Ганцавіцкай бібліятэка стала лепшай у Брэсцкай вобласці
Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава сярод гарадскіх бібліятэк заняла 1-е месца ў намінацыі «За падтрымку i развіццё чытання».
Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава сярод гарадскіх бібліятэк заняла першае месца ў абласным конкурсе. / Фото: З архіва "ГЧ".
Навіна аб перамозе прыйшла з Брэсцкай абласной бібліятэкі ў апошнія дні сакавіка. Бібліятэку ўзнагародзілі Дыпломам першай ступені за шматгранную і актыўную дзейнасць па прыцягненню да чытання i распрацоўку праекта па папулярызацыі творчасці лтаратараў-землякоў «Літаратурны краязнаўчы чэлендж».
Менавіта гэты праект і паспрыяў перамозе ў абласным туры рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
“Мы ўдзячны ўсім, хто дачыніўся да дадзенага праекта і асабліва чытачам, чыя актыўнасць па чытанню твораў нашых літаратараў і змяшчэнню водгукаў у сацыяльных сетках дапамагла нам дасягнуць станоўчых вынікаў”, – пракаментавалі ў ВК бібліятэкары сваю ўзнагароду.
Праект «Літаратурны краязнаўчы чэлендж», які быў распачаты ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ў мінулым годзе, працягваецца і сёлета. Актыўным чытачам супрацоўнікі бібліятэкі абяцаюць падарункі. Знаёмцеся з умовамі і ўдзельнічайце ў чэленджы.

Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит