Бібліятэкар з Чудзіна кнігі носіць на дом і чытае «ГЧ»
Пра сябе і сваю працу Алена Хандрыка распавяла журналістам, калі тыя завіталі да яе ва ўстанову падчас камандыроўкі ў Чудзін.
Алена Хандрыка працуе ў бібліятэке больш за пяць год. Яна любіць сваю працу і для гэтага нават паступіла вучыцца завочна на першы курс каледжа мастацтваў у Магілёў.
Жанчына мае двух сыноў, якіх выхоўвае сама. Старэйшы Андрэй ходзіць у сёмы клас, малодшы – Міхаіл у чацвёрты. Жыццё ў вёске вымагае сваіх падыходаў да ўсяго. Да пачатку “кароны” Алена трымала гаспадарку.
У яе былі парасяты, куры, качкі. Цяпер гэтага няма. Жанчына кажа, што на ўсё трэба рукі і сілы, а ў магазінах усяго хапае.
У бібліятэку ходзяць людзі рознага ўзросту. У дзень, па словах бібліятэкара, гэта прыкладна 15 чалавек – дзяцей і дарослых. Хтосьці прыходзіць пагартаць часопісы, падшыўкі газет, а хтосьці ўзяць новую кнігу.
Калі журналісты “ГЧ” былі ў бібліятэцы, з наведвальнікаў не заўважылі нікога. Ці то быў абедзенны час, ці школьнікі яшчэ былі на занятках.
“Цяпер бяруць больш сучасных пісьменнікаў. Штосьці прапаноўваю сама. Бяруць і нашых беларускіх аўтараў. Чытаюць і Нобелеўскую лаўрыатку Святлану Алексіевіч, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча. У лютым гэтага года адзначаецца 100-летні юбілей Івана Мележа. Дык школьнікі прыходзяць і за яго творамі”, – кажа Алена Хандрыка.
Новыя паступленні ў бібліятэке бываюць нярэдка. Па словах Алены Пятроўны, добрых кніг у яе не бракуе. Мерапрыемтсваў у сувязі з каранавіруснай сітуацыяй амаль не праводзіцца.
Для сталых людзей існуе паслуга – кніга на дом. Бібліятэкар, каб прынесці кнігі, звычайна абходзіць усю вёску.
Таксама Алена Пятроўна выконвае шэраг платных паслуг. Каля камп’ютэра вісіць прэйскурант цэн на ксеракопіі. Ва ўстанову чакаецца паступленне каляровага прынтэра.
«Ганцавіцкага часа» ва ўстанове няма, як і ў іншых бібліятэках раёна. Але Алена Пятроўна заходзіць на сайт «ГЧ» і чытае навіны. Прызнаецца, што не ўсё падабаецца, але «ГЧ» паважае.
“У бібліятэку рэгулярна прыходзяць чатыры газеты і некалькі часопісаў у асноўным для пенсіянераў. Чытаюць пра народныя сродкі лячэння, карысныя парады. Я рада наведвальнікам. Жадаю, каб людзі ішлі да нас і чыталі. А чытанне дрэнным чалавека не зробіць”, – падсумоўвае Алена Хандрыка.
Бібліятэкар сама шмат чытае і паважае ўсіх людзей, якія неабыякава ставяцца да кнігі і чытання ўвогуле.
Чытайце таксама:
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.