таццяна Тур, Святлана Кудравец, рускай мовы Таццяна Чарняк і хіміі Ядвіга Салохава. І, канешне, фінансава і маральна падтрымалі бацькі – куплялі неабходныя для падрыхтоўкі кнігі, дапаможнікі.
– Трэба знайсці цікавасць да свайго прадмета, матываваць сябе спецыяльнасцю, але пра адпачынак таксама нельга забываць, — сказала Мілена. — Свой вольны час старалася надаваць профільным прадметам, але не ў шкоду сну – патрэбныя сілы для вывучэння матэрыялу.
Падаваць дакументы выпускніца плануе ў БДМУ на стаматалагічны факультэт. Схільнасць да прафесіі лекара ў яе з’явілася з 9 класа, падабалася ўсё, што звязана з медыцынай.
Чарговая выдатніца, якая набрала 400 балаў – Вольга Друшчыц. Выпускніца Старасельскай СШ Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці закончыла школу з залатым медалём. І вось яна, напэўна, пакуль адзіная рэкардсменка з вёскі. У вёсцы сапраўды гэтым можна ганарыцца.

Дзяўчына здавала два цэнтралізаваныя экзамены – па беларускай мове і гісторыі Беларусі. Атрымала за кожны іспыт найвышэйшы бал. Таксама абітурыентка здала ЦТ па грамадазнаўстве на 100 балаў. Атэстат Вольгі канешне з сярэдняй адзнакай 10,0. Паступаць Вольга збіраецца ў БДУКі на культуролага.
Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2023 па беларускай1 і рускай мовах
ЦТ па беларускай мове здавалі больш за 3 тысячы чалавек. Не з’явіліся на тэсціраванне 272 чалавекі. 100 балаў атрымалі 16 абітурыентаў, што прыкладна складае 0,5 працэнта ад агульнай колькасці. ЦЭ па беларускай мове напісалі 11 533 чалавекі: 11 512 у асноўны дзень і 21 у рэзервовы. 100 балаў набралі 413 абітурыентаў, а гэта прыкладна 3,6 працэнта. Сумарна 100 балаў на ЦЭ і ЦТ па беларускай мове атрымалі 429 чалавек.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове планавалі напісаць каля 12 тысяч абітурыентаў па ўсёй краіне. Не з’явіліся 960 абітурыентаў, а два чалавекі былі выдалены з выпрабавання за пранесеныя мабільныя тэлефоны. 100 балаў атрымалі 49 абітурыентаў, гэта прыкладна 0,45 працэнта.
ЦЭ па рускай напісалі 41 882 абітурыента: 41 781 у асноўны дзень і 101 у рэзервовы. 100 балаў у выніку атрымалі 484 чалавекі, што прыкладна складае 1,2%. Сумарна 100 балаў за ЦЭ і ЦТ па рускай набралі 533 абітурыенты.
Матэматыка, біялогія, грамадазнаўства, кітайская мова і іншыя
Экзамен па грамадазнаўстве прайшоў без парушэнняў. На тэсціраванне не з’явіўся 401 абітурыент. 100 балаў атрымалі 86 абітурыентаў. На ЦТ па матэматыцы зарэгістраваліся 10676 абітурыентаў. 100 балаў набралі 157 удзельнікаў.
На цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі зарэгістравалася 8 112 абітурыентаў. На 100 балаў напісалі 36 чалавек. ЦТ па англійскай мове планавалі пісаць 12 819 абітурыентаў. На тэсціраванне па французскай мове зарэгістраваліся 225 чалавек, па нямецкай — 1144, іспанскую здаюць 60 чалавек, кітайскую — 22 абітурыенты.
На 100 балаў іспыты напісалі 140 абітурыентаў, 117 з іх па англійскай мове, 12 — па нямецкай, 8 — па французскай, 1 — па іспанскай, а таксама ўпершыню 2 — па кітайскай мове. На ЦТ па хіміі было зарэгістравана 5565 абітурыентаў, з іх 833 чалавекі да аўдыторый здачы ЦТ не дайшлі. Выдаленых за парушэнні не было. Прыняць удзел у ЦТ па фізіцы плануюць 14 049 абітурыентаў.
На цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі зарэгістраваліся 8 127 абітурыентаў, на тэсціраванне па геаграфіі — 498. Здаць ЦТ па сусветнай гісторыі планавалі 586 чалавек. Пры гэтым 106 з іх да аўдыторый так і не дайшлі.
Сертыфікаты ЦТ можна будзе атрымаць з 14 ліпеня 2023 года ў пункце, у якім абітурыенты праходзілі ЦТ. Неабходна мець дакумента, які сведчыць асобу, а таксама дакумента аб адукацыі (атэстат або дыплом каледжа) і пропуск з адзнакай «Тэставанне прайшоў».
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.